- Подробности
- Опубликовано: 03 Март 2020
ДУК «ЦБС Бабруйскага раёна»
Цэнтральная бібліятэка
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Адкрытае акцыянернае таварыства «Міхалёўская ніва»
Бабруйск, 2019
Аграгарадок Міхалёва-1 (былая веска) вядомы з 1560 года. У 1621-м тут было 13 двароў, працавала 2 млыны. У 1794 годзе пабудавана драўляная царква. 3 1793-га - у складзе Pacii, з 1794-га - у Бабруйскім павеце. У 1844 годзе - гэта землі памешчыкаў Кульчэўскіх.
Раней жыў у Міхалёва пан Кутай Грыгорый Марцінавіч. Там, дзе зараз сацыяльны дзіцячы прытулак, стаяў яго вялікі, двухпавярховы, драўляны дом. Там, дзе зараз школа, у пана быў двор з хлявамі. У яго было вельмі многа свіней, коней і кароў. На месцы старога садзіка была малочная. У пана было вельмі шмат малака і таму яго вазілі прадаваць на базар у горад.
Кутай Грыгорый Марцінавіч быў чалавек нежанаты, у яго не было дзяцей. Быў ён не з дваранскага роду, а з простага. Гэту ўсю зямлю купіла яму яго маці Кутаіха - жанчына вельмі багатая. Там, дзе зараз Бальшавік, Лебядзёўка, Узнога - гэта ўсе было панава. Царква была там, дзе раней быў двор каля старой школы, а побач - сад i свой надзел зямлі. Раней на месцы возера знаходзіўся папоўскі мурог, так яго называлі раней. Усе міхалёўцы працавалі на зямлі пана i папа. 28 жніўня на царкоўным двары праводзіўся невялікі кірмаш. Людзі адразу ж ішлі ў царкву, а потым на кірмаш ці па гасцях. У гэты дзень раз у год на восліку прывозілі марожанае. У пана быў маленькі кірмаш, а вялікі быў у Кіраўскім раёне.
Канава, якая цягнецца ад возера да Лебядзёўкі, была граніцай паміж панскімі лясамі i сялянскімі агародамі.
У 1918 годзе ў нацыяналізаваным маёнтку Міхалёва быў створаны саўгас «Чырвоны сцяг», дзе працавалі 30-40 асуджаных, якія адбывалі пакаранне па прысудах судоў. У гаспадарцы налічвалася 14 коней, 20 кароў, столькі ж галоў маладняка буйной рагатай жывёлы, 28 авечак і 23 галавы свіней. Акрамя таго, «сяляне па прымусу» карысталіся 6 плугамі, 12 баронамі, культыватарам, коннымі граблямі, 5 вазамі, жнейкай, малацілкай, веялкай, а таксама вядзяным млынам, які знаходзіўся ва ўласнасці Белсельтрэста.
