Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Как правильно варикоз лечить

Свята ”Сябар наш, кніга!” адкрыла цыкл мерапрыемстваў Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі “І прыходзіць свята кнігі”, які традыцыйна адзначаецца ў бібліятэках ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” падчас вясновых канікулаў. Мерапрыемствы, якія прайшлі ў межах Тыдня, зрабілі знаёмства юных чытачоў з творчасцю дзіцячых пісьменнікаў яркім і запамінальным.

Так, на свята “Сябар наш, кніга!” былі запрошаны вучні пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Каменская СШ Бабруйскага раёна”. Падчас сустрэчы дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята “Книжкины именины”, якое ўпершыню святкавалі ў далёкім 1943 годзе. Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі для дзяцей гульні, конкурсы, віктарыны па творчасці пісьменнікаў юбіляраў А. Пысіна і У. Ліпскага.

Бібліятэкары прадставілі юным карыстальнікам кнігі з аўтографамі А.Пысіна з асабістай бібліятэкі Е.В.Хромчанка, чытачкі Бабруйскай раённай бібліятэкі. Маленькія ўдзельнікі свята з радасцю дэкламавалі вершы і адказвалі на пытанні віктарыны з кнігі А. Пысіна “Аляксей, Дзяніс, Алёнка”.

А пасля усіх, хто прысутнічаў у зале бібліятэкары запрасілі да ўдзелу ў мерапрыемствах рэспубліканскай акцыі “Уладзіміру Ліпскаму - 80” і конкурсе малюнкаў па творчасці У. Ліпскага “Верны сябар дзяцей”.

Пазнаёміць школьнікаў з жыццём і творчасцю пісьменніка, вучыць дзяцей быць сумленнымі, добрымі, чулымі на вобразах герояў кніг У.Ліпскага была прызвана выстава-знаёмства “Сустрэчы з творамі Уладзіміра Ліпскага”. На працягу месяца вучням было прапанавана пакінуць свае ўражанні ў кнізе наведвальнікаў выставы.

Закончылася свята гульнёй “Чароўнае кола” паводле казак- забаўлянак пра літары, якія былі апублікаваны ў часопісе “Буся” за 2019-2020 гады.

За правільныя адказы самых актыўных удзельнікаў свята бібліятэкары ўзнагароджвалі медалямі.

Дзень паэзіі “А.Пысін - прызнаны майстар беларускага пісьменства” для членаў клуба “Узрост” прадоўжыў мерапрыемствы Тыдня кнігі. Праграму дня паэзіі склалі: віртуальная выстава да 100-годдзя А.Пысіна “З будучым мінулае сшываю…”, тэматычная экскурсія “Жыццёвы і творчы шлях А.Пысіна”, паэтычная гадзіна “У вечным слове чалавекам быць”, майстэрскае дэкламаванне верша С.Грахоўскага “Размова з Аляксеем Пысіным”.

З мэтай прыцягнення ўвагі навучэнцаў Каменскай дзяржаўнай дапаможнай школы-інтэрната да перыядычных выданняў для вучняў 10 класа ў межах Тыдня прайшоў дзень перыёдыкі “Дзень часопісных прыгод”. Займальнае выкладанне матэрыялу, маляўнічыя ілюстрацыі зрабілі падарожжа па старонках часопісных выданняў цікавым і змястоўным. Бібліятэкары прапанавалі падлеткам агляд-падарожжа “Гартаючы старонкі перыёдыкі для падлеткаў”, інфармацыйнае дасье ”Часопіс - акно ў свет, дзе жыве твой кумір”, конкурс “Прадстаўляю свой любімы часопіс”, бліц-апытанне “Мой любімы часопіс”. Кожнаму ўдзельніку мерапрыемства бібліятэкары ўручылі памятку “Як чытаць часопіс?”.

Завяршыў праграму Тыдня дзень удзячнасці прыродзе “Сябраваць з прыродай”, які быў прымеркаваны да Сусветнага дня водных рэсурсаў.