

Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Самое современное лечение грыж
- Подробности
- Опубликовано: 01 Апрель 2020
ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”.
Бібліятэка аграгарадка Хімы.
“З кнігай па жыцці”
Мэтавая бібліятэчная праграма
па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры
на 2020 – 2022 гады
Назва праграмы: “З кнігай па жыцці”
Актуальнасць бібліятэчнай праграмы:
Любоў да роднай зямлі, да культурнай спадчыны беларускага народа, да роднай мовы і літаратуры – усё гэта не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца. Значнае месца ў гэтым належыць бібліятэкам.
Бібліятэкі як галоўныя захавальнікі інфармацыйных рэсурсаў выконваюць адметную ролю ў працэсе выхавання нацыянальна свядомага сучаснага грамадзяніна, які з глыбокай павагай ставіцца да сваіх каранёў, да культурнай і духоўнай спадчыны, выпрацаванай нашымі слаўнымі папярэднікамі.
Выхаванне любві да сваіх каранёў, да нацыянальнай спадчыны і культуры трэба пачынаць з самага ранняга ўзросту.
Праграма па прыцягненню да чытання беларускай кнігі дзяцей, падлеткаў і моладзі “З беларускай кнігай ў будучыню” – гэта цыкл публічных, інтэрактыўных мерапрыемстваў сумесна з адукацыйнымі ўстановамі. Яны павінны праводзіцца ў супольніцтве з іншымі суб’ектамі адукацыйна-культурнага соцыума зоны абслугоўвання, пры падтрымцы органаў кіравання.
Мэта праграмы:
Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і падлеткаў і спасціжэння імі нацыянальнай літаратурнай спадчыны. Абуджэнне цікавасці і любві да беларускай мовы і беларускай мастацкай кнігі.
Задачы праграмы:
- папулярызацыя беларускай кнігі, літаратуры і мовы;
- пашырэнне ведаў чытачоў па гісторыі беларускай мовы і літаратуры;
- выхаванне мастацкага густу і эстэтычнай культуры, патрыятызму і нацыянальнай свядомасці;
- паляпшэнне паказчыкаў работы бібліятэкі ў сувязі з папулярызацыяй чытання і арганізацыяй дасугавых мерапрыемстваў у бібліятэцы.
Мэтавая аўдыторыя:
Дзеці ад 8 да 14 гадоў.
Тэрмін рэалізацыі праграмы:
2020-2022 гады
Партнёры праграмы:
ДУА " Хімоўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа", УА "Хімоўская дзіцячая школа мастацтваў", сельскі дом культуры аграгарадка Хімы.
Чакаемые вынікі праграмы:
- Максімальнае і аператыўнае забяспячэнне інфармацыйных запатрабаванняў карыстальнікаў кнігамі беларускіх аўтараў.
- Прывабліванне ў бібліятэку новых карыстальнікаў.
- Рост колькасці карыстальнікаў, чытаючых на роднай мове.
Фарміраванне фондаў і інфармацыйных рэсурсаў
Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
Мэтанакіравана камплектаваць фонд бібліятэкі выданнямі беларускай мастацкай літаратуры | 2020-2022 | Аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры ЦБ |
Збор, апрацоўка і папулярызацыя інфармацыі аб навінках беларускага друку | 2020-2022 | бібліятэка а/г Хімы, даведачная служба ЦБ |
Складанне інфармацыйных, рэкамендацыйных бібліятэчных спісаў новай літаратуры беларускіх аўтараў | 2020-2022 | бібліятэка а/г Хімы |
План рэалізацыі праграмы на 2020 год
Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
Кніжныя выставы |
||
Цыкл кніжных выстаў “Цудоўны свет беларускай кнігі” | на працягу года | бібліятэка |
Край маіх бацькоў і дзедаў | на працягу года | бібліятэка |
Беларускія кнігі-юбіляры | на працягу года | бібліятэка |
Запыніся на хвілінку, пачытай кніжку-навінку | на працягу года | бібліятэка |
Роднай мовы пералівы | люты | бібліятэка |
Каларытнае і трапнае беларускае слова | красавік | бібліятэка |
Кнігі, выбраныя тваімі аднагодкамі | чэрвень- | |
жнівень | бібліятэка | |