У 1922 годзе на тэрыторыі Міхалёўскага сельсавета Наркамюстам Беларусі была арганізавана калонія «Воля», якая мела ў распараджэнні 369 га зямельных плошчаў і садова-агароднінны ўхіл гаспадарання. Праіснавала яна не меней 10 гадоў, цэнтр яе быў у в. Міхалёва. У некалі цалкам сакрэтнай справаздачы гараддзялення ДПУ БССР «Аб палітычным стане і агентурна-аператыўным абслугоўванні саўгаса-калоніі «Воля» гаварылася: «По состоянию на 1 сентября 1932 года руководство колонией производится всецело Наркомюстом. Треугольника не имеется, а всем на месте руководит начальник колонии. Моментов бесхозяйственности в колонии до сего времени не отмечено. Вся работа в колонии проводится силами заключенных, каковых на сегодня имеется 107 мужчин и 7 женщин. Заключенным выдается зарплата: кулакам — 5 процентов, трудовому элементу — 10 процентов от заработанных сумм. Специалистов в совхозе-колонии имеется: законченный агроном, вольнонаемный садовник-огородник. Стаж работы садовника — 15 лет, стаж работы агронома — 2 года. Соцположение садовника до революции — из крестьян-середняков. Недостает вольнонаемных животновода и агронома. Рабочих заключенных 114 человек и вольнонаемных рабочих и служащих — 8 человек. Зимой прошлого года был организован ликпункт, который посещался заключенными — неграмотными и малограмотными. Среди заключенных выписка газет и журналов произведена в количестве 40 экземпляров. При колонии имеется библиотека, выпускается стенгазета Киносеансы раньше проводились регулярно, но в последнее время редко. Спектакли бывают часто — силами заключенных. …Посевной площади в колонии — 213 гектаров, луга — 105, огорода — 9,7, сада — 12, прочих угодий — 29,6 гектара Автомашин и трактора в колонии не имеется. Общее количество лошадей — 31, из них рабочих коней 29, больше для колонии не требуется. Крупного рогатого скота: коров — 47, быков — 4, телят — 62, свиноматок — 26, хряк-производитель —1, подсвинков до 1 года — 15, поросят — 48 штук. В 1931 году общее поголовье скота равнялось 244 штукам… Финансовое положение колонии хорошее, на текущем счету в госбанке 29 тысяч рублей. Задолженности колония не имеет. Весенний сев в колонии прошел удовлетворительно и был закончен 25 мая 1932 года. Виды на урожай средние, по картофелю — хорошие. Уборочная кампания прошла хорошо и уже убраны все зерновые культуры. Подготовка к озимому севу проводится, но задерживается тем, что площадь была занята под викой. Под зябь поднято 16 гектаров, а нужно поднять еще 38 гектаров. ...Антисоветского и классово чуждого элемента среди рабочих и служащих в колонии не выявлено».
На тэрыторыі сельскага Савета калектывізацыя пачалася ў 1929 годзе. Першымі ўступілі ў калгас: Дзятлава Яўгенія, Дзятлаў Mixaіл Васільевіч, Шмыгун Аляксандр Зяноўевіч, Арэшка Уладзімір Васільевіч, Арэшка Васіль Васільевіч, Вінакур Аляксандр Данілавіч, Вяроўкін Bacіль Раманавіч i г.д.
Адным з першых арганізатараў калгаса ў в. Міхалёва быў Вяроўкін Васіль Раманавіч. Нарадзіўся ён ў 1865 годзе ў в. Воўчая Гара і жыў там да 1941 года.
У 1918 годзе Вяроўкін В.Р. арганізаваў сваю падпольную групу, і яна дзейнічала на тэрыторыі Беларусі. Пасля вызвалення Беларусі ад белапольскіх акупантаў ён арганізаваў калектыўную гаспадарку і быў яе кіраўніком.
Меў узнагароду: кавалер ордэна Чырвонага Сцяга. Вяроўкін Васіль Раманавіч памёр у 1943 годзе ў г. Куйбышаве пасля цяжкай хваробы.
У 30-я гады, у вёсках, якія пазней увайшлі ў склад калгаса імя Дзяржынскага былі створаны наступныя гаспадаркі:
в. Рыння - да 1929 года у весцы Рыння існавала яўрэйская гаспадарка і ў 1929 годзе на яе базе быў створаны калгас імя Kpaciнa. Старшынёй калгаса быў Благуцкі.
- в. Бальшавік (зараз в. Міхалёва-2) – калгас “Бальшавік”;
- в. Сёмы з’езд (зараз в. Міхалёва-3) – калгас “Сёмы з’езд Саветаў”;
- в. Лебядзёўка - калгас “ІІ-і з’езд калгаснікаў-ударнікаў”;
- в. Лейчыцы – калгас імя А.І.Ягорава;
- в. Баран – калгас імя А.Б. Красіна;
- в. Узнога – калгас імя Л.Літвінава, дзе працавала кузня;
- в. Воўчая Гара - ў 1931 г. створаны калгас імя М.І. Калініна
- в. Міхалёва - ў 1930-я гады тут створаны калгас імя Ф.Э. Дзяржынскага, ў які ўваходзіла 113 гаспадарак.
