

Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Самое современное лечение грыж
- Подробности
- Опубликовано: 24 Сентябрь 2019
ПУБЛІЧНЫ ЦЭНТР ПРАВАВОЙ ІНФАРМАЦЫІ
Аб публічным цэнтры прававой інфармацыі
З мэтай забеспячэння рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь створана дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі.
Аднаым з яе элементаў з’яўляюцца публічныя цэнтры прававой інформацыі, якія ствараюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на базе дзяржаўных публічных ібліятэк.
Публічны цэнтр прававой інфармацыі – пункт свабоднага доступу грамадзян да эталонной прававой інфармацыі, створаны для забеспячэння фарміравання прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівага стаўлення да права і садзейнічання правядзенню мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян.
Задачамі публічнага цэнтра прававой інфармцыі з’яўляюцца:
- арганізацыя свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі;
- фарміраванне фонду перыядычных друкаваных і неперыядычных друкаваных і электронных выданняў, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія ўтрымліваюць эталонную прававую інфармацыю, матэрыялаў навукова-практычнага характару, якія садзейнічаюць поўнаму і адэкватнаму ўспрыманню грамадзянамі іх правоў і абавязкаў;
- выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ў мэтах фарміравання ў грамадзян прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівага стаўлення да права.
З 2003 года на базе цэнтральнай бібліятэкі працуе публічны цэнтр прававой інйфармацыі.
Мэта стварэння ЦПІ – садзейнічаць прававой асвеце, павышэнню прававой інфармаванасці і прававой культуры грамадзян.
У адпаведнасці з Указама Прэзідэнта Рэспублікі Бедарусь ад 30 снежня 2010 г. № 712 «Аб удасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь” ПЦПІ акрэслены як “пункты свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі, якія ствараюцца Міністэрствам культуры сумесна з НПЦПІ”.
Публічны цэнтр прававой інфармацыі знаходзіцца ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі і прадастаўляе магчымасць БЯСПЛАТНА карыстацца электроннай копіяй эталоннага банка ддзеных прававой інфрмацыі Рэспублікі Беларусь “Эталон”, якая ўключае:
1. Банк дадзеных “Заканаўства Рэспублікі Беларусь”:
- дэкрэты і ўуказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- законы Рэспублікі Беларусь;
- пастановы Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- пастановы ўрада Рэспублікі Беларусь;
- прававыя акты міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
- заключэнні і рашэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларуь;
- пастановы пленумаў Вярхоўнага Суда і Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь;
- нарматыўныя акты Нацыянальнага банка.
2. Банк дадзеных “Міжнародныя дагаворы”:
- міжнародныя дагаворы (пагадненні, канвенцыі), удзельніцай якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь;,
- прававыя акты, якія прымаюцца ў рамках Саюза Беларусі і Расіі, а таксама Садружнасці Незалежных краін і іншых міждзяржаўных фарміраванняў.
3. Банк дадзеных “Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання”:
- прававыя акты абласных, гарадскіх (раённых) выканкамаў.
4. Банк дадзеных “Правапрымяняльная практыка”.
Тэматычныя банкі дадзеных прававой інфарамацыі:
- «Бізнес» - утрымлівае акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць правазносіны ў сферы бізнесу, знешнеэканамічнай дзейнасці і інвестыцыйнай палітыкі.
- «Дэпутат» - уключае нарматыўныя прававыя акты, якія вызначаюць асновы канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, выбарчую сістэму, правядзенне выбараў і рэферэдумаў, прававы статус дэпутатаў усіх узроўняў, а таксама нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць працоўныя адносіны асоб, якія ажыццяўляюць на прафесійнай аснове паўнамоцтвы дэпутатў.
- «Індывідуальны прадпрымальнік» - утрымлівае нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць пытанні ажыццяўлення паказанага віду дзейнасці, агляд беларускага заканадаўства аб прававых асновах вядзення бізнесу ў Беларусі.
- «Кодэксы Рэспублікі Беларусь» - утрымлівае тэксты Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўсе кодэксы, якія забяспечаны алфавітна-прадметнымі паказальнікамі і паартыкульным зместам.
У публічным цэнтры прававой інфармацыі аформлены кніжныя выставы.
