Russian Belarusian

Дзяржаўная ўстарова культуры

“Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна”

Цэнтральная раённая бібліятэка

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

 

 

З гісторыі адукацыі

ў Бабруйскім раёне

 

(канец ХІХ-пачатак ХХ стст.)

 

Інфармацыйна-краязнаўчыя матэрыялы

 

З ГІСТОРЫІ ЦАРКОЎНЫХ ШКОЛ БАБРУЙШЧЫНЫ

У другой палове Х1Х-пачатку XX стагоддзяў сістэму народнай адукацыі сучаснага Бабруйскага раёна, акрамя народных вучылішчаў, складалі царкоўнапрыходскія школы i школы граматы. Яны адкрываліся ў праваслаўных прыходах пры царквах i падпарадкоўваліся ўпраўленню Мінскай eпapxіi. Асноўнымі навучэнцамі царкоўных школ з'яўляліся дзеці сялян, якія складалі пераважную большасць насельніцтва, сярод якога панавала масавая непісьменнасць.

Адкрываючы царкоўныя школы, святары мелі мэту: распаўсюдзіць пэўныя веды i павышаць узровень пісьменнасці сярод шырокіх мас сялянства. Другая задача — умацоўваць у народзе ўплыў праваслаўнай веры.

У межах сучаснага Бабруйскага раёна працэс стварэння царкоўных школ ішоў у параўнанні з іншымі раёнамі менш інтэнсіўна. Згодна звестак Мінскай епapxii, на тэрыторыі раёна ў 1890-1991 г.г. дзейнічала толькі 10 царкоўных школ, з ix толькі дзве царкоўнапрыходскія, а астатнія — школы граматы. У адрозненне ад царкоўнапрыходскіх, школы граматы давалі ніжэйшы аб'ём ведаў. Але, i ў адных, i ў другіх школах дзеці праходзілі аднолькавыя прадметы: Закон Божы, рускую i царкоўнаславянскую мовы, чытанне, арыфметыку, спевы. Галоўнымі прадметамі з'яўляліся Закон Божы i царкоўныя спевы. Усе дысцыпліны дазвалялася весці толькі на рускай мове.

Заняткі на Бабруйшчыне ў школах граматы пачыналіся з кастрычніка, а часам i з лістапада, калі заканчваліся палявыя работы, i працягваліся да пачатку веснавых сельскагаспадарчых работ. У астатні час года сяляне свaix дзяцей у школы не адпускалі, бо яны павінны былі няньчыць свaix маленькіх брацікаў ці сястрычак, пасвіць жывёлу i г.д. Настаўнік атрымліваў заробкі толькі за вучэб-ны час, калі ў школе ішлі заняткі.

Кароткія даведкі аб кожнай школе паасобку.

Аўсімавіцкая школа граматы Туркоўскага прыхода адкрыта была ў 1888 годзе ў вёсцы Аўсімавічы.

Размяшчалася ў нанятай хаце. У 1890-1891 навучальным годзе тут вучыліся 9 хлопчыкаў i 2 дзяўчынкі. Настаўнікам тут працаваў выпускнік народнага вучылішча селянін Г.Л. Архіпенка. Заробак яго складаў 12 рублёў за вучэбны час. Загадчыкам школы i адначасова выкладчыкам Закона Божага быў свяшчэннік Туркоўскай прыходскай царквы, выхаванец Чарнігаўскай духоўнай семінарыі К. Падольскі.

Брожская школа граматы створана ў 1889 годзе ў сяле (цяпер вёска) Брожа. Размяшчалася яна ў наёмнай хаце. У 1890-1891 навучальным годзе школу наведвалі 10 хлопчыкаў, за настаўніка быў выхаванец народнага вучылішча селянін С.Ф. Грынь. Яго заробак складаў 15 рублёў за вучэбны час. Загадваў школай i выкладаў Закон Божы свяшчэннік Брожскай прыходскай царквы А. Савіч.