Тэрыторыя калгаса ўваходзіла у склад Міхалёўскага сельскага Савета Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.
У склад сельскага савета ўваходзілі наступныя вёскі:
Міхалёва-1, Міхалёва-2, Міхалёва-3, Узнога, Навікі, Кухенька, Крупічы, Лебядзёўка, Лейчыцы, Рыння, Воўчая Гара, пасёлак Барак, пасёлак Лiпнякi, Сеены Хвойнік.
Да Вялікай Айчыннай вайны створаны ў Міхалёва калгас імя Ф.Э. Дзяржынскага грымеў працоўнай славай да самай Масквы. Ударнік калектывізацыі і ўдзельнік Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы, наватар у механізацыі арцельнай працы і перадавік у атрыманні ўраджаяў, ён тады ўжо бачыўся флагманам сельгасвытворчасці Бабруйшчыны і прэтэндаваў на лідэрства ў рэспубліцы.
Архіўныя дакументы сведчыць, што ў 1947 годзе калгас імя Дзяржынскага об’ядноўваў 166 двароў з 329 членамі арцелі з ліку 612 чалавек, якія пражывалі на яго тэрыторыі. За гаспадаркай было замацавана 843 га зямлі, з якіх 440 займала ворыўная, 37—агароды і сады, 169—лугі, 102—пашы. У няпростыя гады працадзён і нястачы кіраваў калгасам Аляксандр Мітрафанавіч Пуцікаў, бухгалтарам у арцелі быў Пётр Васільевіч Пракопчык.
Ужо праз тры гады аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі на павестку дня пасяджэння праўлення калгаса 24 чэрвеня 1950 года было вынесена пытанне аб выбары пляцоўкі пад цэнтральную сядзібу сельскагаспадарчай арцелі імя Ф.Э. Дзяржынскага. Пад кіраўніцтвам старшыні калгаса Дзмітрыя Гаўрылавіча Крупскага на агульным сходзе было аднагалосна вынесена рашэнне: лічыць цэнтральнай сядзібай населены пункт вёску Міхалёва. Была запісана і неабходная канкрэтыка: «…Расширение предусмотреть с западной и южной сторон существующей деревни. 1.Основное поголовье скота разместить на центральной усадьбе. Молодняк крупнорогатого скота и овцеферму предусмотреть в других населенных пунктах (по усмотрению). 2. Жилую зону за счет сселения расширить западнее существующей деревни. 3. Культурно-бытовой сектор предусмотреть в южной части или же на территории, в настоящее время занятой производственным сектором. 4. Производственную зону запланировать юго-западнее населенного пункта».
Рэалізацыя з намечанага прыйшлася на час працы другога старшыні—Аляксандра Іларыёнавіча Бычкова. Гэта быў вельмі працавіты кіраўнік, які паспяваў не толькі ўнікнуць у вытворчасць, але і душэўныя размовы з працаўнікамі весці. Гэта пры ім не толькі павялічвалі вытворчасць прадукцыі з ферм і палёў, але і актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці. У эпоху машына-трактарных станцый і бяспашпартнага існавання калгаснікаў, Аляксандр Бычкоў упэўнена вёў гаспадарку ў эру вялікай хіміі, пастаўленай на службу вёсцы, вялікіх перабудоў у яе жыцці.
