- Подробности
- Опубликовано: 14 Март 2017
ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка
Бабруйскага раёна”
Глушанская сельская бібліятэка
Вяртанне да вытокаў
Мэтавая бібліятэчная праграма
па краязнаўству
на 2017- 2019 гады
Актуальнасць праграмы
Галоўнай мэтай выхавання грамадзяніна любой краіны з’яўляецца фарміраванне грамадзяніна-патрыёта. Асаблівае значэнне ў справе выхавання грамадзянскіх якасцей належыць краязнаўству. Чаму? Звесткі пра родны край блізкія і зразумелыя, таму працэс засваення гісторыі Айчыны становіцца больш лёгкім і зразумелым. Краязнаўчы падыход дазваляе накіраваць чытачоў ад блізкіх, даступных непасрэднаму назіранню фактаў і з'яў, да глыбокіх вывадаў і абагульненняў гістарычнай навукі, гэта значыць, арганізаваць працэс пазнання найбольш натуральным і даступным шляхам.
Краязнаўства вучыць любіць не толькі свае родныя мясціны, але вучыць ведам пра іх, прывучае цікавіцца гісторыяй, мастацтвам, літаратурай, павышаць свой культурны ўзровень. І тут асаблівае месца займае бібліятэчнае краязнаўства. Менавіта яно дазваляе бібліятэцы набыць сваё аблічча, зрабіць яе не падобнай на іншыя.
Мінулае і сучаснае, назапашаны вопыт папярэднімі пакаленнямі, іх быт, звычаі, традыцыі - усё гэта тэмы шматлікіх мерапрыемстваў, якія ладзіць бібліятэка.
Тэрмiн рэалiзацыi праграмы: 2017-2019 гады
Удзельнiкi праграмы:
Усе групы карыстальнікаў бібліятэкі
Мэта праграмы:
Збор і захаванне друкаваных і неапублікаваных матэрыялаў па гісторыі і культуры роднага краю, распаўсюджванне краязнаўчых ведаў.
Задачы праграмы:
- Выхаванне патрыятызму, любві да роднага пасёлка, паважлівага стаўлення да яго гістарычных і культурных помнікаў;
- Стварэнне электроннай краязнаўчай базы дадзеных;
- Выкарыстанне камп'ютэрных тэхналогій у краязнаўчым інфармаванні карыстальнікаў;
- Выданне краязнаўчых дапаможнікаў (у друкаваным і электронным выглядзе);
- Выданне бібліяграфічных дапаможнікаў (у друкаваным і электронным выглядзе);
- Актывізацыя пошукавай і даследчай працы;
- Выяўленне лепшага вопыту работы беларускіх бібліятэк па краязнаўству, творчая перапрацоўка яго і ўкараненне ў практычную дзейнасць бібліятэкі;
- Умацаванне сувязяў бібліятэкі з установамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў распаўсюджванні краязнаўчых ведаў.
Змест работы па праграме:
- Збор, аблічбоўка і захоўванне дакументаў, фотадакументаў, відэа і аўдыяматэрыялаў пра сваю малую Радзіме;
- Папаўненне краязнаўчай базы дадзеных «Зямля Глушанская, табой мы ганарымся»;
- Работа аматарскага аб’яднання “Гасцёўня беларускай мінуўшчыны”;
- Фарміраванне інфармацыйных фота-падборак:
- гісторыя сям'і;
- ўстановы і прадпрыемствы Глушы;
- прырода роднага краю;
- паэты - землякі;
- вядомыя людзі Глушы;
- вуліцы пасёлка;
- абпаленыя вайной;
- творчы партрэт.
- Распрацоўка і афармленне разнастайных выстаў, экспазіцый, конкурсаў;
- Правядзенне конкурсу «Дзе гэта вуліца, дзе гэты дом?»;
- Супрацоўніцтва з раённым краязнаўчым музеем, раённай газетай «Трыбуна працы» ў мэтах палягчэння пошуку і распаўсюджвання інфармацыі;
- Прыцягненне розных груп грамадзянскай супольнасці да цеснага супрацоўніцтва ў справе захавання гістарычнай краязнаўчай спадчыны.
Чакаемыя вынiкi:
- Павышэнне ўзроўню даступнасці краязнаўчых рэсурсаў за кошт укаранення новых інфармацыйных тэхналогій, пашырэння спектру і павышэння якасці бібліятэчных паслуг;
- Павышэнне ўзроўню краязнаўчых ведаў глушанцаў;
- Павышэнне якасці выдавецкай дзейнасці бібліятэкі;
- Павеліченне аб’ёму краязнаўчага фонду бібліятэкі;
- Павелічэнне колькасці наведванняў бібліятэкі за кошт правядзення цікавых і змястоўных краязнаўчых мерапрыемстваў;
- Павелічэнне колькасці кнігавыдач краязнаўчых матэрыялаў;
- Умацаванне сувязяў бібліятэкі з установамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў распаўсюджванні краязнаўчых ведаў.
