- Подробности
- Опубликовано: 22 Февраль 2021
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы аграгарадка Іванаўка прайшоў літаратурны калейдаскоп “Мова прадзедаў, мова дзядоў”. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю белаорускай мовы, павагі да роднага слова і цікавасці да твораў беларускіх аўтараў і беларускага фальклору. Прысутным прапанаваліся розныя цікавыя заданні: бліц-апытанне “Эрудыты-мовазнаўцы”, конкурсы “Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца” і “Загадкі-жарты”. Прагучалі вершы пра родную мову. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Мова родная, мова дзядоў”.
- Подробности
- Просмотров: 446