Публічныя цэнтры прававой інфармацыі Бабруйскага раёна
Цэнтр прававой інфармацыі Глушанскай сельскай бібліятэкі
Адрас: 213844 , п. Глуша, вул. Акцябрская, д.32,
Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць
тэл.: 8(0225)70-73-58
E-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Час работы:
штодзённа 13.00-19.30
перапынак 16.30-17.00
выхадныя дні: нядзеля, панядзелак
Цэнтр прававой інфармацыі Туголіцкай сельскай бібліятэкі
Адрас: 213838, п. Туголіца, зав. Клубны, д.12,
Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць
тэл.: 8(0225)71-17-05
E-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Час работы:
штодзенна 09.00-18.00
перапынак14.00-15.00
выхадны дзень: нядзеля, панядзелак
Цэнтр прававой інфармацыі аграгарадка Варатынь
Адрас: 213854 аг. Варатынь, вул. Маладзёжная, д. 12,
Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць
тэл. 8(0225) 59-50-11
E-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Час работы:
штодзённа 09.00-18.00
перапынак 14.00 - 15.00
выхадны дзень: нядзеля, панядзелак
Цэнтр прававой інфармацыі аграгарадка Міхалёва
Адрас :213856, аг Міхалёва, вул. Дзяржынскага, д. 14,
Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць
тэл. 8(0225) 70-69-18
E-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Час работы:
штодзённа 09.00-18.00
перапынак 14.00 - 14.00,
выхадны дзень: нядзеля, панядзелак
Цэнтр прававой інфармацыі аграгарадка Хімы
Адрас : 213855, аг. Хімы, вул. Школьная, д. 28а,
Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць
тэл. 8(0225)71-29-08
E-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Час работы:
штодзённа 09.00-18.00
перапынак 14.00-15.00
выхадны дзень: нядзеля, панядзелак
Навіны публічнага цэнтра прававой інфрмацыі:
Кансультацыя натарыуса А.А.Патапавай “Шлюбны дагавор – справа добраахвотная, але пажаданая»
Рэсурсы публічнага цэнтра прававой інфармацыі
Публічны цэнтр прававой інфармацыі прадастаўляе грамадзянам свабодны доступ да прававой інфармацыі, якая маецца ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах: інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН», інтэрнет-рэсурсах прававой тэматыкі, друкавных і электронных выданнях.
Электронныя рэсурсы:
Інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН»– дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дазваляе атрымаць хуткі доступ да эталоннай прававой інфармацыі з першакрыніцы, інфармацыі правапрымяняльнага характару, формам юрыдычных дакументаў, а таксама да найбольш запатрабаванай і карыснай інфармацыі: навінам заканадаўства, даведнікам, слоўнікам юрыдычных тэрмінаў і вызначэнняў і г.д .
Тэксты ўсіх прававых актаў, якія ўтрыліваюцца ў банках дадзеных ў складзе ІПС «ЭТАЛОН», прадстаўлены ў актуальным становішчы.
У складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН» распаўсюджваюцца:
копія эталоннага банка дадзеных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (уключае банкі дадзеных “Заканадаўства Рэспублікі Беларусь”, “Рашэнні мясцовых органаў кіравання і самакіравання”, “Формы дакументаў”);
банкі дадзеных: “Формы дакументаў”;“Правапрымяняльная практыка”;
тэматычныя банкі дадзеных – падборкі прававых актаў, якія сістэматызаваны па найбольш актуальных пытаннях працоўнага права, спартыўнага права, адміністрацыйных працэдур, прафсаюзнага руху, еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, прадпрымальніцтва, адукацыі, ідэалогіі, інфарматызацыі, а таксама па кадравых і бухгалтарскіх пытаннях, пытаннях прававой рэгламентацыі парадку фарміравання, кампетэнцыі, арганізацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, органаў судовай улады і органаў пракуратуры і інш.
Дзяржаўныя інтэрнет-рэсурсы прававой тэматыкі:
- Нацыянальны прававы інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь (www.pravo.by) – асноўны дзяржаўны інтэрнет-рэсурс ў галіне права і прававой інфарматызацыі. Адзіная крыніца афіцыйнага апублікавання прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Змяшчае прававую інфармацыю, а таксама навукова-практычную, вучэбную, даведачную і іншую інфармацыю ў галіне права і прававой інфарматызацыі.
- Сайт «ЭТАЛОН-ONLINE»(www.etalonline.by) – самы аператыўны і найбольш просты ў Беларусі спосаб атрымання актуальнай эталоннай прававой інфармацыі, якая абнаўляецца ў рэжыме раэльнага часу па меры ўключэння дакументаў у эталонны банк дадзеных Рэспублікі Беларусь. Доступ да тэкстаў дакументаў на перыяд ад сутак да году ажыццяўляецца па ідэнтыфікатарам карыстальніка (логін, пароль) як на сайце, так і з дапамогай бясплатнага мабільнага дадатку для планшэтаў і смартфорнаў на базе Android и iOS.