Партнёры праграмы
- Глушансці сельскі выканаўчы камітэт;
- Глушанскі сельскі Дом культуры;
- Глушанская школа мастацтваў;
- Цэнтр рямёстваў п. Глуша;
- ДУА “Глушанскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад– сярэдняя школа”.
Рэалiзацыя праграмы «Вяртанне да вытокаў» ажыццяўляецца па наступных напрамках:
Гістарычнае краязнаўства п. Глуша:
- збор матэрыялаў аб гісторыі глушанскага краю;
- запіс легенд і ўспамінаў пра пасёлак і яго жыхароў;
- афармленне экспазіцыі "Пасёлак Глуша: учора, сёння, заўтра.
Літаратурнае краязнаўства п. Глуша:
- вывучэнне тапанiмiкi;
- запіс народных прыпевак, песень, прымавак, абрадаў;
- правядзенне мерапрыемстваў па вывучэнню літаратурнай творчасці жыхароў роднага краю.
Вывучэнне насельніцтва п. Глуша:
- работа па выяўленню вядомых людзей пасёлка, збор інфармацыі аб iх жыцці;
- работа па выяўленню цікавых людзей пасёлка;
- сканіраванне старых сямейных фатаграфій, афармленне экспазіцыі "Сямейны фотаальбом».
Вывучэнне прамысловасці, сацыяльнага комплексу пасёлка Глуша:
- збор iнфармацыi аб гiсторыi прамысловых i сацыяльных аб'ектаў пасёлка;
- правядзенне сустрэч з калектывамi прамысловых i сацыяльных аб'ектаў.
План рэалізацыі праграммы
Фарміраванне фондаў, інфармацыйных рэсурсаў, інфармацыйна- бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў
Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
Мэтанакіравана камплектаваць фонд бібліятэкі матэрыяламі аб гісторыі Бабруйшчыны | 2017-2019 гг | Аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры ЦБ |
Арганізацыя індывідуальнага інфармавання па пытаннях краязнаўства | 2017 -2019гг |
бібліятэка
|
Складанне інфармацыйных і бібліяграфічных спісаў літаратуры для карыстальнікаў, якія цікавяцца гісторыяй краю | 2017 -2019гг |
даведачная служба ЦБ, Глушанская бібліятэка
|
Сачыць за публікацыямі краязнаўчага характару ў перыядычным друку. Праводзіць інфармацыйныя гадзіны і агляды краязнаўчых выданняў | 2017 – 2019гг |
бібліятэка
|
Папаўненне новымі матэрыяламі краязнаўчай базы “Зямля Глушанская, табой мы ганарымся” | 2017-2019гг |
бібліятэка
|
Распаўсюджванне краязнаўчых ведаў
Змест работы |
Тэрмін выканання |
Адказныя |
Краязнаўча – этнаграфічны куток “Гасцёўня беларускай мінуўшчыны” | 2017-2019 гг | бібліятэка |
Выстава–экспазіцыя “Алесь Адамовіч: здалёк і зблізку” | 2017-2019гг | бібліятэка |
Цыкл выстаў творчых работ “Рук залатых зямныя цуды” | 2017- 2019гг | бібліятэка, Цэнтр рамёстваў |
Фэст “Глушанскі хутарок “ | 2017- 2019гг |
сельвыканкам, бібліятэка, СДК, цэнтр рамёстваў |
Свята “Дзень пасёлка” | 2017- 2019гг | сельвыканкам, бібліятэка, СДК |
Калядны тыдзень | студзень 2017 | бібліятэка, СДК, ВПК |
Фальклорнае падарожжа “Беларускі скарб” | студзень 2017г. | бібліятэка, школа мастацтваў |
Гульня-віктарына “Таямніцы беларускіх слоў” | люты 2017г. |
бібліятэка, ВПК
|
Вечар-сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі “Яны прайшлі Афганістан” | люты 2017г. | бібліятэка |
Гістарычная вандроўка “Па гістарычных мясцінах пасёлка Глуша” | сакавік 2017г. | бібліятэка, ВПК |
Літаратурна-музычная кампазіцыя “Прыйсці да вечнага агню” | красавік 2017г. | бібліятэка, СДК, школа мастацтваў |
Акцыя “Бессмяротны полк” | май 2017г. | сельвыканкам, бібліятэка |
Краязнаўчая гасцёўня “Зямля бацькоў – зямля святая” | чэрвень 2017г. | бібліятэка |
Экскурсія “Усім сэрцам буду памятаць я” | ліпень 2017г. | бібліятэка |
Вечарына “Чалавек з чулым сэрцам і вялікай душой” да 90-годдзя з дня нараджэння А. Адамовіча | жнівень 2017г. | бібліятэка, СДК |
Гульнёвая праграма “Слова, якое было ў пачатку” | верасень 2017г. | бібліятэка, ВПК |
Свята “Юбілей бібліятэкі” | верасень 2017г. | бібліятэка, сельвыканкам, СДК |
Гадзіна краязнаўства “Беларусь - краіна маёй будучыні” | лістапад 2017г. |
бібліятэка, ВПК
|
Вечар “Сямейныя дынастыі” | снежань 2017г. | сельвыканкам, бібліятэка, СДК |
Цыкл вечарын “Сустрэчы з тымі, што жывуць побач” “Людзі ў белых халатах”; “Усім, хто з гандлем связаны цесна”; “Спасибо, что конца урокам нет”; “Завод. Людзі. Жыццё” |
І - ІУчв. 2018г.
