Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Самое современное лечение грыж

26 лістапада наша краіна адзначала 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, паэта, празаіка, эсэіста, драматурга, чалавека энцыклапедычных ведаў і нястомнай працавітасці.

З гэтай нагоды ў сценах цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася літаратурная гадзіна памяці “У. Караткевіч: прарок Беларушчыны”. Прысутным была прадстаўлена выстава-ушанаванне “У. Караткевіч: прарок Беларушчыны”, на якой знайшлі сваё месца не толькі творы пісьменніка, але і літаратура аб ім. Бібліятэкар у сваёй гутарцы правяла слухачоў сцяжынкамі жыццёвага шляху Караткевіча, пазнаёміла з найбольш вядомымі творамі, а таксама расказала аб іх экранізацыі. Гульня-віктарына “Класік, рамантык, казачнік” замацавала атрыманыя звесткі ў свядомасці ўдзельнікаў.