Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Как правильно варикоз лечить

ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка

Бабруйскага раёна”

Глушанская сельская бібліятэка

 

 

Шлях да адраджэння

 

Мэтавая бібліятэчная праграма

па краязнаўству

на 2020-2025 гады

 

 

Краязнаўства - неад'емная частка нашай вялікай гісторыі, злучальная нітка часоў.

 

Праца з краязнаўчай літаратурай, пошукавая дзейнасць з'яўляюцца часткай дзейнасці бібліятэк. Краязнаўчая работа ў большай ступені спрыяе ажыццяўленню сувязі бібліятэк з жыццём, з практыкай на месцах. Адраджэнне бібліятэчнага краязнаўства сёння выклікана небывалым уздымам нацыянальнай самасвядомасці. Вялізныя выхаваўчыя, патрыятычныя магчымасці краязнаўчага матэрыялу дазваляюць расціць грамадзяніна не на абстрактных ідэалах, а на прыкладах з жыцця бацькоў, аднавяскоўцаў, на падзеях з гісторыі свайго сяла, пасёлка, горада.

Па статыстыцы, на тэрыторыі Глушанскага сельскага Савета пражываюць 1659 чалавек. З іх 8,5% - дзеці (дашкольнікі і навучэнцы школ); 5,9% - юнацтва, 8% - мігранты з краін СНД; 29,5% - людзі сталага ўзросту. У сувязі з тым, што працэнт пажылога насельніцтва штогод памяншаецца, паўстала неабходнасць перадаць маладому пакаленню назапашаныя веды аб родным краі.

 

Мэта праграмы: пошук і захаванне дакументальнай спадчыны пасёлка Глуша як часткі культурнай спадчыны Беларусі і забеспячэнне шырокаму колу карыстальнікаў свабоднага і неабмежаванага доступу да іх.

 

Задачы праграмы:

1.  Арганізацыя доступу да краязнаўчых фондаў бібліятэкі і іншых крыніц інфармацыі, публічна даступных па Інтэрнеце, як унутры бібліятэкі, так і з аддаленых раёнаў.

2.  Выдавецкая дзейнасць - стварэнне электронных краязнаўчых рэсурсаў.

3.  Папаўненне электроннай базы дадзеных краязнаўчымі матэрыяламі.

4.  Умацаванне партнёрства і ўзаемадзеяння з мясцовымі краязнаўцамі, арганізацыямі і ўстановамі, якія ажыццяўляюць краязнаўчую дзейнасць.

5.  Пошук эфектыўных форм работы.

6.  Распаўсюджванне краязнаўчых ведаў у сістэме выхавання і адукацыі асобы, абуджэнне пачуцця патрыятызму, любові да роднага краю, фарміраванне культурна-гістарычнай самасвядомасці праз развіццё краязнаўства.

 

Тэрмин дзеяння: 2020-2025 гг.

 

Мэтавая аўдыторыя:

Усе групы карыстальнікаў бібліятэкі

 

Напрамкі рэалізацыі праграмы:

•          гістарычнае краязнаўства;

•          фальклор і літаратурнае краязнаўства;

•          вывучэнне гісторыі прамысловасці і сацыяльна-культурных аб’ектаў;

•          пошук, захаванне і распаўсюджванне краязнаўчых матэрыялаў эстэтычнага напрамку.

 

Змест работы па праграме:

•    Збор, апрацоўка і захоўванне дакументаў, відэа і аўдыё матэрыялаў пра цікавых людзей Глушанскага сельскага Савета;

•    Папаўненне краязнаўчай базы дадзеных "Зямля глушанская, табой мы ганарымся»;

•    Распрацоўка і афармленне разнастайных фотавыставаў, экспазіцый аб людзях сельскага Савета;

•    Стварэнне цыкла медыя прэзентацый, прысвечаных землякам;

•    Прыцягненне розных груп грамадскай супольнасці да цеснага супрацоўніцтва ў справе захавання гістарычнай краязнаўчай спадчыны.

 

Формы рэалізацыі праграмы:

    Аматарскае аб’яднанне “Гасцёўня беларускай мінуўшчыны”

    Традыцыйныя формы масавай работы

    Інавацыйныя формы работы, якія з’яўляюцца ў сувязі са зменамі ролі бібліятэк на інфармацыйным і дасугавым рынках

 

Партнёры праграмы:

*   Глушанскі сельскі выканаўчы камітэт;

*   Глушанскі сельскі Дом культуры;

*   Глушанскі філіял ДУК “Бабруйская раённая школа мастацтваў”;

*   Цэнтр рамёстваў п. Глуша;

*  ДУА “Глушанскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа”.

Чакаемыя вынікі:

*    захаванне гісторыка-культурнай спадчыны краю;

*    распаўсюджванне краязнаўчых ведаў, фарміраванне і развіццё краязнаўчых інфармацыйных патрэб карыстальнікаў бібліятэкі;

*    папулярызацыя гістарычнай спадчыны і дзеянняў землякоў у імя росквіту малой радзімы;

*    умацаванне сувязяў бібліятэкі з установамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў распаўсюджванні краязнаўчых ведаў;

*    павышэнне іміджу бібліятэкі як цэнтра краязнаўчай інфармацыі.

 

Этапы рэалізацыі праграмы:

1.         Падрыхтоўчы (I паўгоддзе 2020 года)

- вывучыць нарматыўную базу;

- распрацаваць, абмеркаваць і зацвердзіць мэтавую бібліятэчную праграму “Шлях да адраджэння”;

- прааналізаваць матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы рэалізацыі праграмы;

- правесці даследаванні па напрамках рэалізацыі праграмы;

- падабраць методыкі па асноўных напрамках праграмы;

- прааналізаваць фонд сцэнарных матэрыялаў, метадычнай літаратуры, наяўных інфармацыйных рэсурсаў па краязнаўству, патрыятычнаму і ідэалагічнаму выхаванню.

