- Подробности
- Опубликовано: 19 Февраль 2021
У цэнтральнай бібліятэцы прайшла акцыя «Размаўляй па - беларуску!», якая прысвячалася Міжнароднаму Дню роднай мовы. У час правядзення акцыі ўсе супрацоўнікі размаўлялі з наведвальнікамі на роднай мове і прасілі чытачоў фармуляваць запыт і адказваць бібліятэкару па – беларуску. Матэрыялы выставы «Родная мова – мова душы» знаёмілі з новымі кнігамі, выдадзенымі на беларускай мове, з лешымі творамі беларускіх аўтараў аб роднай мове, з артыкуламі з часопісаў, якія ўзнімаюць пытанне моўнай культуры беларусаў. У рамках акцыі прайшло свята “Родная мова, як ты прыгожа!», праграму якога склалі: гутарка – развага «Мова – найважнейшы элемент нацыянальнай культуры», конкурс красамоўства «Мая беларуская мова», гульня - віктарына «Займальная філалогія».
- Подробности
- Просмотров: 559

