Russian Belarusian

ДУК “Цэнтралізаваня бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна”

Цэнтральная бібліятэка

 

 

 

“ЧАС. МОЛАДЗЬ. BY”

на 2020 – 2022 гады.

 

 

 

 

Мэтавая бібліятэчная праграма па рабоце з падлеткамі і моладдзю

 

Пастаноўка праблемы:

Сучасная моладзь - гэта сацыяльна - актыўныя, мэтанакіраваныя людзі, якія зацікаўлены ў будучым сваёй краіны. Ва ўсе часы моладзь несла і нясе асаблівую адказнасць за зберажэнне і прадаўжэнне традыцый грамадства, за пераемнасць яго гісторыі і культуры, за будучае сваёй краіны. Ад таго, якімі прыарытэтамі ў сістэме цэнасных арыентацый будуць кіравацца маладыя людзі, шмат у чым будзе залежаць дабрабыт краіны.

Важная роля ў фарміраванні асобы маладога чалавека належыць бібліятэцы, як духоўна-асветнай установе. Бібліятэка, якая мае даступныя інфармацыйныя рэсурсы, садзейнічае фарміраванню ў моладзі сацыяльных, творчых, прафесійных і культурных навыкаў. Далучаючы падлеткаў праз кнігу і чытанне ў свет ведаў, бібліятэка садзейнічае развіццю імкнення да самаадукацыі, уменню пракладаць шлях ад пазнання да ведаў. Выкарыстоўваючы інфармацыйныя рэсурсы, бібліятэка ўводзіць падлеткаў у сістэму асноўных нарматыўна-рэгулятыўных грамадскіх установак, асваенні сацыяльных норм павлдзін і спосабаў узаемадзеяння з навакольным светам.

Бібліятэка павінна і можа стаць месцам для дыялогу, зносін з моладдзю.

Асноўная мэта работы па прафілактыцы здаровага ладу жыцця - садзейнічаць стварэнню ў грамадстве “моды” на здароўе і адказнасці чалавека за свой жыццёвы стыль, развіццё сярод моладзі сістэмы прафілактыкі, якая дазваляе пазбегнуць фарміравання ў моладзі рознага роду залежнасцей.

 

Прынцыпы праграмы:

v  давернасць

v  даступнасць прапанаваных форм работы

v  адкрытасць дзейнасці

v  павага да падлеткаў і моладзі.

Работа з моладдзю на сучасным этапе павінна ажыццяўляцца ў рамках мэтанакіраваных праектаў і праграм. Наша праграма і будзе з’яўляцца адной з іх     

 

Мэта праграмы:

Арганізацыя камунікатыўнай прасторы бібліятэкі, якая будзе адказваць інтарэсам моладзі, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі і далучэння падлеткаў і юнацтва да сацыяльна-эканамічнай, грамадска - палітычнай, культурнай дзейнасці, якая будзе напраўлена на развіццё краіны і роднага краю.

 

 

Задачы праграмы:

v  забеспячэнне найбольш поўнага задавальнення інфармацыйных патрэб моладзі, арганізацыя камунікатыўнай прасторы бібліятэкі, якая б адпавядала інтарэсам моладзі, садзейнічала іх творчай, грамадскай самарэалізацыі;

v  далучэнне моладзі да агульначалавечых каштоўнасцей шляхам папулярызацыі твораў, якія садзейнічаюць духоўнаму развіццю;

v  арганізацыя вольнага часу моладзі з выкарыстаннем комплекса метадаў і форм масавай работы;

v  фарміраванне ў падрастаючага пакалення адказных адносін да свайго здароўя як асабістай так і грамадскай каштоўнасці, садзейнічанне ў набыцці ведаў, развіццё ўменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця, зберажэнне і ўмацаванне здароўя, маральных, бяспечных і адказных паводзін,

v  адраджэнне і захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны краю, прадастаўленне поўнай краязнаўчай інфармацыі падлеткам і моладзі, арганізацыя і правядзенне культурна – асветных мерапрыемстваў;

v  работа клуба “Узрост” і літаратурна - музычнага салога “Камертон”.