Як жыць, дык жыць для Беларусі (да юбілею Ул. Караткевіча) | лістапад | бібліятэка |
Масавыя мерапрыемствы |
||
Літаратурная вандроўка “Казачны востраў” | студзень | бібліятэка |
Урок па творчасці М. Пазнякова “Школа добрых чарадзеяў” | люты | бібліятэка |
Урок роднай мовы “Куфар мілагучных слоў па-беларуску” | люты | бібліятэка, ВПК |
Экскурсія ў бібліятэку “Нам з кнігай прызначана сустрэча” | люты | бібліятэка, ВПК |
Гадзіна пацехі “Вясёлыя загадкі” | сакавік | бібліятэка |
Паэтычная гадзіна, прысвечаная творчасці А. Пысіна “Пяшчотаю правсетленае слова” | сакавік | бібліятэка, ВПК |
Падарожжа па казках А. Масло | красавік | бібліятэка |
Літаратурнае кафэ па творчасці Н. Бучынскай “Як скарбы прытулак шукалі” | красавік | бібліятэка |
Тыдзень дзіцячай кнігі “Да дабра праз кнігу” | красавік | бібліятэка, ВПК |
Гадзніа вясёлых выдумак “Вяселая азбука У. Ліпскага” | май | бібліятэка |
Літаратурнае знаёмства “Дзіцячы свет Ніны Галіноўскай” | май | бібліятэка |
Паэтычны зоркапад “Любімыя вершы нашай сям’і” | май | бібліятэка |
Літаратурнае падарожжа па творах Т. Мушынскай “Парк літаратурных атракцыёнаў” | май | бібліятэка |
Паэтычны калейдаскоп па вершах П. Пранузы “Звініць ручаёк” | чэрвень | бібліятэка |
Вандроўка па казках і апавяданнях У. Ягоўдзіка “Ты не крыўдзі птаху, звера, у дабро і казкі веруй” | чэрвень | бібліятэка |
Агляд навінак беларускай літаратуры “Пачытай – не пашкадуешь” | ліпень | бібліятэка |
Акцыя “Беларускую кніжку – кожнаму дзіцяці” | верасень | бібліятэка |
Літаратурнае падарожжа “Я кніжку беларускую кахаю” | верасень | бібліятэка |
Інфармацыйная гадзіна “Скарынаву кнігу ў вечнасць” | верасень | бібліятэка, ВПК |
Падарожжа па жыцці і творчасці У. Караткевіча “Быў. Ёсць. Буду” | лістапад | бібліятэка, ВПК |
Тыдзень мастацкага слова | снежань | бібліятэка, ВПК, СДК |
Навагоднія забавы “Чарадзейка зіма дзецям казку прыпасла” | снежань | бібліятэка, СДК |
Выдавецкая дзейнасць |
||
Буклет “Цудоўны свет беларускай кнігі” | червень | бібліятэка |
Серыя кніжных закладак “Жыццё пісьменніка – жыццё народа” | на працягу года | бібліятэка |
Рэкамендацыйны спіс “Улётныя хіты для летняга чытання” | чэрвень | бібліятэка |
Рэкамендацыйны спіс “Па старонках лепшых дзіцячых кніг” | жнівень | бібліятэка |
Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне
Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
Аказанне бібліятэцы аграгарадка Хімы метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы | 2020-2022 | Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
Вывучэнне чытання беларускай літаратуры дзецьмі і падлеткамі | 1 чвэрць 2020 | бібліятэка а/г Хімы |
Апытанне “Сучасная беларуская літаратура: знаёмая і незнаёмая” | 3 чвэрць 2020 | бібліятэка а/г Хімы |
Выяўленне і абагульненне вопыту дзейнасці бібліятэк па папулярызацыі беларускай літаратуры | 2020-2022 | Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, бібліятэка а/г Хімы |
Асвятленне ходу рэалізацыі праграмы ў сродках масавай інфармацыі і на інфармацыйным сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” | 2020-2022 | бібліятэка а/г Хімы |
“Чытанне ўслых у бібліятэцы: арганізацыя, методыка падрыхтоўкі”. Метадычныя рэкамендацыі | Кастрычнік 2020 | Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
Круглы стол “Чытанне, як аснова сацыялізацыі дзяцей і падлеткаў” | верасень 2020 | Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
Кантактная інфармацыя:
Адрас: 213855
Магілёўская вобласць,
Бабруйскі раён,
а/г Хімы,
вул. Школьная, 28 А
Тэлефон: 8 (0225) 712908
E –mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
- Подробности
- Просмотров: 578