- Прававы форум Беларусі(www.forumpravo.by) – інтэрактыўная пляцоўка для зносін наведвальнікаў сайта і спецыялістаў па прававых пытаннях. Асноўная мэта – тлумачэнне спецыялістамі пытанняў у галіне права, абмен прававым вопытам, абмеркаванне заканадаўства і практыкі яго прымянення, прадастаўлення кожнаму магчымасці выказаць сваё меркаванне.
- Дзіцячы прававы сайт (www.mir.pravo.by) – рэсурс для дзяцей і падлеткаў, які дапаможа ім атрымаць прававыя веды, даведацца пра заканадаўства Рэспублікі Беларусь і іншых краін, сваіх правах і абавязках у цікавай гульнёвай форме.
Друкаваныя:
- перыядычныя і неперыядычныя афіцыйныя друкаваныя выданні НЦПІ:
Конституция и кодексы Республики Беларусь,
Сборники нормативных правовых актов и комментированные издания,
Серия «Правовая библиотека НЦПИ».
- Периодические и непериодические издания правовой тематики:
«Право.by»,
«Государственный контроль»,
«Проблемы управления»
общественно-политические газеты.
Паслугі публічнага цэнтра прававой інфармацыі
Бясплатныя:
- прадастаўленне доступу да эталоннай прававой інфармацыі;
- прадастаўленне поўнай інфармацыі аб складзе фондаў і інфармацыйных рэсурсах ПЦПІ;
- кансультатыўная дапамога ў пошуку крыніц прававой інфармацыі;
- выдача дакументаў з фонду ПЦПІ для часовага карыстання;
- прадастаўленне папак-накапляльнікаў «Грамадзянін і правапарадак», «Увага! Жыллёвыя пытанні», «Працоўныя правазносіны», «Юрыдычная дапамога» і інш.
Платныя:
- пошук прававой інфармацыі ў інтэрнеце;
- выдача літаратуры прававой тэматыкі на дом з фонду ПЦПІ і чытальнай залы;
- пошук інфармацыі ў базе дадзеных;
- распячатка на прынтары тэксту з базы дадзеных “Эталон”;
- запіс інфармацыі на электронны носьбіт.
Узаемадзеянне з органамі ўлады, сацыяльнымі партнёрамі па пытаннях прававой асветы грамадзян, праекты публічнага цэнтра прававой інфармацыі
ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
ПЦПІ ДУК «ЦБС БАБРУЙСКАГА РАЁНА»
НА 2021 г.
Назва і форма мерапрыемства | Тэрмін выканання | Група карыстальнікаў | Бібліятэка |
Своевременно. Актуально. Доступно. Выстава-інфармацыя |
на працягу года | дарослыя | цэнтральная б-ка |
Увага! Новы закон. Гадзіна афіцыйнай інфармацыі |
на працягу года | дарослыя | цэнтральная б-ка |
У цэнтры ўвагі правы моладзі Выстава-кансультацыя |
студзень | моладзь | б-ка аг Варатынь |
Мир против терроризма. Гадзіна бяспекі |
люты | усе групы | цэнтральная б-ка |
Мы з табою маем права! Буклет |
люты | падлеткі, моладзь | б-ка аг Варатынь |
Разам супроць бяды. Міжнародная прававая барацьба з тэрарызмам. Агляд-інфармацыя |
люты | моладзь, дарослыя | цэнтральная б-ка |
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: погляд у будучае. Інфарм. паведамленне |
сакавік | падлеткі, моладзь | цэнтальная б-ка |
Закон на вашым баку. Памятка спажыўца |
сакавік | дарослыя | цэнтральная б-ка |
Умей сказать не. Гадзіна карыснай інфармацыі |
сакавік | падлеткі | б-ка аг Варатынь |
Мы ганарымся сваёй краінай! Прававы ўрок (Дзень Канстытуцыі РБ) |
сакавік | падлеткі, моладзь | б-ка аг Варатынь |
Тэрыторыя закона. Дзень інфармацыі |
сакавік | падлеткі, моладзь | цэнтральная б-ка |
Як знайсці патрэбны прававы дакумент? Урок-практыкум па БД «Эталон» |
сакавік | падлеткі, моладзь | цэнтральная б-ка |
Мощь белорусской державности. Кніжная выстава |
сакавік | усе групы | цэнтральная б-ка |
Закон, который нас защищает. Урок права (Дзень Канстытуцыі РБ) |
сакавік | усе групы | Туголіцкая б-ка |
Канстытуцыя – асноўны закон краіны. Гадзіна прававога выхавання. |
