- Подробности
- Опубликовано: 11 Февраль 2021
З нагоды 100-гадовага юбілею беларускага пісьменніка Івана Мележа ў Гарохаўскай сельскай бібліятэцы ўвазе чытачоў была прадстаўлена выстава-партрэт «Пясняр палескага краю». Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя артыкулы, дзённікі, п'есы, раманы. Пад час правядзення літаратурнага знаёмства “Геній свайго краю” бібліятэкар апавяла прысутным аб тым, як талент пісьменніка раскрыўся ў створаных ім непаўторных чалавечых характарах, у цудоўных і багатых малюнках прыроды, у шырокіх карцінах народнага жыцця і побыту.
- Подробности
- Просмотров: 466

