Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Самое современное лечение грыж

Па аддаленых куточках нашай малой радзімы раённы цэнтр культуры, дзяржаўная ўстанова культуры "Централізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна", Пятровіцкі дом творчасці, Міхалёўскі дом культуры, Гарбацэвіцкі дом культуры і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі у рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край радзімаю заву” арганізавалі і правялі мерапрыемства “Мой родны край”. Жыхары вёсак Стасеўка, Вішнёўка, Сяліба, Узнога, Пабокавічы, Багушоўка, Пятровічы, Мачулкі і іншых сустракалі сардэчна, шчыра і з вялікім захапленнем удзельнікаў мерапрыемства.

Раённы цэнтр культуры выступіў з канцэртнай праграмай. Песні, танцы, ігра на баяне і выступленне нароных умельцаў былі прадстаўлены гледачам калектывамі “Сударушка” Пятровіцкага дома творчасці, “Крынічка” Міхалеўскага дома культуры, народным ансамблем народнай песні «Землякі» Гарбацэвіцкага дома культуры. Работнікі цэнтральнай бібліятэкі правялі агляд па кніжнай выставе “Я гэтую зямлю радзімай клічу”. Гутарка “Гордасць нашага краю” напомніла пра жыццё і творчасць Алеся Адамовіча, Міколы Аўрамчыка, Мікалая Давідовіча, Платона Галавача, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Алеся Дзятлава - знакамітых зямлякоў нашага раёна. Шмат цёплых слоў прысвяцілі паэты ў сваіх радках роднай зямлі. Прагучалі лепшыя вершы пра Беларусь такіх паэтаў, як Ніл Гілевіч (“Я - беларус”), Ірына Зорка (“Радзіма”), Сяргей Максімук (“Я тут нарадзіўся”).

На працягу ўсяго мерапрыемства была цеплая, душэўная атмасфера. Жыхары вёсак не толькі былі гледачамі, а таксама прымалі непасрэдны ўдзел у мерапрыемстве. Спявалі песні, прыпеўкі, танцавалі народныя танцы. Старажылы вёскі Багушоўка паказалі сваё майстэрства ігры на гармоніку, чым выклікалі вялікае задавальненне аднавяскоўцаў.

На развітанне ўсім жадаючым былі прапанаваны памятныя стужкі, сцягі, улёткі з беларускай сімволікай.

Да новых сустрэч, наш родны край!