У пачатку 1970-х старшынёй праўлення калгаса імя Дзяржынскага быў абраны Уладзімір Паўлавіч Тарасенка. Тады яшчэ палкоўнік запасу, ардэнаносны франтавік, нядаўні намеснік камандзіра дывізіі па тылу ён паспеў пазнаёміцца са спецыфікай сельскагаспадарчай галіны на пасадзе кіраўніка райсельгастэхнікі. Як 25-тясчнік у 30-ыя, прыйшоў у гаспадарку, каб павесці яе далей уперад. Тады ж непазнавальна змянілася цэнтральная сядзіба гаспадаркі—вёска Міхалёва. Тут з’явіліся новыя крамы, сталовая, нябачаныя раней на сяле жылыя дамы пад назвай катэджаў. Армейскі афіцэр увёў строгую працоўную дысцыпліну, але пры гэтым большасць дзяржынцаў ласкава называлі старшыню “Наш Тарас”. Пры ім з’явіліся ў гаспадарцы новыя свінакомплекс, фермы БРЖ, возера і арка на ўездзе. За паўгода ў Міхалёва-1 пабудавалі новы лагер для цялят, зрабілі рэканструкцыю фермы Міхалёва-2 і ферму ў Лейчыцах. На цэнтральным таку запрацавала лінія па ачыстцы насення, дзьве зернесушылкі, заканчвалася будаўніцтва склада для захавання зерня. У калгасе расшырыліся плантацыі пад таматы, агуркі, капусту. Вялікая ўвага ўдзялялася садаводству. На цэнтральнай сядзібе працаваў завод па перапрацоўцы яблык. Атрыманая прадукцыя пастаўлялася на Быхаўскі, Глубокскі кансервавыя заводы. Яе добра ведалі ў Ленінградзе, у Прыбалтыцы. Апрацаваныя яблыкі карысталіся попытам у жыхароў Севераморска, Варкуты, Архангельска, Мурманска. Тарасенка У.П. быў прыхільнікам усяго перадавога. Смела ўкараняў у вытворчасць навуковыя распрацоўкі. Ён першым прымяніў у севаабарот такія культуры, як рапс, масленічную рэдзьку.
У сярэдзіне 70-х гадоў аб калгасе імя Дзяржынскага загаварылі як аб моцнай гаспадарцы. Яна была лідэрам не толькі ў Бабруйскім раёне, але і ў вобласці.
Але галоўнае, з перадавой гаспадаркі, як сеялкі з кузні да веснавой сяўбы, пачалі выходзіць кадры кіраўнікоў іншых гаспадарак і не толькі Бабруйскага раёна. Так, з калгаса імя Дзяржынскага стартавалі Мікалай Паўлавіч Дзяркач, Андрэй Андрэевіч Дзянісевіч, Анатоль Іванавіч Цітоў, Сяргей Іванавіч Феднеў і многія іншыя.
У 1974 г. было сабрана па 28 ц/га зерневых. Добрая кармавая база, высокі ўзровень племянной працы, развіццё пастбішчаў і мадэрнізацыя ферм дазволілі на прыканцы 70-х гадоў атрымліваць ад коровы па 12 літраў малака ў суткі круглы год і высокай якасці. Дзяржаве прадавалася каля 2 тыс. тон свініны і ялавічыны. На поўную моц працаваў свінакомплекс. На адкорме было каля 600 галоў жывёлы, 5 тыс. свінняў. Развіваўся жыллёва-бытавы комплекс. Абнавіўся машынны двор з майстэрнямі. На пастаяннае месца жыхарства ў гаспадарку імкнуліся пераехаць з іншых раёнаў вобласці.
У 1975 г. у калгасе было атрымана па 42 цэнтнеры збожжа з гектара, што было адным з рэкордных паказчыкаў па ўсёй рэспубліцы.
