- Подробности
- Опубликовано: 10 Февраль 2021
З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа, беларускага пісьменніка і публіцыста, лаўрэата шматлікіх літаратурных прэмій, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Сказ пра Івана Мележа”, на якой было расказана аб няпростым жыццёвым шляху пісьменніка і яго творчай дзейнасці.
Выстава “Пявец Палескага краю” прадставіла зборы твораў Івана Мележа розных гадоў выдання, асобныя творы, кнігі і артыкулы аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка. Буклет “Людзі на балоце”: шляхам надзеі” стаў наглядным экскурсам па самай вядомай трылогіі пісьменніка “Палеская хроніка”.
- Подробности
- Просмотров: 481