Варатынская школа граматы Туркоўскага прыхода адкрылася ў 1887 годзе ў сяле (цяпер вёска) Варатынь. Размяшчалася ў наёмнай хаце. У 1890-1891 навучальным годзе тут вучыліся 11 хлопчыкаў i 2 дзяўчынкі. Настаўнікам працаваў выпускнік народнага вучылішча селянін Ц.А. Пракопчык. За вучэбны перыяд ён атрымліваў 12 рублёў. Загадчыкам школы i выкладчыкам Закона Божага быў выхаванец Чарнігаўскай духоўнай ceмінарыi, свяшчэннік Туркаўскай прыходскай царквы К. Падольскі.

Жылінцаўская школа граматы Цялушскага прыхода адкрылася ў 1889 годзе ў вёсцы Жылінцы. У1890-1891 навучальным годзе школу наведвалі 10 хлопчыкаў. Настаўнікам працаваў адстаўны ўнтэр-афіцэр К. Шкрадзюк. Яго заробная плата за вучэбны час была 25 рублёў. Загадваў школай выкладчык Закона Божага выхаванец Мінскай духоўнай семінарыі, свяшчэннік Цялушскай прыходскай царквы Ф. Кляеўскі.

Коўрынская школа граматы Туркоўскага прыхода была створана ў 1887 годзе ў вёсцы Коўрына. У1890-1891 годзе ў ёй набывалі веды 10 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. Іx настаўнікам быў селянін, выхаванец народнага вучылішча A.M. Фесюк. У гэтай школе ён працаваў першым настаўнікам, атрымліваў заробак за вучэбны перыяд у 12 рублёў. К. Падольскі, свяшчэннік Туркаўскай прыходскай царквы, загадваў школай i выкладаў Закон Божы.

Міхалёўская царкоўнапрыходская школа была заснавана ў 1884 годзе ў сяле (цяпер вёска) Міхалёва-1 i размяшчалася ў наёмным памяшканні. У 1890-1891 навучальным годзе ў школе навучаліся 34 хлопчыкі i 3 дзяўчынкі. Настаўніцай ў ёй працавала выхаванка Парыцкага жаночага духоўнага вучылішча A.I. Халевінская. Яна атрымлівала заробак за вучэбны перыд 35 рублёў. Загадчыкам школы i выкладчыкам Закона Божага быў свяшчэннік Mixaлёўскай прыходскай царквы А. Ждановіч.

Панюшкавіцкая царкоўнапрыходская школа адкрылася ў канцы 19 стагоддзя (не пазней 1890 года) у сяле (цяпер вёска) Панюшкавічы. Спачатку яна размяшчалася ў царкоўным памяшканні. У 1892 годзе для школы ўзведзены ўласны будынак. Загадчыкам, настаўнікам i выкладчыкам Закона Божага тут быў свяшчэннік мясцовай прыходскай царквы.

Пятровіцкая школа граматы Гарбацэвіцкага прыхода створана ў 1888 годзе ў вёсцы Пятровічы. Яна была прызначана толькі для хлопчыкаў i размяшчалася ў наёмным памяшканні. У 1890-1891 навучальным годзе ў гэтай школе набывалі веды 19 хлопчыкаў. 3 дня адкрыцця настаўнікам тут працаваў выхаванец народнага вучылішча А.Я. Цімушаў, які атрымліваў 45 рублёў за вучэбны перыяд. Загадваў школай i выкладаў Закон Божы выхаванец Мінскай духоўнай семінарыі, свяшчэннік Гарбацэвіцкай прыходскай царквы П. Антанікоўскі.

Панкратавіцкая школа граматы Цялушскага прыхода была адкрыта у 1887 годзе ў вёсцы Панкратавічы. Размяшчалася ў наёмнай хаце. У 1890-1891 годзе яе наведвалі 9 хлопчыкаў. У якасці настаўніка тут працаваў выхаванец народнага вучылішча К. Ступень, заробак якога складаў 25 рублёу. Свяшчэннік Цялушскай прыходскай царквы Ф.Я. Кляеўскі, выпускнік Мінскай духоўнай ceмiнарыі, загадваў школай i выкладаў Закон Божы.