З пачатку 1980-х у вялікай савецкай краіне павеялі вятры перамен. У сельскую гаспадарку, якая ўсё часцей называлася аграпрамысловым комплексам, таксама пачалі пранікаць новыя тэхналогіі расліна- і жывёлаводства, якія павінны былі прывесці яго да інтэнсіфікацыі. У калгасе імя Дзяржынскага 16 лютага 1980 года агульны сход адзінагалосна абраў старшынёй Анатоля Захаравіча Рубанава, які прыехаў на Бабруйшчыну з перадавой гаспадаркі Горацкага раёна. Адносна малады кіраўнік энергічна ўзяўся за вытворчыя, кадравыя і сацыяльна-бытавыя перабудовы. Сцяг лідэраў дзяржынцы начале з А.З. Рубанавым не апусцілі, а , наадварот, дабавілі на яго ў сярэдзіне 1980-х ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. У тыя, так званыя застойныя, часы кіраўнік адзінага ў раёне ардэнаноснага калектыва даволі часта выязджаў за мяжу, прычым не ў звыклыя сацыялістычныя Польшчу ці ГДР, а нейкім чынам у Галандыю, Англію, ЗША, Канаду. І заўсёды прывозіў адтуль сапраўды перадавы вопыт.
А.З Рубанаў (чацверты справа) у складзе дэлегацыі Бабруйскага раена,
якая наведала Ровенскую вобласць Украіны.
Дэлегацыі дзяржынцаў таксама пабывалі ў краінах Еўропы, а ў Міхалёва зачасцілі іншаземныя аграрыі. Пачалі ўмацоўвацца сувязі сяльчан з навукай.
Пад кіраўніцтвам А.З. Рубанава ў Міхалёва з’явіўся сапраўдны зернеачышчальны завод, укараняліся інтэнсіўныя тэхналогіі ў раслінаводстве, рэканструяваліся жывёлагадоўчыя памяшканні, будаваліся аб’екты сацыяльнай сферы. На цэнтральнай сядзібе былі пабудаваны два дзіцячыя садкі на 50 месц, дзейнічала сярэдняя школа. Уводзіліся ў эксплуатацыю ўсё новыя аб’екты, узводзілася жыллё.
Ён першы на Бабруйшчыне пачаў вырошчваць трыцікале, выпрасіўшы натуральна мяшок насення ў перадавым калгасе “Прагрэс” з-пад Гродна. Прадуктыўным было яго супрацоўніцтва з нямецкай кампаніяй “Байер”, якая паставіла ў гаспадарку тую самую аўтаматызваную зернеачышчальну лінію.
Менавіта тады ў Міхалёва прыйшоў галоўным інжынерам Міхаіл Пятровіч Левакоў, іншымі спецыялістамі—Аляксей Якаўлевіч Пеўзнер, Алег Іванавіч Дварэцкі, Валерый Іосіфавіч Жучкоў. Актыўна пачалі ўкараняцца эфектыўныя сістэмы і метады сельскагаспадарчай вытворчасці, у тым ліку замежныя.
1980 год. Першы сакратар ЦК Кампартыі БССР П.М. Машэраў
у час інспекцыйнай паездкі.
У 1980 годзе з інспекцыйнай паездкай калгас наведаў Першы сакратар ЦК Кампартыі БССР Пётр Міронавіч Машэраў.
Здарылася гэта ўсяго за некалькі месяцаў да яго трагічнай гібелі.
А ў сярэдзіне 1980-х інтэграцыйныя сувязі, руплівая работа працаўнікоў палёў і ферм прынеслі новыя адчувальныя вынікі.
У 1983 г. калгас быў ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, атрымаў пераходны Чырвоны Сцяг ЦК КПСС, Савета Miнicтpaў СССР, УЦСПС i ЦК УЛКСМ па выніках работы за 1982 год: ў сярэднім з гектара сабралі па 29 цэнтнераў збожжавых, 235—бульбы i 10,3 цэнтнеры ільновалакна, вытворчасць малака на сто гектараў сельгасугоддзяў склала 1,038, а мяса — амаль 337 цэнтнераў.
1985 г. - у калгасе было атрымана па 37,7 цэнтнераў збожжа з гектара, па 269 цэнтнераў бульбы, па 334 цэнтнеры мяса (у жывой вазе), надоена па 2820 кг малака ад каровы. Даярка В. Бажэнава з калгаса імя Дзяржынскага ўстанавіла рэкорд – 4462 кг малака ад каровы. Рэальна ставілася задача: 4-х тысячную мяжу зрабіць сярэднім паказчыкам па раёне.
