Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Как правильно варикоз лечить

Бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” падтрымалі рэспубліканскі творчы праект дзяржаўнай ўстановы “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска” і рэдакцыі часопіса “Вясёлка” , прысвечаны 80-гадоваму юбілею вядомага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага, нязменнага галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка”, аўтара звыш 70 кніг для дзяцей і дарослых, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

Акцыя “Уладзіміру Ліпскаму – 80” праходзіла ў цэнтральнай бібліятэцы з 25.02.2020 па 25.05.2020. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей і падлеткаў з творамі дзіцячага пісьменніка праз правядзенне самых разнастайных мерапрыемстваў, садзейнічалі эмацыянальнаму ўспрыманню дзецьмі вобразнага зместу літаратурнага тэксту аўтара, развівалі творчае ўяўленне на аснове прачытанага тэксту, выхоўвалі пазітыўнае стаўленне да культуры чытання.

У конкурсе малюнкаў “Верны сябар дзяцей” удзельнічалі 20 карыстальнікаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Кожная з прадстаўленых жывапісных работ, выканана дзецьмі на аснове сюжэтаў з твораў і артыкулаў У. Ліпскага. Пераможцамі конкурсу малюнкаў прызнаны: Кацярына Жачкіна (10кл.,УА “Каменская СШ Бабруйскага раёна) за мастацкую кампазіцыю “Слёзы Хатыні” паводле артыкула У. Ліпскага “Сёстры Хатыні”, Паліна Бярозкіна (6 кл., УА “Каменская СШ Бабруйскага раёна) за цыкл малюнкаў “Родны край” паводле кніг У. Ліпскага “Азбука жыцця” , “Я тут жыву”, Арзу Алікберава (4 кл. УА “Каменская СШ Бабруйскага раёна) за мастацкую экспазіцыю “Жыві, Беларусь, у казачнай яве!) на аснове цыкла артыкулаў займальнай вандроўкі У.Ліпскага “Я тут жыву”, апублікаваных у часопісе “Вясёлка” у 2019 г.

Прадоўжыў акцыю цыкл анлайн-абмеркаванняў “Урокі мужнасці і памяці ад Уладзіміра Ліпскага”. Усе дасланыя на адрас бібліятэкі работы заслугоўваюць увагі, бо ў кожнай думкі і роздумы школьнікаў пра вайну і яе наступствы, пра дзяцей, маленькіх герояў вайны і малалетніх вязняў лагераў смерці, пачуццё глубокай пашаны да мужных абаронцаў Айчыны, якія прагналі захопнікаў і прынеслі мір на нашу шматпакутную зямлю. Заслугоўваюць увагі разважанні Ніны Івановай ( 9 кл., гімн. № 3 г. Бабруйска), Соф’і Кругловай (4кл. СШ№25 г.Бабруйска), Анастасіі Сідаравай (5кл. УА “Каменская СШ Бабруйскага раёна”), Ж. Ваянец, Д. Яхімовіч, (8кл. УА “Каменская СШ Бабруйскага раёна”).

Пазнаёміць карыстальнікаў з жыццём і творчасцю пісьменніка, вучыць дзяцей быць сумленнымі, добрымі, чулымі на вобразах герояў кніг У. Ліпскага былі прызваны выстава-знаёмства “Сустрэчы з творамі У. Ліпскага”, выстава-гонар “Няхай жыве У. Ліпскі сярод дзяцей дарослы самы!”.

Самым юным чытачам была адрасавана літаратурная гульня “Вясёлкавыя сябры” па кнізе У.Ліпскага “Прыгоды Нуліка”.