Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Как правильно варикоз лечить

Любімая ўсімі школьнікамі пара года – лета, пачынаецца з Міжнароднага дня абароны дзяцей. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі правялі свята да Дня абароны дзяцей. На свята завіталі ўдзельнікі летніка “Лесавічок” і агенцтва “Кнігавічок”. Адбылася прэзентацыя праграмы летніх чытанняў “Летняе вандраванне з кнігай”. Бібліятэкары запрасілі прыняць удзел у акцыі “Летнія маршруты кнігі і чытання”, прайсці сцежкамі маршрутаў:

-           літаратурны “Лета! Кніга! Адпачынак! Я!”;

-           краязнаўчы “Беларусь - мая Радзіма”;

-           летняя чытальная зала “Чытай, гартай, свет пазнавай!”

Разам з дзецьмі бібліятэкары запісалі пазнавальна-інфармацыйны відэаролік “Каб свяціла ўсмешка ў дзіцячых вачах”.

Была арганізавана прэзентацыя выставы-рэкламы “Лета – лепшых кніг пара!”. Дзеці ў летняй чытальнай зале “Дзень добры, лета!” падабралі сабе кнігі для чытання, гарталі часопісы, разгадвалі крыжаванкі, гулялі ў гульні.

Заключным момантам свята быў музычны падарунак ад навучэнцаў ДУА “Бабруйская раённая ДШМ” ф-л в. Каменка ў выкананні В.Смычнік і А.Новікавай песні “Рыба – солнце” (кіраўнік Л.Я. Шаўчэнка).

 

 

 

“Чараўніцтва кніжнага лета” – свята дзяцінства.

 

Удзельнікі агенцтва “Кнігавічок “ чытаюць верш “Беражыце сваіх дзяцей” Э.Асадава.