1988 г. – атрымана з кожнага гектара 38,5 цэнт. збожжа
1993 г. - атрымана з кожнага гектара 48 цэнтн. зерневых і зернебабовых
1998 г. – пабудаваны свінагадоўчы комплекс на 12 тыс. галоў.
У в. Міхалёва ў ліку першых у вобласці створаны раённы дзіцячы сацыяльны прытулак з кругласутачным знаходжаннем у ім дзяцей і падлеткаў.
26 снежня 2002 года рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта № 30-24 калгас быў перанайменаваны ў СВК “Калгас імя Дзяржынскага”.
2003 г. - СВК "Калгас імя Дзяржынскага” — элітная гаспадарка, якая займаецца вытворчасцю высокаякаснага насення ўсіх зерневых культур, бульбы, ільну. На тэрыторыі гаспадаркі створаны гатункавыпрабавальны ўчастак, дзе закладзена 12 гатункаў азімага жыта (пшаніцы), 8 – азімага трэцікале, 6 – азімага ячменю, 27 гатункаў бульбы. Тут больш 30-ці гадавальнікаў усіх зерневых: гадавальнік размнажэння 1 і 2 года — ГР-1 и ГР-2. Вырабляюць суперэліту і эліту. За год прадаецца каля 700 тон высокаякаснага зерня.
Надой на 1 карову складаў 2600 кг малака.
2004 г. - узрост вытворчасці валавой прадукцыі склаў 134,8%. Ураджайнасць ільновалакна склала 13,2 ц/га. Надой на 1 карову - 3161 кг малака.
2006 г. – адкрыты аграгарадок Міхалёва.
На тэрыторыі аграгарадка знаходзяцца: сельскі дом культуры, філіял музычнай школы, сельская бібліятэка, цэнтр сацыяльнай работы з насельніцтвам, дом бытавога абслугоўвання, філіял «Беларусбанка», аддзяленне паштовай сувязі, дзіцячы сацыяльны прытулак, сярэдняя агульнаадукацыйная школа-дзіцячы сад, сельская участковая бальніца, магазін і бар Бабруйскага райпо, мехдвор.
2007 г. —28 снежня 2007 года ў аграгарадку Міхалёва СВК “Калгас імя Дзяржынскага” адбылося ўрачыстае адкрыццё сельскага Дома культуры. У адноўленым пасля рэканструкцыі будынку размясціліся актавы зал, бібліятэка, музычная школа, танцзалы і інш.
2008 г. —Завершана рэканструкцыя фермы Воўчая Гара на 400 галоў кароў, дзе ўстанавілі навое халадзільнае і даільнае абсталяванне, энергазберагальны кандзенсатар-утылізатар, пры прымяненні якога ажыццяўляецца двайное выкарыстанне цяпла тэрмадынамічнага цыклу ахалоджвання малака. Гэта прыкладна ў 2 разы павышала энергаэфектыўнасць.
На 400 галоў павялічана пагалоўе жывёлы. Узраслі і сярэднесутачныя прывесы БРЖ—да ўзроўню 2007 года на 65 грамаў.
Але далей агульны стан гаспадаркі з кожным годам усё больш пагаршаецца.
2 красавіка 2010 года на аснаванні рашэння агульнага сходу да СВК «Калгас імя Дзяржынскага» быў далучаны СВК “Перамога”.
Далей пайшла бясконцая чарада змены кіраўнікоў гаспадаркі ў спробах выправіць яе становішча да лепшага. Да 2015 года за чатыры гады змянілася шэсць кіраўнікоў.
У 2016 годзе СВК «Калгас імя Дзяржынскага» быў рэарганізаваны ў ААТ «Міхалёўская Ніва» на аснаванні рашэння раённага выканаўчага камітэта ад 29.06.2016 года. № 18-16.