 

Мэтавая аўдыторыя:

Падлеткі і моладзь ва ўзросце ад 13 да 30 год

 

Тэрмін рэалізацыі праграмы:

2020-2022 гады

 

Структура праграмы:

v  Родным краем ганаруся!

v  Чалавек чытаючы – чалавек паспяховы

v  Галоўны накірунак – здаровае пакаленне

 

Формы рэалізацыі праграмы:

v  Клуб маральна-прававых ведаў для падлеткаў “Узрост”

v  Літаратурна - музычны салон “Камертон”

v  Выкарыстанне як традыцыйных форм масавай работы, так і перспектыўных, інавацыйных.

 

Партнёры праграмы:

v  Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта

v  Установа адукацыі “Бабруйскі дзяржаўны каледж імя А.Я.Ларына”

v  Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Каменская сярэдняя школа Бабруйскага раёна "

v  Установа аховы здароўя “Бабруйскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”

v  Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна

v  Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Бабруйсккіно”

v  Карыстальнікі

 

Этапы рэалізацыі праграмы:

1.         Падрыхтоўчы

( 1 паўгоддзе 2020 года)

  • вывучэнне нарматыўнай базы;
  • распрацаванне, абмеркаванне і зацвярджэнне мэтавай бібліятэчнай праграмы “Час. Моладзь.BY.”;
  • аналізаванне матэрыяльна - тэхнічных умоў рэалізацыі праграмы;
  • правядзенне маркетынгавых даследаванняў у напрамку рэалізацыі праграмы;
  • вызначэнне методыкі дзеянняў у напрамку рэалізацыі асноўных раздзелаў праграмы.

 

2.         Практычны

(2020-2022 гады)

  • рэалізацыя праграмы мерапрыемстваў на 2020 год;
  • укараненне найбольш эфектыўных форм і метадаў работы з моладдзю ў сферы культуры;
  • вызначэнне інфармацыйна - бібліятэчнага абслугоўвання моладзі як аднаго з вядучых напрамкаў дзейнасці бібліятэкі;
  • устанаўленне ўстойлівага партнёрства ў адукацыйнай, культурнай, дасугавай сферах для забеспячэння максімальнага выніку ў прафесійнай арыентацыі, адаптацыі і сацыялізацыі моладзі.
  • правядзенне маніторынга рэалізацыі праграмы.

 

3.         Аналітычны

( 4 квартал 2022 года)

  • абагульненне вынікаў работы бібліятэкі па рэалізацыі праграмы;
  • планаванне работы на наступны перыяд. 

 

Чаканыя вынікі:

  • фарміраванне пазітыўных адносін да бібліятэкі;
  • развіццё бібліятэкі ў віртуальным асяроддзі (пастаяннае і аператыўнае абнаўленне і папаўненне інфармацыяй бібліятэчнага сайта, арганізацыя старонак у сацыяльных сетках, арганізацыя віртуальнага поля для маладзёжных зносін);
  • далучэнне падлеткаў і моладзі да сістэматычнага чытання, стварэнне асяроддзя развіцця падлеткаў і моладзі праз кнігу, чытанне, бібліятэку;
  • стварэнне на тэрыторыі бібліятэкі ўмоў для інтэлектуальнага вольнага часу падлеткаў і моладзі;
  • фарміраванне ў бібліятэцы цэласнай сістэмы грамадзянска- прававой асветы падлеткаў і моладзі;
  • фарміраванне ў падлеткаў і моладзі навыкаў здаровага ладу жыцця, адказных паводзін да свайго здароўя як важнейшай каштоўнасці;
  • падтрымка дзейнасці бібліятэкі ўсімі слаямі грамадства, мясцовымі ўладамі, СМІ.

