- Подробности
- Опубликовано: 23 Сентябрь 2019
ПРАВІЛЫ
карыстання бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры
“Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна”
Агульныя палажэнні
- Правілы карыстання бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна” распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20 ліпеня 2016 года № 413-3, Статутам ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна” (далей ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”), зацверджаным рашэннем Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта № 33-24 ад 15.12.2016 г.
- У дадзеных Правілах выкарыстоўваюцца тэрміны ў значэннях, вызначаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.
- Дадзеныя правілы вызначаюць агульныя для ўсіх юрыдычных і фізічных асоб, якія звяртаюцца за паслугамі ў бібліятэкі ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” (далей, калі не вызначана іншае – карыстальнікі), прывілы карыстання бібліятэкамі.
- Правілы рэгламентуюць узаемаадносіны карыстальнікаў і бібліятэк ДУК “ЦБС Бабруйскга раёна” у працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведачна-бібліяграфічнага і сацыякультурнага асблугоўвання.
Карыстальнікі бібліятэк.
Правы і абавязкі карыстальнікаў бібліятэк.
- Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якім аказваюцца паслугі бібліятэк, з’яўляюцца іх карыстальнікамі.
- Парадак карыстання бібліятэкамі, пералік асноўных паслуг і ўмовы іх аказання ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, Статутам ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”, дадзенымі правіламі карыстання бібліятэкамі.
- Карыстальнікі бібліятэк маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае, даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне згодна з іх патрэбнасцямі і інтарэсамі.
- Права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне забяспечваецца шляхам:
o стварэння розных відаў бібліятэк;
o садзейнічання доступу да нацыянальных і сусветных баз даных;
o арганізацыі міжбібліятэчнага абанементу;
o электроннай дастаўкі дакументаў;
o арганізацыі бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслуговўвання карыстальнікаў бібліятэк па месцы жыхарства (знаходжання), работы (службы), вучобы, адпачынку;
o выкарыстання нестацыянарных форм абслугоўвання;
o стварэння і функцыянавання на базе дзяржаўных публічных бібліятэк публічных цэнтраў прававой інфармацыі; - Карыстальнікі дзяржаўных бібліятэк маюць права:
o бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю;
o бясплатна атрымліваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі;
o бясплатна атрымліваць у часове карыстанне дакументы з бібліятэчных фондаў;
o атрымліваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк;
o атрымліваць дакументы ці іх копіі па міжбібліятэчнаму абанементу;
o прымаць удзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкамі;
o выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк тэхнічныя сродкі на аўтаномным сілкаванні, за выключэннем капіравальных прыбораў (сканер, аўдыё-, фота- і відэаапаратуры), мабільных тэлефонаў і іншых тэхнічных сродкаў з мэтай фота- і відэаздымкі дакументаў з бібліятэчных фондаў;
o карыстацца паслугамі бібліятэк, у тым ліку платнымі;
o іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства. - Асобы з аслабленым зрокам і асобы, пазбаўленыя зроку, маюць права на атрыманне дакументаў на спецыяльных матэрыяльных носьбітах інфармацыі.
- Інваліды і іншыя фізічна аслабленыя асобы маюць першачарговае права атрымліваць дакументы з фондаў публічных бібліятэк праз нестацыянарныя формы абслугоўвання.
- Карыстальнікі бібліятэк маюць права ўдзельнічаць у дзейнасці апякунскіх саветаў, аб’яднанняў карыстальнікаў бібліятэк.
- Карыстальнікі бібліятэк абавязаны:
o выконваць правілы карыстання бібліятэкай;
o беражліва ставіцца да бібліятэчных фондаў;
o ва ўстаноўлены бібліятэкай тэрмін вяртаць дакументы, атрыманыя з бібліятэчных фондаў;
o праходзіць перарэгістрацыю карыстальнікаў бібліятэк у тэрмін і ў адпаведнасці з парадкам рэгістрацыі карыстальнікаў бібліятэк;
o пры атрыманні дакументаў з дэфектамі паведамляць аб гэтым бібліятэчнаму работніку;
o выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі. - Доступ да дакументаў з бібліятэчных фондаў і інфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
- Карыстальнікам бібліятэк забараняецца:
o наведваць бібліятэку ў стане алкагольнага ап’янення ці ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных і іншых ап’яняючых рэчываў;
o уваходзіць у бібліятэку з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў бібліятэк – асоб з аслабленым зрокам і асоб, якія страцілі зрок, у суправаджэнні сабакі-павадыра;
o прыносіць у бібліятэку друкаваныя выданні, колючыя і рэжучыя прадметы, калі іншае не прадугледжана правіламі карыстання бібліятэкай;
o выносіць прадметы з памяшкання бібліятэкі без запісу ў формах уліку, устаноўленых бібліятэкай;
o уносіць і выкарыстоўваць капіравальныя прыборы (сканеры, аўдыё-, фота- і відэаапаратуру), мабільныя тэлефоны і іншыя тэхнічныя сродкі з мэтай фота- і відэаздымкі дакументаў з бібліятэчных фондаў;
o перадаваць чытацкі білет іншым асобам ці карыстацца чытацкім білетам іншай асобы. - У выпадку страты, пашкоджання дакументаў з бібліятэчных фондаў карыстальнікі бібліятэк замянаюць іх ідэнтычнымі, раўнацэннымі дакументамі. Пры адсутнасці магчымасці замены дакументаў карыстальнікі бібліятэк кампенсуюць іх кошт у адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам.
- Карыстальнікам бібліятэк, якія парушылі тэрмін звароту дакументаў з бібліятэчных фондаў, да моманту звароту гэтых дакументаў выдача новых дакументаў не ажыццяўляецца.
Рэгістрацыя карыстальнікаў бібліятэк
- Рэгістрацыя грамадзян у якасці карыстальнікаў бібліятэк ажыццяўляецца непасрэдна ў бібліятэцы альбо на сайце бібліятэкі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнет.
- Рэгістрацыя юрыдычных асоб ці індывідуальных прадпрымальнікаў у якасці карыстальнікаў бібліятэк ажыццяўляецца на аснаванні дагавора аб бібліятэчным, інфармацыйным і даведачна-бібліяграфічным абслугоўванні.
- Парадак рэгістрацыі карыстальнікаў бібліятэкі зацвярджаецца кіраўніком бібліятэкі, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай, ва ўзгадненні з заснавальнікам ці кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якога з’яўляецца бібліятэка.
- Подробности
- Просмотров: 2622