Хімоўская школа граматы Паўлавіцкага прыхода створана ў 1890 годзе ў вёсцы Xімы. Тут вучыліся ў 1890-1891 навучальным годзе 35 хлопчыкаў i 19 дзяўчынак. Першым настаўнікам тут працаваў выхаванец народнага вучылішча, выхадзец з сялян, Еўдакім А. Асіпенка. Загадчыкам школы i выкладчыкам Закона Божага быў выхаванец Магілёўскай духоўнай семінарыі, свяшчэннік Паўлавіцкай прыходскай царквы А. Якубовіч.

З названых школ толькі адна была прызначана для хлопчыкаў, 9 з ix з'яўляліся школамі агульнага тыпу — у ix маглі вучыцца як хлопчыкі, так i дзяўчынкі. Але дзяўчынак вучылася значна менш, чым хлопчыкаў. Для пераважнай большасці царкоўных школ Бабруйшчыны была характэрна малалікасць навучэнцаў, што бачна з прыведзеных прыкладаў. Усе царкоўныя школы, за выключэннем адной, не мелі ўласных будынкаў, а таму юціліся ў цесных наёмных памяшканнях, якія былі не прыстасаваны для заняткаў. Усе яны ўтрымоўваліся на сродкі сельскіх таварыстваў (сялян). Мясцовыя сяляне ўсведамлялі карысць граматы ў жыцці i таму ставіліся да стварэння i дзейнасці царкоўных школ станоўча. Яны выдаткоўвалі сродкі на аплату працы настаўнікаў, арэнду памяшканняў, на падручнікі. Большасць з настаўнікаў былі малаадукаваныя i малападрыхтаваныя для работы з дзяцьмі.

Галоўная ўвага ў школах удзялялася духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў, а не набыццю ведаў. Кожны ўрок пачынаўся i заканчваўся малітвай. У святочныя i нядзельныя дні вyчнi ўciм класам хадзілі ў царкву на багамолле. Важнае значэнне ў выхаванні школьнікаў мелі царкоўныя спевы, на ўроках якіх дзеці спявалі не толькі малітвы, але i патрыятычныя, i лепшыя народныя песні.

Нягледзячы на адзначаныя недахопы, якіх было значна больш, стварэнне i дзейнасць царкоўных школ на Бабруйшчыне з'яўлялася станоўчай справай. Царкоўнапрыходскія школы i школы граматы былі самымі таннымі i даступнымі для сялянскіх дзяцей. Дзякуючы ім, шмат сельскіх жыхароў станавіліся пісьменнымі. А пісьменныя людзі ў той час карысталіся вялікай павагай, iм лягчэй было наладзіць свой быт.

 

НАРОДНЫЯ ВУЧЫЛІШЧЫ БАБРУЙШЧЫНЫ

У 19 стагоддзі сярод сельскіх жыхароў Бабруйшчыны, як i ў іншых раёнах Беларусі, панавала масавая непісьменнасць насельніцтва, пераважную большасць якога складалі сяляне. Паводле пepaпicy 1897 г. нават у г. Бабруйску 59,4 працэнты жыхароў былі непісьменнымі. Развіццё эканомікі, прагрэсу i культуры, само жыццё патрабавала пашырэння граматы сярод шырокіх мас сельскага насельніцтва. Таму ў сярэдзіне 19 ст. на Бабруйшчыне пачалі стварацца так званыя народныя вучылішчы, якія ўяўлялі сабой тып свецкай сельскай пачатковай школы. 14 ліпеня 1864 г. было прынята расійскае «Палажэнне аб народных вучылішчах», паводле якога ў гэтых школах вучні праходзілі Закон Божы, простыя дзеянні па арыфметыцы, рускую мову, чытанне i спевы. I хоць народныя вучылішчы лічыліся свецкімі школамі, але ж Закон Божы ў ix быў абавязковым прадметам. Яго вялі святары, а астатнія прадметы — настаўнікі.

