Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Как правильно варикоз лечить

Мясцовыя жыхары, раённая грамадскасць, госці-бабруйчане сабраліся ў сельскім клубе аграгарадка Іванаўка, каб згадаць і ўшанаваць выбітнага земляка, беларускага паэта, празаіка і перакладчыка Міколу Аўрамчыка, якому сёлета споўнілася б 100 год.

Да гэтай даты Мікалай Якаўлевіч не дажыў усяго тры гады — пайшоў з жыцця 8 мая 2017-га. Нарадзіўшыся ў суседніх з Іванаўкай Плёсах, паэт праз усё жыццё пранёс любоў да малой радзімы, сваёй «Бабруйшчыны зялёнай», уславіў родны край у шматлікіх творах.

…Свята-успамінак “Паэт Радзіму апявае” атрымалася надзвычай цёплым, кранальным. Пад ціхае гучанне музыкі зала, як загіпнатызаваная, слухала вершы паэта, мелодыку якіх цудоўна перадавалі вядучыя творчага мерапрыемства — работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі. Якой бы тэматыкі творы не гучалі, усе яны нязменна краналі душу — адкрытасцю поглядаў аўтара, шчырасцю, смеласцю выказванняў, улюбёнасцю ў Радзіму, спазнаннем сутнасці чалавечага быцця, жыццесцвярджальнасцю.

Здавалася, і сам Мікалай Аўрамчык прысутнічае ў зале. У той час як са сцэны гучалі радкі аўтара, ён «пазіраў» з экрана то зусім маладым, то ў росквіце год, то ўмудроным вопытам чалавекам.

З прывітальным словам звярнулася да прысутных начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама Г.Чарнова. Успамінамі пра Міколу Аўрамчыка падзяліўся старшыня Бортнікаўскага сельсавета Яўген Чэркас. Уражаннямі ад сустрэчы з літаратарам — карэспандэнт «раёнкі» Алена Карпенка. Член літаратурнага саюза “Полоцкая ветвь”, бабруйская паэтка Вера Дудко напісала і агучыла са сцэны цудоўны верш, прысвечаны знакамітаму земляку.

Словы падзякі за цікавае мерапрыемства выказала настаўніца беларускай мовы і літаратуры бабруйскай школы №20 Лілія Якаўлева, якая прыехала на свята разам са сваімі вучнямі.

Артысты раённага цэнтра культуры, народны ансамбль народнай песні «Вясёлка» Бортнікаўскага СДК, выканаўцы мясцовага сельскага клуба ўразілі песенным майстэрствам, аздобілі сустрэчу ў гонар Міколы Аўрамчыка родным яму беларускім словам.