Фарміраванне фондаў

і інфармацыйных рэсурсаў

 

Змест работы Тэрмін рэалізацыі Адказны

Мэтанакіраванае фарміраванне кніжнага фонду бібліятэкі літаратурай для моладзі і падлеткаў, выкарыстоўванне кампанентаў краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарату ў традыцыйных і электронных формах: каталогаў, картатэк, БД

2020 аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры

Забеспячэнне шырокага доступу моладзі да асноўных інфармацыйна – бібліятэчных рэсурсаў бібліятэкі.

пастаянна аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Працягваць работу з электроннай картатэкай “Моладзь і права”.

2020-2022 Гашко Н.У.

Пашырыць падпіску перыядычных выданняў для падлеткаў і моладзі, у тым ліку газет і часопісаў краязнаўчага характару

2020-2022 аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры
Прадоўжыць работу па збору матэрыялаў для   актуалізацыі краязнаўчай базы дадзеных “Мой край, Магілёўшчына” 2020-2022 аддзел абслугоўвання і інфармацыі


План рэалізацыі праграмы на 2020 год

 

Назва і форма правядзення мерапрыемства Тэрмін выканання Адказны

Родным краем ганаруся!

 

“Ад Плёсаў на ўсю Беларусь”- вусны часопіс у   межах раённага літаратурнага марафону “Пясняр зямлі Бабруйскай” да 100-годдзя М.Аўрамчыка

 

студзень 2020 аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Паэт - сустрэча” – віртуальная выстава- прэзентацыя адной кнігі (М.Аўрамчык. Знаёмыя постаці”) студзень 2020 аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Афганская война в судьбах наших земляков” - урок патрыятычнага выхавання люты 2020 аддзел абслугоўвання і інфармацыі

“Афганістан. Старонкі мужнасці: воінам -

 

 

інтэрнацыяналістам Магілёўскай вобласці” -прэзентацыя кнігі люты 2020 аддзел абслугоўвання і інфармацыі

“Паэт радзіму апявае” – вечарына - успамінак у   межах раённага літаратурнага марафону “Пясняр зямлі Бабруйскай” да 100-годдзя М.Аўрамчыка

 

сакавік 2020 аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“З будучым мінулае сшываю…”- прэзентацыя віртуальнай выставы да 100-годдзя Аляксея Пысіна студзень, сакавік 2020 Гашко Н.У., аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“А. Пысін - прызнаны майстар беларускага пісьменства”- дзень паэзіі ў межах Тыдня кнігі “І прыходзіць свята кнігі” сакавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі-
“Гісторыя Бабруйшчыны: чытаем, слухаем, вывучаем”- дзень краязнаўства чэрвень - ліпень аддзел абслугоўвання і інфармацыі

“Паэтычны карагод” – выстава - прэзентацыя твораў пісьменнікаў і паэтаў зямлі Бабруйшчыны.

“Вершы, як музыка душы”- сустрэча з паэзіяй

май, верасень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Краязнаўчая кніга - памяць краю”- Дзень беларускай кнігі жнівень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Аб вайне пасля вайны” - урок памяці - да 75-годдзя Вялікай Перамогі май аддзел   абслугоўвання і інфармацыі

“Памяць людская ў бронзе і камені”- слайд - падарожжа   з прыпынкамі ля помнікаў Бабруйскага раёна - да Дня вызвалення Бабруйшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

май    аддзел   абслугоўвання і інфармацыі
“Мая Бабруйшчына зялёная…”- вандроўка па роднаму краю (база “Турызм і адпачынак на Бабруйшчыне) май, жнівень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Гісторыя майго краю - наша гісторыя” - да Дня незалежнасці ліпень-жнівень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Людзьмі і памяццю жыве мой родны край”- Дзень інфармацыі верасень аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Чалавек чытаючы – чалавек паспяховы

 

“Літаратурная трыбуна”- рэкламная акцыя снежань-студзень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Магутнае слова, ты, роднае слова!”- Тыдзень беларускай мовы люты аддзел абслугоўвання і інфармацы
“І прыходзіць свята кнігі”- Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі сакавік аддзел абслугоўвання і інфармацы