У 1-й палове 19 ст. развіццё народнай адукацыі на тэрыторыі сучаснага Бабруйскага раёна адбывалася вельмі марудна. На 1900 г. тут дзейнічала толькі 6 народных вучылшчаў: Бортніцкае, Брожскае, Гарбацэвіцкае, Макаравіцкае, Туркоўскае і Цялушскае.

Бортніцкае народнае вучылішча заснавана ў 1863 годзе ў сяле (цяпер вёска) Вялікія Бортнікі. У 1883-1884 навучальным годзе тут вучылася 45 дзяцей (у тым ліку і 1 дзяўчынка), у 1900-1901—107 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. У розны час працавалі настаўнікамі: Аляксандр Ковель (адзін з першых), Міхаіл Хелевінскі, Антон Крайко і некаторыя іншыя. Законанастаўнікамі ў розныя часы былі праваслаўныя свяшчэннікі Андрэй Ждановіч і Фама Кляеўскі.

Брожскае народнае вучылішча адчынена ў 1865 г. у сяле (цяпер пасёлак) Брожа. Размяшчалася ў грамадскім будынку. У 1886-87 навучальным годзе вучылася 40 дзяцей (усе хлопчыкі), у 1896-97 — 45 школьнікаў (сярод ix 1 дзяўчынка), у 1900-01 — 48 хлопчыкаў. У розны час тут працавалі настаўнікамі: М.Ф.Валачкоковіч, (адзін з першых), Н.П. Бярнацкая, С.А. Яфімка i інш. А законанастаўнікамі былі святары: Аляксей Філіпоўскі (першы) i Аляксандр Савіч, які тут выкладаў Закон Божы шмат гадоў (у 1871 г. — пачатку 20 ст.).

Гарбацэвіцкае народнае вучылішча створана ў 1865 г. (па іншых звестках у 1869 г.) у сяле (цяпер вёска) Гарбацэвічы. Доўгі час яно размяшчалася ў грамадскім памяшканні. У 1908 г. для школы зроблены ўласны будынак. У 1883-84 навучальным годзе вучылася 36 дзяцей (у тым ліку 2 дзяўчынкі), у 1900-01 — 50 хлопчыкаў i 3 дзяўчынкі. У розны час у гэтай школе настаўнічалі: П.Ф. Катлоўскі (адзін з першых), М.А. Вержбаловіч, І.Д. Ганчарэнка, які працаваў тут шмат гадоў (у 1886 г. — пачатку 20 ст.). У розны час Закон Божы вялі праваслаўныя святары — Стафан Меляшкевіч, Пётр Антанікоўскі i інш.

Макаравіцкае народнае вучылішча знаходзілася ў сяле (цяпер вёска) Макаравічы. Адчынена ў апошняй чвэрці 19 ст. (да 1897 г.).

Туркоўскае народнае вучылішча заснавана ў 1871 г. у сяле (цяпер вёска) Туркі. Спачатку размяшчалася ў грамадскім памяшканні, а з 1896 г. — у cваім уласным будынку. У 1886-87 навучальным годзе вучылася 44 хлопчыкі, у 1900-01 — 125 хлопчыкаў i 7 дзяўчынак. У розны час тут працавалі настаўнікамі: Ф.Р. Турцэвіч (першы), M.I. Казевіч, А.С. Супрановіч, Ігнат Міцкевіч; законанастаўнікамі — праваслаўныя свяшчэннікі Міхаіл Казевіч (ён жа адначасова быў настаўнікам), Кірыл Падольскі i Аляксей Магільніцкі.

