Russian Belarusian

 

elka blue

Навагодні настрой задавала сваім карыстальнікам цэнтральная раённая бібліятэка ў чаканні Калядаў і навагодніх свят.

devochka

 Да надання бібліятэцы навагодняга выгляду бібліятэкары падыйшлі творча. У рамках праграмы зімовых чытанняў “Зімовая казка - 2017”  у аддзеле з дзіцячым чытачом і чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі дзейнічалі “Навагодняя школа для дапытлівых” і майстэрня навагодняга дызайну “Зімовая феерыя - сваімі рукамі”. Іх арганізатарамі і ідэйнымі натхніцелямі з’яўляюцца бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі Н.Шостак і С.Грузінава, якія праводзяць майстар - класы па вырабах, выкананых у розных тэхніках. Створаныя разам з карыстальнікамі арыгінальныя сувеніры і ёлачныя аздабленні, напаўнялі бібліятэку цяплом і асаблівай утульнасцю.

У рамках праграмы зімовых чытанняў “Зімовая казка – 2017” у цэнтральнай бібліятэцы прайшло шмат творчых мерапрыемстваў: літаратурны глобус “З Новым Годам! З новай кнігай!”, дзень гісторый навагодніх традыцый “Самыя неверагодныя навагоднія традыцыі”, дзень творчасці ад бібліятэкара “Навагоднія цуды сваімі рукамі”, ранішнік “Ёлка ў госці запрасіла”, калядныя чытанні “Добрая казка Каляд”.

  

         kniga Штогод раённая бібліятэка прымае ўдзел у дабрачынным раённым свяце для дзяцей – інвалідаў “Мары павінны здзяйсняцца”, якое праходзіць у межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. На свяце для юных наведвальнікаў былі прадстаўлены цудоўныя кніжныя выставы “Свята ёлкі і зімы” і “Пад светлай зоркай Каляд”. Напярэдадні свята бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі арганізавалі навагоднюю акцыю “У чаканні цуду і добрых спраў” па добраахвотнаму збору літаратуры для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя і ўручылі невялічкія прызы – кніжкі ўсім удзельнікам дабрачыннага свята.