“Пясняр зямлі Бабруйскай” – цыкл мерапрыемстваў у межах раённага літаратурнага марафону, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння М.Аўрамчыка

 

на працягу года аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Прачытаць аб вайне, каб памятаць”- дзень патрыятычнай кнігі май аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Хай нас аб’ядноўвае кніга (да Дня моладзі Беларусі) - Дзень маладзёжнай кнігі чэрвень - жнівень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Праз кнігу да міру і згоды”- Бібліятэчны дзень да Дня бібліятэк па папулярызацыі прафесіі “Бібліятэкар” верасень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Творы для пакалення Z”- абмеркаванне артыкулаў   па старонках перыёдыкі верасень

Гашко Н.У.

аддзел абслугоўвання і інфармацыі

“Бясконцасць праз сусвет”-інтэрнэт-сёрфінг кастрычнік аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Народаў шмат, Беларусь адна!”- этнаграфічны круіз да Міжнароднага Дня талерантнасці лістапад аддзел абслугоўвання і інфармацыі

“У.Караткевіч: прарок Беларушчыны” - Тыдзень ушаноўвання   памяці У.С.Караткевіча да 90-годдзя з дня нараджэння (з цыкла “Кнігі і творцы -юбіляры 2020”)

 

лістапад аддзел абслугоўвання і інфармацыі

“Топ самых незвычайных выданняў у свеце”- электронная прэзентацыя

 

снежань Гашко Н.У.
“Кнігі, якія выбіраюць”, “ А ты чытаў?”, “Твая перыёдыка” –цыкл выстаў - рэйтынгаў чытацкіх інтарэсаў, кірмашы чытацкіх меркаванняў на працягу года аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Галоўны накірунак -   здаровае пакаленне

 

“Наркотыкі: небяспечна для жыцця”- да Міжнароднага Дня барацьбы з наркаманіяй. Актуальны дыялог з падлеткамі сакавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі

“Моладзь выбірае здароўе”- цыкл інфармацыйна – асветных мерапрыемстваў у межах прафілактычнага праекта “Школа, пропагандирующая здоровье” ДУА “Каменская СШ Бабруйскага раёна”

 

на працягу года аддзел абслугоўвання і інфармацыі

“Шкодным звычкам - НЕ, жыццю – ТАК!”, “Дай жыццю шанс – не ўжывай спайс!”, “Мы за жыццё без тытуню!”- цыкл міні-акцый   антынаркатычнай і антыалкагольнай тэматыкі

 

у перыяд правядзення акцый аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Добрыя парады для вашага здароўя” - гадзіна парады красавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Курэнне - небяспечная звычка, альбо рабства па ўласным жаданні”- дыскусійны стол з работнікамі Каменскага ФАПа май-чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Ад кнігі – да здаровага ладу жыцця” – калейдаскоп цікавых фактаў ліпень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Спорт - элексір здароўя”-гадзіна здароўя жнівень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Здаровым быць – модным лічыцца”- гадзіна здаровага харчавання жнівень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“СНІД - ступень рызыкі “- гульня - віктарына да Сусветнага Дня барацьбы са СНІДам снежань аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Клуб маральна-прававых ведаў “УЗРОСТ”

 

“Ад Плёсаў… на ўсю Беларусь” – з цыкла   “Кнігі і творцы - юбіляры 2020 года   ў межах літаратурнага марафону “Пясняр зямлі Бабруйскай” студзень 2020 аддзел абслугоўвання і інфармацыі

“А.Пысін - прызнаны майстар беларускага пісьменства ў межах Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі “І прыходзіць свята кнігі”

сакавік 2020 аддзел абслугоўвання і інфармацыі

“Прачытаць аб вайне, каб памятаць”- дзень патрыятычнай кнігі.“Ішла вайна праз родны край”- прэзентацыя выставы да Дня Перамогі і Дня вызвалення РБ ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