Цялушскае народнае вучылішча заснавана ў 1863 г. у сяле (цяпер вёска) Цялуша. У 1866 г. для школы ўзведзены ўласны будынак. У 1886-87 навучальным годзе тут вучылася 50 дзяцей (усе хлопчыкі), у 1900-01 — 122 хлопчыкі i 2 дзяўчынкі. Адным з першых настаўнкаў у гэтай школе працаваў Л.І. Пінчук. У канцы 19-га — пачатку 20 ст. вучыў дзяцей Матвей Ігнатавіч Kаліноўскi, яго памочніцай была Марыя Кляеўская. Першым законанастаўні-кам тут быў Стэфан Вруцэвіч. У канцы 19-га — пачатку 20 ст. Закон Божы выкладаў Фядот Кляеўскі.

Больш ажыўлена развівалася народная адукацыя на Бабруйшчыне ў пачатку 20 ст. У гэты час тут былі створаны народныя вучылішчы ў вёсках: Аўсімавічы (1912 г.), Барбарова (1905 г.), Варановічы (1908 г.), Жарабцы (цяпер Юр'ева, 1908 г.), Забудзькі (1907 г.), Коўрын (1909 г.), Мікулічы (1913 г.), Обча (1913 г.), Осава (1913 г.), Продвіна (1916 г.), Пятровічы (1917 г.), Рымаўцы (1910 г.), Тажылавічы, Xiмы (1904 г.); у сёлах (цяпер вёсках): Варатынь (1902 г.), Кабылічы (цяпер Вішнёўка), 1910 г.), Кавалі (1904 г.), Малыя Бортнікі (1911г.), Панкратавічы (1910 г.). Амаль усе пералічаныя народныя вучылішчы былі агульнага тыпу: у ix маглі вучыцца як хлопчыкі, так i дзяўчынкі. Аднак, як відаць з прыведзеных лічбаў, дзяўчынак вучылася значна менш, чым хлопчыкаў. Але ж імкненне да ведаў было вялікае i ў тых, i ў другіх. Пераважная большасць школ не мелі cвaix уласных будынкаў, а мясцілася ў цесных грамадскіх памяшканнях (пры валасных праўленнях, цэрквах), або тулілася ў арандаваных сялянскіх хатах.

Народныя вучылішчы Бабруйшчыны ўтрымліваліся за кошт дзяржаўнай казны i мясцовых жыхароў, галоўным чынам сялян. Апошнія выдаткоўвалі сродкі на рамонт i арэнду класных пакояў, зарплату настаўнікам i прыбіральшчыцам, набыццё школьнага абсталявання, на ацяпленне памяшканняў i г.д. 3-за платнага навучання, матэрыяльных цяжкасцей большасці сялян, цеснатых класных пакояў, шмат сельскіх дзяцей не мелі магчымасцей вучыцца нават у такіх школах, якімі 6ылі народныя вучылішчы.

Жалаванне настаўніка народнага вучылішча на Бабруйшчыне было мізэрным. Яно складала ад 150 да 300, а святара — прыкладна 25-40 рублёў у год. Настаўнікі Гарбацэвіцкага, Туркоўскага, Цялушскага i некаторых іншых народных вучылішчаў, апрача асноўнага жaлавання, па рашэнню валасных сходаў атрымоўвалі яшчэ так званую ссыпку, якая ўяўляла сабой падворны збор збожжа прыкладна на 40-50 рублёў у год. Hacтаўнікі забяспечваліся бясплатна кватэрай.

Адметнай рысай для народных вучылішчаў Бабруйшчыны з'яўлялася тое, што ў ix працавала шмат выхаванцаў Нясвіжскай i Маладзечанскай настаўніцкіх семінарый, а законанастаўнікамі ў асноўным былі праваслаўныя свяшчэннікі — выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі. Часам настаўнікамі працавалі людзі, якія не мелі неабходнай педагагічнай кваліфікацыі.

Аднак, нягледзячы на недахопы, стварэнне i дзейнасць народных вучылішчаў у межах сучаснага Бабруйскага раёна, як i іншых рэгіёнаў Магілёўшчыны, мела для таго часу прагрэсіўнае значэнне. Яны садзейнічалі пашырэнню пісьменнасці сярод сялян, росту cвядомасці сельскіх жыхароў, цікавасці да ведаў i вучобы ў вясковых дзяцей.

