Russian Belarusian

Бібліятэка аграгарадка Хімы запрасіла навучэнцаў школы адправіца ў падарожжа па роднай мове “Сустрэча са спадарыняй мовай”. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Увазе наведвальнікаў была прадстаўлена кніжная выстава “У родным слове цэлы свет”, на якой змяшчаліся кнігі па гісторыі беларускай мовы і кнігі беларускіх аўтараў — як класікаў, так і сучаснікаў.

У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць яе захавання. Для вучняў быў праведзены агляд кніжнай выставы “Беларуская класічная літаратура”, гульня “Назаві слова”, конкурс чытальнікаў.

Падчас апытання “Якое беларускае слова вы найбольш часта ўжываеце ў паўсядзённым жыцці?” ў лідэры выйшла слова “Дзякуй!”.