Russian Belarusian

Калі чалавек цікавіцца фальклорам, ён праяўляе цікавасць да сваёй краіны і яе гісторыі. Да Году малой радзімы ў бібліятэцы аграгарадка Іванаўка прайшла фальклорная гадзіна “У родным краі і зямля спявае” па творах вуснай народнай творчасці. Прысутныя прынялі ўдзел у конкурсах знаўцаў “Загадка - для розуму зарадка” і “Жыццё па мудрасці народнай” па прыказках і прымаўках, а таксама мясцовым фальклоры. Бібліятэкар правяла агляд тэматычнай літаратуры, пазнаёміла чытачоў з матэрыяламі выставы “Мой родны непаўторны край”.