май аддзел абслугоўвання і інфармацыі

“На шляху да прафесіі”- інфармацыйна- прафарыентацыйны дзень
“Прафарыентацыя: Кім быць?”- агляд інтэрнэт - сайтаў вучэбных устаноў

верасень-кастрычнік аддзел абслугоўвання   і інфармацыі

Літаратурна - музычны салон “КАМЕРТОН”

 

“З імем Купалы ў сэрцы”- 100-годдзю   Міколы Аўрамчыка прысвячаецца ў рамках   раённага літаратурнага марафону “Пясняр зямлі Бабруйскай” студзень аддзел абслугоўвання і інфармацыі

“Вершы, як музыка душы!”- сустрэча з паэзіяй у салоне “Камертон”“Паэтычны карагод” – выстава - прэзентацыя твораў пісьменнікаў і паэтаў зямлі Бабруйшчыны.

 

люты аддзел абслугоўвання і інфармацыі

“Пушкинский праздник поэзии”- свята

“Когда строку диктует чувство…”- электронная   прэзентацыя

чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел маркетынгу
“Каханне ў жыцці і творчасці А.Блока”- літаратурная вечарына да 140-годдзя паэта лістапад аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Выдавецкая дзейнасць

 

“Малая радзіма ў падзеях і асобах”: бібліяграфічны спіс на працягу года аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Знайдзі сваю кнігу”: цыкл памятак на працягу года аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Прочитанная книга о войне – твоя благодарность за Великую Победу”- рэкамендацыйны спіс май аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“В сердцах и книгах- память о войне”- серыя кніжных закладак май аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Імі ганарыцца Бабруйшчына”- цыкл краязнаўча - інфармацыйных буклетаўс аб героях - земляках “Архіпенка Ф.Ф.”, “Парахневіч У.А. май аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Прававые аспекты наркаманіі”- інфармацыйны буклет сакавік, чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі

“Будучае - ствараем мы!”, “Чытай! Думай! Выбірай!”, “Прававая культура маладога выбаршчыка”- цыкл лістовак, памятак да Дня выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

 

чэрвень-жнівень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Душой прамоўленае слова”- рэкамендацыйны спіс літаратуры, выдадзенай Беларускім Экзархатам лістапад аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Увесь свет на яркіх старонках”- анатаваны спіс   лепшых перыядычных выданняў для моладзі ліпень, лістапад аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Ваш памочнік- “Эталон”-прэзентацыя справачна – прававой сістэмы “Эталон” для моладзі на працягу года ЦПІ, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

 

План рэалізацыі праграмы на 2021 год

 

Родным краем ганаруся!

 

Урок мужнасці “Душы, апаленыя Афганистанам” люты аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Акцыя “Прыгожая родная мова” люты аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Гісторыка-краязнаўчае падарожжа “Аб мінулым дзеля будучыні” сакавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Гістарычны экскурс “Мы розныя, а Радзіма адна” красавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Гістарычны экскурс “Дзяржаўны Герб и Дзяржаўны Сцяг Рэспублікі Беларусь”

 

май аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Урок мужнасці “Есть память которой не будет забвенья, и слава которой не будет конца”

 

май аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Урок грамадзянскасці “Поэтом можешь ты не быть, но гражданином быть обязан”

 

май аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Патрыятычная акцыя “Адзіная Беларусь – моцная Беларусь” чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Гадзіна памяці “І няхай пакаленні памятаюць” чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Гістарычная гадзіна “Адзінства гісторыі, адзінства народа” ліпень аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Гадзіна інфармацыі “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы”

 

верасень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Гадзіна патрыятызму “Беларусь мая, ты адзіная” лістапад аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Галоўны накірунак -   здаровае пакаленне

 

