Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Как правильно варикоз лечить

Плюшавы мядзведзік - любімая цацка амаль кожнага немаўляці. Мусіць, менавіта таму мядзведзі - бадай што самыя папулярныя персанажы дзіцячых казак і вершыкаў для маленькіх.

Сапраўдная мядзведжая сям’я “пасялілася” на выставе-інсталяцыі “Мішкі і кніжкі” у дзіцячым куточку бібліятэкі аграгарадка Іванаўка. Тут побач з кніжкамі пра мядзведзяў размясціліся цацкі. Першымі мішкамі, якія трапілі ў калекцыю, былі ўласныя сямейныя цацкі. Пазней калекцыя папоўнілася мішкамі наведвальнікаў бібліятэкі - у многіх ёсць дома старыя цацкі, з якімі ўжо ніхто не гуляецца, а выкінуць шкода. Мішкі вальготна размясціліся вакол кніжачак, тым самым прыцягваюць увагу маленькіх чытачоў.

Мэта такой выставы - знаёміць дзяцей з кніжкамі і аўтарамі сабраных твораў. Так, вершы А.Барто, С.Георгіева, Т.Дашкевіч, А.Лапошыча, С.Маршака, А.Родчанкавай, К.Чукоўскага, народныя казкі заўсёды цікавяць дашкалят. Для самых маленькіх гасцей бібліятэкар прапануе гучныя чытанні, бацькам рэкамендуе агляды літаратуры з кніжнай выставы. Так лепш замацоўваюцца традыцыі сямейнага чытання - чым часцей дарослыя размаўляюць з дзецьмі пра кнігу, тым крапчэйшым сяброўства з кнігай будзе ў будучым.