|
бібліятэка, СДК, сельвыканкам
|
Гутарка “Спаленыя вёскі Бабруйшчыны” | люты 2018г. | бібліятэка |
Вечарына “На таленты багатая зямля” | сакавік 2018гг. | бібліятэка |
Вечар памяці “Хтосьці родам з дзяцінства, а я з вайны” | май 2018г. | бібліятэка, ВПК |
Урок этнаграфіі “Падарожжа ў часе” | красавік 2018г. | бібліятэка, СДК, школа мастацтваў |
Фотавыстава “Любоў да роднай зямлі” | ліпень 2018г. | бібліятэка |
Дзень краязнаўства “Іх імёнамі названы вуліцы пасёлка” | кастрычнік 2018г. | бібліятэка |
Урок-памяць “Дзякуй дзяды за Перамогу” | 2019г. | бібліятэка, ВПК |
Квэст “Я люблю цябе Глуша, і ведаю” | 2019г. | бібліятэка,ВПК |
Гадзіна памяці “Апошні бой лётчыка Маркелава” | 2019г. | бібліятэка, ВПК |
Выдавецкая дзейнасць
Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
“Гісторыя Глушанскай бібліятэкі”
|
2017г. | бібліятэка |
Цыкл выданняў “Майстры пасёлка Глуша” | 2017г. | бібліятэка |
Цыкл выданняў “Гонар зямлі Глушанскай” | 2017г. | бібліятэка |
“Іх імёнамаі названы вуліцы пасёлка” | 2017 г. | бібліятэка |
Буклет “Тры тэмы жыцця Алеся Адамовіча” | 2017 г. | бібліятэка |
Цыкл закладак “Цікава ведаць”
|
2017 – 2019 г.г. | бібліятэка |
Буклет “Іх імёнамі названы вуліцы пасёлка” | 2018 г. | бібліятэка |
Цыкл буклетаў “Паэты сярод нас”
|
2018 г. | бібліятэка |
“Гісторыя ўстаноў адукацыі пасёлка Глуша” | 2018 г. | бібліятэка |
Даведнік “Прамысловыя аб’екты і ўстановы пасёлка Глуша” | 2019г. |
бібліятэка
|
Цыкл буклетаў “Выпускнікі – настаўнікі” | 2019г. | бібліятэка |
Краязнаўчы каляндар пасёлка Глуша” | 2019г. | бібліятэка |
Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне
Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
Аказанне Глушанскай бібліятэцы метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы | 2017-2019 гг | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
Выяўленне і абагульненне вопыту краязнаўчай дзейнасці бібліятэк | 2017-2019 гг | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
Заняткі бібліятэчных спецыялістаў па краязнаўству на базе Глушанскай бібліятэкі | 2017-2019 гг | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, Глушанская бібліятэка |
Правядзенне семінару бібліятэчных работнікаў “Бібліятэчнае краязнаўства —тэрыторыя вялікіх магчымасцяў” | 2017г | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
Арганізацыя асвятлення ходу рэалізацыі праграмы ў сродках масавай мнфармацыі і на інфармацыйнам сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” | 2017-2019 гг | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, Глушанская бібліятэка |
Кантактная інфармацыя:
Адрас: 213844
Магілёўская вобласць,
Бабруйскі раён,
п. Глуша,
вул. Кастрычніцкая,32
Тэлефон: 8(0225) 593517
E –mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
- Подробности
- Просмотров: 5301