Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Как правильно варикоз лечить

У цэнтральнай бібліятэцы дзяржаўнай установы культуры “ЦБС Бабруйскага раёна” папулярызацыі беларускай мовы традыцыйна прысвячаецца цэлы тыдзень. Бібліятэкары запрасілі ўсіх карыстальнікаў далучыцца да акцыі “Маё любімае беларускае слова”, якая сімвалічна стартавала 21лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы. Наведвальнікам бібліятэкі было прапанавана ў гэты дзень карыстацца толькі беларускай мовай. Адпаведна, бібліятэкары лічылі сваім абавязкам таксама ў гэты дзень размаўляць толькі па - беларуску.

            Цыкл мерапрыемстваў тыдня “Магутнае слова, ты, роднае слова”, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, праходзіў у цэнтральнай бібліятэцы ў перыяд з 21 па 27 лютага. Пляцоўкамі для мерапрыемстваў сталі ДУА “Каменская СШ “, дзіцячы сад і цэнтральная раённая бібліятэка.

            21 лютага адбылося цікавае спатканне дзяцей, удзельнікаў агенцтва “Кнігавічок” з беларускай казкай “Казку пачытай - жыццё спазнай”. Юныя аматары казак адправіліся ў падарожжа па казках “Чароўная краіна казак”, разглядалі павучальныя гісторыі “Казка - у жыцці падказка”, прымалі ўдзел у гульні-віктарыне “Краіна Аўтарскай казкі”, прагледзелі буктрэйлеры па казках У. Ягоўдзіка “Бабуліна варта” і Р.Баравіковай “Казкі астранаўта”.

            24 лютага прагучала літаратурная гадзіна “Чараўнік паэтычнай хвіліны”, якая была прысвечана 85-гадоваму юбілею Рыгора Барадуліна. Самым юным чытачам была адрасавана ў гэты дзень паэтычная хвілінка “Вобразы прыроды ў творчасці Р. Барадуліна”.

           12 і 25 лютага бібліятэкары запрасілі выхаванцаў дзіцячых садкоў на гадзіну забавы “Па старонках роднай мовы”, якая прайшла ў межах цыкла “Чытаючы дзіцячы сад”. Гадзіну забавы склалі заданні з пялёстка: “На роднай мове размаўляць”, “Народныя гульні - вы з радасці, смеху, вы ўсім на пацеху”, “Беларуская загадка - скарбонка народнай мудрасці”, ”Раскажам гасцям беларускія вершы”.

            26 лютага прагучаў агляд літаратуры “Леанід Дайнека - майстар беларускага гістарычнага рамана”- да 80-гадовага юбілею з дня нараджэння.

            Выхоўванню у школьнікаў прагі да пошуку, трапнага адказу, цікавасці да моўнага багацця свайго народа садзейнічаў клуб вясёлых і знаходлівых “Любі, шануй, ведай роднае слова”, які прайшоў у цэнтральнай бібліятэцы для вучняў 5-6 класаў.

            Завяршыўся тыдзень 27 лютага літаратурным знаёмствам “Іван Навуменка - яркі самабытны талент”-да 95-годдзя з дня нараджэння.

            На працягу тыдня была разгорнута кніжная выстава “Роднаму слову прызнанне ў каханні”.