Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Как правильно варикоз лечить

Бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі запрасілі гурткоўцаў з “Кнігавічка” на вясёлыя сустрэчы з кнігай “Чытаем і гуляем”. Мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню сям’і. Падчас сустрэчы юныя карыстальнікі падзяліліся гісторыямі пра сваю сям’ю “Калі ёсць сям’я – значыць, шчаслівы Я”, прынялі ўдзел у паэтычнай хвілінцы “Папу з мамай я люблю” і, нават, склалі рэкламны слоган “Чытайце кнігі серыі “Добрыя кніжкі”. Відэаролік, падрыхтаваны бібліятэкарамі на словы А. Бадака і У. Карызны, стаў прыемным завяршэннем Міжнароднага дня сям’і ў цэнтральнай бібліятэцы.

Для моладзі і карыстальнікаў старэйшага ўзросту былі арганізаваны кніжныя выставы-рэкамендацыі “Сямейнаму чытанню - наша павага”, “15 мая - Міжнародны Дзень сям’і”, гадзіна цікавай кнігі “Сямейная шафа”, агляд новых часопісаў “Уся сям’я часопісам рада”.