Гутарка-папярэджанне “Игла –жестокая игра” сакавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Гадзіна здароўя “Хочаш быць здаровым – будзь ім” красавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Акцыя “Кніга і газета замест цыгарэты” май, лістапад аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Акцыя “Моладзь выбірае здароўе” чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Гутарка-рэкамендацыя “Залатыя правілы здаровага ладу жыцця” жнівень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Вусны часопіс “Шкодныя звычкі – зона рызыкі” кастрычнік аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Бібліятэчны квілт “Наш выбар - здароўе і жыццё” снежань аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Чалавек чытаючы – чалавек паспяховы

 

Вусны часопіс па творчасці І. Шамякіна “Талент, дадзены богам” студзень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Літаратурная гадзіна “Сказ пра Івана Мележа” люты аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Літаратурная гадзіна “Майстар сатыры Кандрат Крапіва” сакавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Літаратурны конкурс “Знаўцы літаратуры” красавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Рэкамендацыйная гутарка “Вайна на старонках мастацкай літаратуры”

 

май аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Літаратурная гадзіна “Алесь Дзятлаў: пісьменнік, журналіст, публіцыст”

 

чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Акцыя “Я – чытач бібліятэкі” верасень аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Літаратурная гадзіна да 130-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча “Паэт красы і гармоніі”

 

снежань аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Выдавецкая дзейнасць

 

Серыя флаераў “Беражы сябе для жыцця” на працягу года аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Рэкамендацыйны спіс “Шедэўры фантастыкі: Станіслаў Лем” верасень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Інфармацыйны буклет “Талерантнасць – шлях да міру” лістапад аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Клуб маральна-прававых ведаў “УЗРОСТ”

 

Назва і форма правядзення мерапрыемства Тэрмін выканання Адказны
Гадзіна інфармацыі “Моц беларускай дзяржаўнасці” сакавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Гадзіна смутку   “Чарнобыля чорны красавік” красавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Акцыя-павага “Я памятаю! Я ганаруся!” май аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Гадзіна права “Маю права ведаць!” чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Дыялог “Права гэта не толькі правы” снежань аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне

 

Аказанне супрацоўнікам бібліятэкі метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы

 

2020-2022гг аддзел маркетынгу

Выкарыстанне ўсяго лепшага з бібліятэчнай тэорыі і практыкі, у тым ліку замежнай ў напрамку рэалізацыі праграмы, адрасаванай моладзі

 

2020-2022гг аддзел маркетынгу

Забеспячэнне інфармацыйна - метадычнымі і сцэнарнымі матэрыяламі для правядзення мерапрыемстваў

 

2020-2022 аддзел маркетынгу
Рэгулярнае і актыўнае асвятленне дзейнасці цэнтральнай бібліятэкі па рэалізацыі   праграмы ў СМІ 2020-2022 аддзел маркетынгу, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

“Што чытае моладзь?”- Online –апытанне на сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”

 

2020 аддзел маркетынгу

Круглы стол
“Бібліятэка і моладзь: крок насустрач”. Пошук новых ідэй, форм, сродкаў і метадаў работы”

2022 аддзел маркетынгу, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

 

План рэалізацыі праграмы на 2022 год

Назва і форма правядзення мерапрыемства Тэрмін выканання Адказны

 

Родным краем ганаруся!

Цыкл гутарак, прысвечаных 245-годдзю са дня заснавання Магілёўскай губерніі “У нас зямля прыгожая, у нас багаты край” люты, красавік, жнівень, кастрычнік аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Вечар памяці

“Дзённікі гавораць”

студзень аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Акцыя

“Размаўляй са мной па беларуску”

люты аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Фотарандэву

“Любімыя куточкі роднага краю”

красавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Экскурс у гісторыю

“Сімволіка Беларусі: народ і гісторыя”

май аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Урок мужнасці

“Памятаем, ведаем, ганарымся”

май аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Вечар памяці

“Так пачалася вайна…”

чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Патрыятычная акцыя

“Я люблю Беларусь”

ліпень аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Дзень інфармацыі

“Гісторыя беларускай кніжнасці”

