Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Самое современное лечение грыж

“Пяшчотная, мілая, добрая” - напярэдадні Дня маці ў бібліятэцы аграгарадка Іванаўка працавала кніжная выстава з такой назвай. На паліцу з назвай “Яе аблічча ў светлых радках літаратуры” былі адабраны творы сучасных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў: зборнікі паэзіі С.Варонік ”Маміна дрэва”, “Дзень добры, мама. Словы адданасці і любові”, “Мама - сонейка маё”, вершы А.Вольскага, В.Гіруць-Русакевіч, А.Дзеружынскага Т.Красновай-Гусачэнка са зборніка паэзіі “Встреча” і іншыя. Чытачак цікавілі раманы Н.Батраковай “Миг бесконечности - 2”, Ю.Ляшко “Мамочки мои… или Больничный Декамерон”, Т.Лісіцкай “Поцелуй аиста”. Усе гэтыя раманы закранаюць адну тэму - чаканне з’яўлення на свет Галоўнага Чалавека Усяго Жыцця.

А падчас правядзення літаратурна-музычнай кампазіцыі “Словы адданасці і любові” ў Іванаўскім сельскім клубе бібліятэкар правяла літаратурны агляд “Да ўвагі маладым матулям”.