Асноўны від дзейнасці: вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі: малако, мяса, зерне, цукровыя буракі, бульба, агародніна. Агульная зямельная плошча—7511 га, у т.л. —сельгасугоддзяў—6714 га.
Перадавікі сельскагаспадарчй вытворчасці
Смалянок Праскоўя Уладзіміраўна – адна з першых уступіла ў калгас. Нарадзілася ў 1908 годзе ў в. Міхалёва. Усё жыццё працавала ў калгасе паляводам. Была ўзнагароджана ордэнам.
Казінец Уладзімір Сідаравіч – нарадзіўся ў 1941 годзе ў в. Крупічы. Механізатар калгаса імя Дзяржынскага. Меў узнагароды: ордэн Леніна, два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі.
Ткач Ганна Іванаўна – нарадзілася ў 1929 годзе ў в. Лейчыцы. Доўгія гады была брыгадзірам калгаса імя Дзяржынскага. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Мела ўзнагароды: ордэн Дружбы народаў, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі.
Дзятлава Яўгенія Зіноўеўна – нарадзілася ў 1903 годзе. Пры арганізацыі калгаса была актывісткай, брыгадзірам агародніцкай брыгады. У 1929 годзе прымала ўдзел у рабоце 1-га З’езду калгаснікаў. Памерла ў 1968 годзе.
Сахноўская Раіса Андрэеўна – нарадзілася ў 1919 г. у в. Міхалёва. З 1941 па 1945 гг працавала ў калгасе паляводам, з 1946—даяркай. Была дэлегатам 3-га З’езду калгаснікаў.
Вяроўкін Анатоль Васільевіч – нарадзіўся ў 1924 г. у в. Воўчая Гара. У 1944 годзе пайшоў у армію. У 1947 г.—дэмабілізаваўся. З 1947 года працаваў брыгадзірам у калгасе. Узнагароджаны медалямі «За отвагу» 1945 год, «За взятие Берлина»1945 год, «За Победу над Германией», трыма бронзавымі медалямі за поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі. У 1970 годзе атрымаў медаль “За доблестный труд”. Меў тры дыпломы і дзьве ганаровыя граматы ўдзельніка раённай сельскагаспадарчай выставы. Памёр у 1998г.
Шырокі Кірыл Сцяпанавіч – нарадзіўся ў 1893 годзе ў в. Міхалёва. У час Кастрычніцкай рэвалюцыі ўступіў у Чырвоную гвардыю. Быў непасрэдным удзельнікам Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1921 годзе вярнуўся дамоў і з аднавяскоўцамі арганізаваў калгас імя Дзяржынскага. У 1941 – 1943 гадах ваяваў на фронце. Пасля вайны працаваў у родным калгасе.
Шырокі Серафім Яфімавіч – нарадзіўся ў 1908 годзе. Да 1939г. узнагароджаны медалём “За победу в ВОВ”, граматамі. Працаваў на ферме, быў брыгадзірам. 12 гадоў быў намеснікам старшыні калгаса. Памёр у 1997 годзе.
Манько Арцём Ільіч – нарадзіўся ў 1899 годзе ў в. Лейчыцы. Скончыў 3 класы царкоўна-прыходскай школы. Працаваў паляводам, потым брыгадзірам. У 1938 годзе ўзнагароджаны медалём «За трудовую доблесть». У 1939 годзе абраны старшынёй калгаса. Вайну прайшоў ад Рагачова да Берліна. Узнагароджаны медалямі. Пасля вайны працаваў у калгасе брыгадзірам, старшынёй рэвізійнай камісіі. У 1965 годзе ўзнагароджаны за працу.
Самончык Марыя Максімаўна – нарадзілася ў 1935 годзе ў в.Міхалёва-2. Была брыгадзірам калгаса імя Дзяржынскага, загадчыцай фермы буйной рагатай жывёлы, членам ЦК КПБ. Была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Памерла ў 1990 годзе.
