

Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Самое современное лечение грыж
- Подробности
- Опубликовано: 25 Июнь 2020
Вялікая Айчынная вайна адышла ў гісторыю, але памяць пра яе працягвае свой шлях. Кожнае новае пакаленне па-свойму асмыслоўвае трагічныя і гераічныя старонкі мінулага, памятае подзвігі дзедаў і прадзедаў. Тэма вайны заўсёды досыць балючая і цяжкая для ўспрымання.
З мэтай выхавання грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей і падлеткаў на прыкладзе лепшых літаратурных твораў аб Вялікай Айчыннай вайне ў цэнтральнай бібліятэцы быў падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў:
- выстава-рэквіем “И помнит мир спасенный” – на якой разам з мастацкімі творамі былі прэзентаваны новыя кнігі выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі” серыі “Беларусь памятае. У імя жыцця і міру”, у якіх шмат фотаздымкаў, архіўных дакументаў, выяў музейных экспанатаў;
- да Дня вызвалення Бабруйшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў бібліятэкары прапанавалі наведвальнікам віртуальнае падарожжа “Памяць людская ў бронзе і камяні” з прыпынкамі ля помнікаў Бабруйскага раёна, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Каля кніжнай выставы “Никто не забыт, ничто не забыто” адбылося знаёмства з лёсамі Герояў Савецкага Саюза, ураджэнцаў Бабруйшчыны – Архіпенкі Ф. Ф., Парахневіча В. А., Пінчука В. Г. і інш.
- прэзентацыя зборніка вершаў “Іскры Вечнага агню". Дадзеная кніга - даніна памяці тым, хто змагаўся з ворагамі не толькі зброяй, але і мастацкім словам, ушанаванне ветэранам і напамінак нашчадкам пра велічны подзвіг. Зборнік складаюць вершы, напісаныя беларускімі паэтамі, непасрэднымі ўдзельнікамі драматычных падзей. Шчымліва-патрыятычныя радкі заклікалі да змагання, давалі веру ў хуткую перамогу, бярэдзілі душу і загартоўвалі сэрца.
- Подробности
- Просмотров: 238