Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Самое современное лечение грыж

12 лістапада споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі таленавітага драматурга Андрэя Макаёнка. Цэнтральная раённая бібліятэка адзначыла гэтую дату кніжнай выставай “Майстар драматургічнага слова” і гутаркай “Талент чалавечнасці і дабрыні” аб жыцці і творчасці драматурга. Усё сваё свядомае жыццё А. Макаёнак самааддана любіў тэатр, якому служыў у поўную сілу свайго яркага драматургічнага таленту. Яго п'есы заўсёды выклікалі павышаную цікавасць тэатральных калектываў і гледачоў. Абапіраючыся на багацце беларускага фальклору, пісьменнік па-наватарску развіваў традыцыі драматургіі, праўдзіва і ярка адлюстроўваў жыццё народа.Гэтыя творы чыталі ў мінулым, будуць чытаць у будучым. А юбілейная дата стала добрай нагодай для нашых карыстальнікаў успомніць і прачытаць сёння.