Арэшка Аркадзь Піліпавіч – нарадзіўся ў в. Крупічы. Быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
Сахноўская Раіса Андрэеўна – нарадзілася ў 1919 годзе ў в. Міхалёва. З 1941 па 1945 год працавала ў калгасе паляводам. З 1946 года - даяркай. Была дэлегатам 3-га з’езда калгаснікаў.
Манько Наталля Аляксандраўна—жывёлавод, у 2010 годзе атрымала Ганаровую грамату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ і Савета РБ.
Манько Сяргей Міхайлавіч – вадзіцель, пераможца рэспубліканскага фестывалю-кірмашу 2005, 2006, 2007 гадоў.
Шырокі Васіль Уладзіміравіч—камбайнер, пераможца рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Дажынкі -2000".
Гарэлька Сяргей - вадзіцель.
Бібліяграфія :
З гісторыі населеных пунктаў Бабруйшчыны // Памяць. Бабруйскі раён. – Мн., 1998. – С. 552.
Бегунович, Е. Один в поле не воин // Трыбуна працы . – 2003 . - ?
Богданович, И. Кому в Михалево жить хорошо [Электронный ресурс] / Богданович И. – Режим доступа : https://komkur.info/history-of-bobruisk/komu-v-mihalevo-jit-horosho . – Дата доступа : 16.11.2011.
Богданович, И. Как живет агрогородок Михалево в 20 км от Бобруйска [Электронный ресурс] / И. Богданович. – Режим доступа : https://news.tut.by/society/258958.html. – Дата доступа : 16.11.2011.
Гладкова Е. СПК «Колхоз им. Дзержинского»: отважиться на грандиозные планы…[Электронный ресурс] / Гладкова Е. - Режім доступа : https://www.tribunapracy.by/2015/06/25321/.—Дата доступа : 09.06.2015.
Григорович Н. В поле можно и завтра // Бел. нива. – 2004. – 30 марта
Ісаеў В. За ўборкай—сушка зерня // Трыбуна працы.—2000.—?
Казак А. Как «релаксировали» в Глуше наши руководители [Электронный ресурс] / Алекскандр Казак.– Режим доступа : https://bobruisk.ru/news/2020/03/01/tennis-pod-shurpu-kak-relaksirovali-v-glushe-nashi-rukovoditeli.—Дата доступа : 01.03.2020.
Казак, А. На денек 22-го я поехал в Михалево… Кое-что из истории бобруйской деревни, а нынче агрогородка [Электронный ресурс] / А. Казак. – Режим доступа : https://bobruisk.ru/news/2015/12/26/na-denek-22-go-ya-poehal-v-mihalevo-istoriya-s-aleksandrom-kazakom . – Дата доступа : 26.12.2015.
Казак, А. Загадчыца фермы [М.М. Самончык] : Людзі нашай вёскі // Трыбцна працы . – 1982 . - ?
Костян, В. Быть хозяином //Трыбуна працы. – 2004. – 10 янв.
Красавин А. Леонид Барковский: это было время созидания[Электронный ресурс] / Алесь Красавин.—Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2018/09/leonid-barkovskij-eto-bylo-vremya-sozidaniya/.—Дата доступа : 25.09.2018.
Машын, А. Сонечны ранак [У.С. Казінец] //Трыбуна працы . – 1986 . - ?
Нянадавец, А.М. Пад мірным небам // Памяць. Бабруйскі раён. – Мн., 1998. – С.501
О прогнозных показателях экономического и социального развития района на 1994 г. и выполнении плана экономического и социального развития в 1993 г. : доклад председ. райсовета Э.И. Бекуса // Трыбуна працы. – 1994. – 2 сак.
Севбо, А. Михалёво – земля двух братьев // Трыбуна працы. – 2005. – 10 жн.
Цифры.Факты.Комментарии. : статистика // Трыбуна працы. – 2005.
- Подробности
- Просмотров: 2539