Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Самое современное лечение грыж

Дом культуры аграгарадка Кавалі, сумесна з бібліятэкай падрыхтаваў святочнае мерапрыемства “Табе, мая родная…”, прысвечанае Дню маці. Кранальнае да глыбіні душы мерапрыемства было напоўнена цёплымі словамі падзякі за падоранае жыццё, віншаваннямі і пажаданнямі, ўсмешкамі каханых дзетак і кветкамі для тых, каго мы з пяшчотай называем “Мама”. Канцэртную праграму адкрылі вядучыя Цыганкова Марыя і Мельнічонак Аляксандра выдатным вершам “Мама анёл”. Бязмежнай любоўю, цяплом і ўдзячнасцю былі напоўнены канцэртныя нумары мастацкай самадзейнасці. Са слязамі на вачах госці слухалі верш пра сэрца маці ў выкананні Аўдзевіч Алены Сямёнаўны. Атмасфера дабра і святла панавала ў зале на працягу ўсяго мерапрыемства. У глядзельнай зале ДК была арганізавана кніжная выстава “Усё пачынаецца з мамы”.