сакавік | падлеткі, моладзь | б-ка аг Хімы |
Кніга на арбіце закона. Гадзіна інфармацыі |
сакавік | падлеткі, моладзь | б-ка аг Хімы |
Прававыя веды па казках. Гульня-віктарына |
красавік | дзеці | б-ка аг Варатынь |
Сугучча мінулага і будучага. Прэс-выстава да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі |
красавік | усе групы | Туголіцкая б-ка |
Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс. |
красавік | усе групы | б-ка аг Хімы |
Дружба без границ. Агляд-хроніка |
красавік | усе групы | цэнтральная б-ка |
Вашы дарадчыкі ў свеце права і закона. Кніжная выстава-агляд |
красавік | усе групы | б-ка аг Варатынь |
Правы сям’і – клопат дзяржавы. Тэматычная паліца-прэзентацыя |
май | дарослыя | б-ка аг Варатынь |
Свет без тытуню. Інфарм. гадзіна |
май | падлеткі, моладзь | б-ка аг Варатынь |
Защита материнства – правовой аспект. Інфармацыйны спіс |
май | дарослыя | цэнтральная б-ка |
Прававая адказнасць бацькоў. Памятка |
май | дарослыя | Глушанская б-ка |
Маладая сям’я: абавязкі і ільготы. Прававое рэвю |
май | дарослыя | б-ка аг Хімы |
У зоне рызыкі - падлеткі. Прававы лікбез |
май | дзеці, падлеткі | Туголіцкая б-ка |
Беларуси символы священные. Гадзіна цікавага паведамлення |
май | дзеці, падлеткі | Глушанская б-ка |
Шкодная звычка ці хвароба? Гутарка-разважанне (прафілактыка алкагалізму) |
чэрвень | падлеткі, моладзь | б-ка аг Варатынь |
Гераічнае мінулае – сімвал нашай незалежнасціи. Агляд-панарама (Дзень незалежнасці РБ) |
чэрвень | усе групы | цэнтральная б-ка |
Навошта мне патрэбен дэпутат? Прававы лікбез |
жнівень | дарослыя | Глушанская б-ка |
Моладзь за ўстойлівы мір. (Міжнародны дзень моладзі). Інфармацыйнае паведамленне |
жнівень | моладзь | цэнтральная б-ка |
Малады спецыяліст: гарантыі дзяржавы. Тэматычная подборка |
жнівень | моладзь | цэнтральная б-ка |
С законам на “ты”. Прававая гульня |
верасень | падлеткі | Туголіцкая б-ка |
У гармоніі са светам. Кнігі і псіхалагіч-ная дапамога. (Сусветны дзень папярэджання самагубства) Б/ф спіс |
верасень | падлеткі, моладзь | цэнтральная б-ка |
Знакомьтесь, «Детский правовой сайт»! Анлайн-экскурс |
верасень | дзеці | б-ка аг Хімы |
У руках моладзі - будучае. (Сусветны дзень моладзі). Інфармацыйная гадзіна |
кастрычнік | падлеткі, моладзь | б-ка аг Варатынь |
Спорт і здароўе – лепшыя сябры. Інфармацыйнае рэвю |
кастрычнік | падлеткі, моладзь | б-ка аг Хімы |
Аб ільготах, дапамогах, субсідыях. Агляд-кансультацыя |
кастрычнік | пенсіянеры | цэнтральная б-ка |
Достойный труд – достойное будущее. Інфармацыйная гадзіна (Сусветны дзень прафсаюзаў «За достойный труд!») |
кастрычнік | дарослыя | цэнтральная б-ка |
Прававы багаж пенсіянера. Гутарка-кансультацыя |
лістапад | пенсіянеры | б-ка аг Хімы |
Сам сябе я берагу, сама сабе дапамагу. Урок здароўя |
лістапад | падлеткі, моладзь | Туголіцкая б-ка |
Нашы правы. Гадзіна прававых ведаў |
снежань | дзеці, падлеткі | Туголіцкая б-ка |
Першая сустрэча з законам. Інфармацыйна-асветніцкая акцыя |
снежань | дзеці, падлеткі | цэнтральная б-ка |
Прававы статус асобы. Гадзіна юрыдычнай граматнасці |
снежань | падлеткі, моладзь | цэнтральная б-ка |
Законы по которым мы учимся, работаем, живем. Інфарм. гадзіна |
снежань | усе групы | б-ка аг Варатынь |
СПИД – прогноз печальный. Шок-урок да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. |
снежань | падлеткі, моладзь | Туголіцкая б-ка |
Стоп, СНІД: датычыць кожнага. Гадзіна адкрытай размовы |
снежань | падлеткі, моладзь | цэнтральная б-ка |
- Подробности
- Просмотров: 1409