Russian Belarusian

2017-ы год у нашай краіне праходзіць пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. “Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас”, – так трапна вызначыў ролю нашых славутых песняроў беларускі паэт, празаік, перакладчык Віктар Шніп. І з гэтым цяжка не пагадзіцца. Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова. Менавіта з нагоды юбілейнай даты ў цэнтральнай бібліятэцы падрыхтаваны бібліяграфічныя памяткі “Янка Купала” і “Якуб Колас”. 


Янка Купала. 135 год з дня нараджэння : бібліяграфічная памятка / Дзяржаўная ўстанова культуры  “Централізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна”, Цэнтральная бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; [складальнік  Н.У. Гашко ; рэдактар В.І. Сапіжэнка]. – Бабруйск, 2017.—10 с.

Якуб Колас. 135 год з дня нараджэння : бібліяграфічная памятка / Дзяржаўная ўстанова культуры  “Централізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна”, Цэнтральная бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; [складальнік  Н.У. Гашко ; рэдактар В. І. Сапіжэнка]. – Бабруйск, 2017.—12 с.