Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Как правильно варикоз лечить

Да 160-годдзя з дня нараджэння пісьменніка і драматурга Антона Паўлавіча Чэхава ў бібліятэцы агарадка Кавалі адбылася літаратурная гадзіна "Пясняр чалавечай душы", прысвечаная яго творчасці. Мэта мерапрыемства - павышэнне цікавасці падлеткаў да вывучэння творчасці А. П. Чэхава, фарміраванне творчай актыўнасці і эстэтычнага густу. Бібліятэкар расказала аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, разам пагаварылі аб самых вядомых творах Чэхава такіх, як: "Палата № 6", "Аповед невядомага чалавека", "Чалавек у футляры", "Драма на паляванні". Больш грунтоўна астанавіліся на апавяданні "Жарт", якое прачыталі ўслых, а затым выказалі свае думкі аб прачытаным. Віктарына "Свет чэхаўскіх герояў" дапамагла выявіць лепшых знаўцаў твораў аўтара.

У завяршэнне мерапрыемства бібліятэкар правяла агляд матэрыялаў з кніжнай выставы "Талент гумару і дабра".