 

2. Практычны (2020-2025 гады)

- адпрацаваць змест дзейнасці, найбольш эфектыўныя формы і метады выхаваўчага ўздзеяння на карыстальнікаў бібліятэкі;

- распрацаваць сцэнары экскурсій па краязнаўчаму кутку, па памятных, гістарычных месціных пасёлка;

- устанавіць устойлівае партнёрства ў адукацыйнай, культурнай, дасугавай сферах;

- праводзіць маніторынг рэалізацыі праграмы.

 

3. Аналітычны (II паўгоддзе 2025 года)

- абагульніць вынікі работы бібліятэкі па арганізацыі праграмы;

- спланаваць работу на наступны перыяд.

 

Фарміраванне фондаў

і інфармацыйных рэсурсаў краязнаўчай тэматыкі

 

Змест работы Тэрмін рэалізацыі Адказны
Мэтанакіравана фарміраваць кніжны фонд бібліятэкі літаратурай па краязнаўству, выкарыстоўваць кампаненты краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарату ў традыцыйных і электронных формах: каталогаў, картатэк, БД 2020-2025гг аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры

Правесці вывучэнне фонду літаратуры па краязнаўству

 

2020г Глушанская бібліятэка
Афармленне падпіскі на перыядычныя выданні краязнаўчага зместу 2020-2025гг аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры
Абагульненне назапашанага матэрыялу, стварэнне і папаўненне матэрыяламі ўжо існуючых тэматычных папак па тэматыцы Праграмы 2020-2025гг Глушанская бібліятэка
Стварэнне ўласных электронных рэсурсаў, слайд-аглядаў, выданне буклетаў, брашур на аснове публікацый перыядычнага друку і матэрыялаў з фонду бібліятэкі 2020-2025гг Глушанская бібліятэка

 

План рэалізацыі праграммы на 2020 год

Назва і форма правядзення Тэрмін выканання Адказны

 

Культурна-масавыя мерапрыемствы

Гадзіна краязнаўства “Імі ганарыцца Бабруйшчына” красавік бібліятэка
Удзел у падрыхтоўцы і правядзенні мітынгу «Подвиг твой, солдат победы, будет жить века!» (да 75-годдзя Перамогі) май бібліятэка, СДК, сельвыканкам
Акцыя памяці «У гонар агульнай Перамогі!» май Бібліятэка, ВПК, СДК

Акцыя-рэквіем «Свеча памяти»

май Бібліятэка, СДК
Экскурсія «По тем дорогам, где прошла война» (да 75-годдзя Перамогі) чэрвень бібліятэка
Вечар успамінаў "Комсомол - не просто возраст, комсомол - моя судьба" верасень бібліятэка, ВПК
Слайд-экскурсія «Памятные места родного края» кастрычнік бібліятэка
Гадзіна краязнаўства “Імёны ў гісторыі краю”. лістапад бібліятэка, СДК, ВПК

 

Інфармацыйна-бібліяграфічныя мерапрыемствы

Выстава–прагляд «Шануй гісторыю сваю»

ліпень бібліятэка
Пазнавальная інфармацыя «Их имена в истории посёлка» лістапад бібліятэка

Выстава – прагляд «Шануй гісторыю сваю»

1-10 лістапада бібліятэка

Выстава-інсталяцыя «Куток сялянскага побыту»

на працягу года бібліятэка

Выкананне даведак краязнаўчай тэматыкі.

на працягу года бібліятэка

 

Выдавецка-інфармацыйная дзейнасць

1. «Память на все времена» (информация о воинских захоронениях времён ВОв на территории Глушанского сельского совета) май-чэрвень бібліятэка

Цыкл буклетаў “Вёсачка мая”

красавік-чэрвень бібліятэка

Цыкл буклетаў “Майстры пасёлка”

ліпень-жнівень бібліятэка
Цыкл буклетаў “Выпускнікі-настаўнікі” верасень-кастрычнік бібліятэка

Брашура “Установы пасёлка”

снежань бібліятэка

 

Работа аматарскага аб’яднання

“Гасцёўня беларускай мінуўшчыны”

Назва мерапрыемства Форма правядзення Тэрмін правядзення
“Традыцыі народа ў народным касцюме” пазнавальная гадзіна студзень

“500 лет молитв”

інфарміна сакавік
“Лялькі жаночага лёсу” бібліятэчныя вячоркі кастрычнік

 

Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне

 

Змест работы Тэрмін выканання Адказныя
Аказанне Глушанскай бібліятэцы метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы 2020-2025 гг аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
Выяўленне і абагульненне вопыту краязнаўчай дзейнасці бібліятэк 2020-2025 гг аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
Заняткі бібліятэчных спецыялістаў па краязнаўству на базе Глушанскай бібліятэкі 2020-2025 гг аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, Глушанская бібліятэка
Арганізацыя музейных куткоў у бібліятэцы. Метадычныя рэкамендацыі 2020 г. аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
Арганізацыя асвятлення ходу рэалізацыі праграмы ў сродках масавай мнфармацыі і на інфармацыйнам сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” 2017-2019 гг аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, Глушанская бібліятэка

 

Кантактная інфармацыя:

Адрас: 213844

Магілёўская вобласць,

Бабруйскі раён,

п. Глуша,

вул. Кастрычніцкая,32

Тэлефон: 8(0225) 593517

E –mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.