Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Как правильно варикоз лечить

Да  Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэка аграгарадка Кавалі разам з ўдзельнікамі гуртка “Юны бібліятэкар” падрыхтавалі для маленькіх чытачоў бібліятэкі пазнавальную гадзіну “Мая беларуская родная мова”.

   Спачатку бібліятэкар расказала прысутным пра свята, калі яно ўзнікла, чаму менавіта ў гэты дзень. Далей распачалася размова непасрэдна пра беларускую мову. Каб замацаваць веды дзяцей аб роднай мове, аб багацці і разнастайнасці моўных сродкаў, дзецям было прапанавана прыняць удзел у конкурснай праграме “Мову родную люблю”. У ходзе гульні дзеці   разгадвалі загадкі на роднай мове, перакладалі словы і словазлучэнні з рускай мовы на беларускую, успаміналі вядомых беларускіх пісьменнікаў і іх творы на роднай мове. Лепшыя творы беларускай літаратуры былі прадстаўлены на кніжнай выставе “Слава кніжцы беларускай”.