Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Как правильно варикоз лечить

Бібліятэкары ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” прынялі ўдзел у раённай дабрачыннай акцыі “Цуды на Ражство” па зборы літаратуры для ДУСА “Каменскі псіханеўралагічны дом - інтэрнат” і УА “Каменская дзяржаўная дапаможная школа - інтэрнат”. 22 студзеня 2020 года супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі наведалі гэтыя ўстановы і перадалі 100 экзэмпляраў кніг у бібліятэку дома - інтэрната і 80 кніг для дзяцей “Каменскай дапаможнай школы-інтэрната”.

Задавальненне інфармацыйных патрэбнасцей, стварэнне найбольш камфортнага асяроддзя сярод чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі здароўя цэнтральная бібліятэка разглядае як адну з важнейшых задач.

Дырэктар ДУСА “Каменскі псіханеўралагічны дом - інтэрнат” Саўчанка Г.М. у адказ на душэўныя віншаванні бібліятэкараў шчыра пажадала ўсім прысутным здароўя і дабрабыту ў 2020 годзе і падзякавала за тое, што стварылі выдатны святочны настрой і парадавалі такой цудоўнай акцыяй.