Пасля 1917 года Варановіцкае, Гарбацэвіцкае, Забудзькаўскае, Коўрынскае i многія іншыя народныя вучылішчы Бабруйшчыны былі пераўтвораны ў савецкія пачатковыя школы (працоўныя школы 1-й ступені).

 

З дакументаў і матэрыялаў

Журнал заседания Минского приказа общественного призрения — об училищах, существовавших на территории Минской губ. до включения ее в состав Российской империи1

 

(Извлечение)

1798 г. августа 27

 

 

Сколько можно было собрать сведения, в Минском воев. состояло 6 училищ: первое и главное — Минское, второе — Мозырское, третье — Бобруйское, четвертое — Слуцкое, пятое — Несвижское, шестое — Холопеницкое, а нынешнее Пинское было в Брестском, Поставское—в Виленском воев.; в каком же числе учителей они состояли, на каком жалованье и о прочих по сим училищам подробностях собранное сведение приобщается здесь под 3-м.

Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 2. С. 469-470

 

 

 

Журнал «Комиссии об учреждении народных училищ» — о школах Белоруссии в начале XIX в.

 

(Извлечение)

1801 г. ноября 18

 

<...> В. В Минской губ. 7 училищ и 2 пансиона; училища в Минске, Слуцке, Бобруйске, Мозыре, Пинске, Поставках и Холопеницах, а пансионы в Глевине у помещика Свиды и в слободе Кишиной у помещика Цендзевицкого. В оных училищах учеников 577 да в 2 пансионах 7 учеников и 3 ученицы; учителей 30 и содержателей пансионов 2. Из них 11 духовного состояния, а прочие светского <.....>

Некоторые училища состоят из 6, а иные только из 2, 3, 4 и 5 классов.

В 1-м классе преподается польско-латинская грамматика, нравоучение, география, арифметика и чистописание.

Во 2-м — продолжение грамматики, нравоучения, географии и арифметики.

В 3-м — продолжение грамматики, арифметики, нравоучения из разных писателей латинских, географии и начинается геометрия и история мидян, персов и египтян.

В 4-м классе — продолжение геометрии, притом риторика, поэзия, физика, история греческая, право природы и переводы с иностранных писателей.

В 5-м классе — продолжение геометрии, риторики и поэзии, к тому алгебра, механика, ботаника, право политическое, история римская и наука о сохранении здоровья1.

В 6-м — продолжение риторики и поэзии и начинается зоо¬логия, право народное, всеобщая история, логика и экспериментальная физика <...>

Из учебных пособий, как-то: библиотека, ландкарты, натуральный кабинет, математические и физические инструменты, не везде в училищах одинаковы.

В Минской губ.: в Минском училище находятся 48 книг и 1 математический инструмент, но каков он именно, не показано; в Слуцке — 29 книг и 1 математический инструмент; в Бобруйске — 48 книг и 1 математический инструмент; в Мозыре — 51 книга и 1 математический инструмент; в Пинске—45 книг и 1 математический инструмент, столик геометрический с медною диоптрою и железною цепью, 2 глобуса и сфера армилярная; в Поставках — 42 книги, столик геометрический с деревянною диоптрою, циркуль, линея и шар; в Холопеницах— 21 книга и математический инструмент. Что под именем математического инструмента разумеется, из ведомостей не видно;

Натурального же кабинета в сих училищах совсем нет...

Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 3. С. 478, 480, 482.

 

 

Крыніцы

1. Дулеба, Г. З гісторыі царкоўных школ Бабруйшчыны / Г. Дулеба // Трыбуна працы . – 2008 . – 30 ліпеня; 2 жніўня

 

2. Дулеба, Г. Народныя вучылішчы Бабруйшчыны / Г. Дулеба // Трыбуна працы . – 2008 . – 2 красавіка; 6 жніўня

 

3. Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. / Сост.: А.П. Игнатенко, В.И. Сидоров . – М . : Изд-во БГУ , 1977 . – с. 262-263