Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Как правильно варикоз лечить

21 лютага ў Глушанскай сельскай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы праходзіла акцыя “Сэрцам роднага слова краніся…”. У бібліятэцы былі аформлены: кніжныя выставы “Адвечны голас Радзімы”, “Сучасная кніга Беларусі”, у “Гасцёўні беларускай мінуўшчыны” праводзіліся экскурсіі ў куточку сялянскага побыту. У выставы “Сучасная кніга Беларусі”праводзіліся агляды і знаемства з новымі кнігамі. На працягу дня ў бібліятэцы гучала беларуская музыка і народныя песні.

Для дзяцей быў арганізаваны турнір знаўцаў роднай мовы “Мова родная – наша спадчына і запавет”. На мерапрыемстве гучалі вершы В.Куртаніч і Л. Дайнекі. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах “Размінка”, “Перакладчыкі”, “Век жыві – век вучыся”, “Фразеалагізмы”, “Песня беларуская”, “Шыфравальшчыкі”, “Музей народнага побыту”. Усе заданні ўдзельнікі выконвалі з энтузіазмам. Пераможцы атрымалі салодкія прызы.