- Подробности
- Опубликовано: 12 Август 2020
“Вехі гісторыі Беларусі ў люстэрку кніжных старонак” - так называлася выязная кніжная выстава, падрыхтаваная бібліятэкай аграгарадка Іванаўка. Выстава размяшчалася ў глядзельнай зале сельскага клуба падчас канцэртнай праграмы да Дня выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Цікавасць наведвальнікаў вызывалі кнігі з паліц: “Гэта ўсё - мая Радзіма”, ”Сучасная Беларусь у асобах”, “Вялікая Айчынная ў прозе”, “Гісторыя праз лёсы”, “Тут жыве мінуўшчына”. Пры падрыхтоўцы выставы адбор літаратуры ажыццяўляўся суадносна мэце і чытацкаму прызначэнню, і амаль усе выданні насілі краязнаўчы характар. Перавага аддавалася дакументам, якія ўтрымліваюць новую інфармацыю, маюць прывабны знешні выгляд. Наведвальнікі праяўлялі ўвагу да гістарычнай літаратуры, да крыніц, якія адлюстроўваюць час сённяшні.
- Подробности
- Просмотров: 547