верасень аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Урок патрыятызму

“Мы – грамадзяне Беларусі”

верасень аддзел абслугоўвання і інфармацыі

 

Галоўны накірунак -     здаровае пакаленне

Праблемная размова

“Не адбірай сябе у заўтра”

сакавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Гутарка-рэкамендацыя

“100 парад на здароўе”

красавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Акцыя “Дзякуй, не куру!” май, лістапад аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Гадзіна адкрытай размовы “Цана залежнасці   - жыццё” чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Гадзіна інфармацыі “Цвярозасць – норма жыцця” кастрычнік аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Гутарка-разважанне

“Гаворым аб ВІЧ”

снежань аддзел абслугоўвання і інфармацыі

 

Чалавек чытаючы – чалавек паспяховы

Гадзіна інфармацыі

“Ад Кірылы і Мяфодзія да нашых дзён”

май аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Літаратурна-музычная кампазіцыя па творчасці Р. Раждзественскага

“Все начинается с любви”

чэрвень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Вечарына паэзіі па творчасці Я. Купалы “Грай, мая жалейка…” ліпень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Літаратурная вечарына па творчасці А. Адамовіча “Святло вялікіх мэт” верасень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Вечар па творчасці М. Танка “Гартаючы жыцця свайго старонкі” верасень аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Вечарына па творчасці Я. Коласа

“Маіх радкоў няма без Беларусі”

лістапад аддзел абслугоўвання і інфармацыі

 

Выдавецкая дзейнасць

Назва і форма правядзення мерапрыемства Тэрмін выканання Адказны
Рекамендацыйны спіс літаратуры “Сучаснае і адвечнае ў творчасці Рыгора Марчука” студзень аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Буклет

“Крылатая паэзія П. Панчанкі”

жнівень аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Інфармацыйна-краязнаўчы калейдакоп “Гісторыя краю ў асобах, падзеях, фактах…” верасень аддзел абслугоўвання і інфармацыі

 

Клуб маральна-прававых ведаў “УЗРОСТ”

Назва і форма правядзення мерапрыемства Тэрмін выканання Адказны
Інфармацыйна-прававы урок “Канстытуцыя: правы, абавязкі, адказнасць” сакавік аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Вечар-рэквіем

“Ваши жизни война рифмовала”

май аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Нон-стоп

“Любімыя вершы Янкі Купалы”

ліпень аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Дыялог

“Мы ў адказе за свае ўчынкі”

кастрычнік аддзел абслугоўвання і інфармацыі

 

Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне

Аказанне супрацоўнікам бібліятэкі метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы 2020-2022 аддзел маркетынгу
Выкарыстанне ўсяго лепшага з бібліятэчнай тэорыі і практыкі, у тым ліку замежнай ў напрамку рэалізацыі праграмы, адрасаванай моладзі 2020-2022 аддзел маркетынгу
Забеспячэнне інфармацыйна - метадычнымі і сцэнарнымі матэрыяламі для правядзення мерапрыемстваў 2020-2022 аддзел маркетынгу
Рэгулярнае і актыўнае асвятленне дзейнасці цэнтральнай бібліятэкі па рэалізацыі   праграмы ў СМІ 2020-2022 аддзел маркетынгу, аддзел абслугоўвання і інфармацыі
“Што чытае моладзь?”- Online –апытанне на сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” 2020 аддзел маркетынгу

Круглы стол

“Бібліятэка і моладзь: крок насустрач”. Пошук новых ідэй, форм, сродкаў і метадаў работы”

2022 аддзел маркетынгу, аддзел абслугоўвання і інфармацыі

           

Кантактная інфармацыя

Адрас: Цэнтральная раённая бібліятэка

            в. Каменка

            Бабруйскі раён

            Магілёўская вобласць

            213841

Тэлефоны:   Аддзел абслугоўвання і інфармацыі

            8(0225) 72-65-17                    

E-mail: cbsrobm@ yandex.ru