Russian Belarusian

ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”.

Бібліятэка аграгарадка Хімы

 

 

“Літаратурная хваля”

 

Мэтавая бібліятэчная праграма

па папулярызацыі беларускай літаратуры

 

на 2023 – 2025 гады

Выканаўца - бібліятэка аграгарадка Хімы

 

Назва праграмы: “Літаратурная хваля”

 

Актуальнасць бібліятэчнай праграмы:

 

Папулярызацыя беларускай кнігі, павышэнне цікавасці карыстальнікаў да чытаня беларускай мастацкай літаратуры, прапаганда твораў сучасных беларускіх аўтараў - задачы, якія ставіць перад сабой бібліятэка.

У сучасны час у дзяцей знікае цікавасць да кнігі, яе выцісняе інтэрнэт, тэлебачанне, камп’ютарныя гульні, але яны не могуць замяніць кнігі. Усё гэта гаворыць аб актуальнасці і неабходнасці павышэння інтарэсу да кнігі, асабліва да беларускай кнігі.

Таму сёння перад бібліятэкамі стаіць важная задача – пераламіць сітуацыю нечытання, асабліва ў дзіцячым і падлеткавым асяроддзі.

Менавіта сучасныя беларускія аўтары, якія працягваючы традыцыі класічнай дзіцячай літаратуры, змогуць дапамагчы падлеткам адкрыць жыццё, навучаць мудрасці, міласэрнасці, спагады, выхаваюць патрыятызм і любоў да роднага беларускага слова.

Творы сучасных аўтараў для дзяцей і падлеткаў ахопліваюць не толькі сацыяльныя праблемы сучаснага грамадства, але і праблемы маральнага сталення асобы. І менавіта мастацкая літаратура становіцца для дзіцяці асабліва значнай і неабходнай, калі ў кнізе ён знаходзіць сябе. Эфект пазнавання – самы моцны аргумент у карысць чытання мастацкай літаратуры.

Такім чынам, прыступаючы да працы над праграмай, бібліятэка будзе абапірацца на сучасную дзіцячую беларускую літаратуру, якая закранае тыя праблемы, у коле якіх расце і фармуецца новае пакаленне.

Праграма па прыцягненню да чытання беларускай кнігі дзяцей і падлеткаў “Літаратурная хваля” – гэта цыкл публічных, інтэрактыўных мерапрыемстваў сумесна з адукацыйнымі ўстановамі. Яны будуць праводзіцца ў супольніцтве з іншымі суб’ектамі адукацыйна-культурнага соцыума зоны абслугоўвання, пры падтрымцы органаў кіравання.

  

Мэта праграмы:

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і падлеткаў, спасціжэнне імі нацыянальнай літаратурнай спадчыны, выхаванне чытацкай культуры падлетка, яго літаратурнага густу праз прапаганду сучаснай айчыннай літаратуры.

 

Задачы праграмы:

-папулярызацыя беларускай кнігі, літаратуры і мовы;

-пашырэнне ведаў чытачоў па гісторыі беларускай мовы і літаратуры;

-выхаванне патрыятызму і нацыянальнай свядомасці;

-знаёмства чытачоў з навінкамі сучаснай айчыннай літаратуры;

-павышэнне цікавасці падлеткаў да нацыянальнай кнігі, чытання і бібліятэкі;

-фарміраванне свядомых адносін да кнігі, выпрацоўка навыкаў самастойнай працы з кнігай, развіццё крытычнага мыслення.

 

Мэтавая аўдыторыя: дзеці ад 8 да 15 гадоў.

 

Тэрмін рэалізацыі праграмы: 2023-2025 гады

 

Партнёры праграмы: ДУА "Хімоўская сярэдняя школа”, сельскі дом культуры аграгарадка Хімы.

 

Чакаемыя вынікі праграмы:

-павышэнне статусу кнігі і чытання сярод падлеткаў;

-павышэнне якасці падлеткавага чытання за кошт прапаганды лепшых твораў айчыннай літаратуры;

-папулярызацыя чытання дзеля развіцця інтэлектуальнага, маральнага і творчага патэнцыялу падлеткаў;

-прыцягненне новых чытачоў сярод гэтай катэгорыі дзяцей і павышэнне колькасці наведванняў бібліятэкі.

 

Фарміраванне фондаў і інфармацыйных рэсурсаў

Змест работы Тэрмін выканання Адказныя
Мэтанакіравана камплектаваць фонд бібліятэкі выданнямі сучаснай беларускай мастацкай літаратуры 2023-2025 Аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры ЦБ
Збор, апрацоўка і папулярызацыя інфармацыі аб навінках беларускага друку 2023-2025 бібліятэка а/г Хімы, даведачная служба ЦБ
Складанне інфармацыйных, рэкамендацыйных бібліятэчных спісаў новай літаратуры беларускіх аўтараў   бібліятэка а/г Хімы

 

План рэалізацыі праграмы на 2023 год

Змест работы Тэрмін выканання Адказныя

 

Кніжныя выставы

Літаратурная палітра пісьменнікаў - юбіляраў на працягу года бібліятэка аг Хімы
Цудоўны свет беларускай дзіцячай кнігі на працягу года бібліятэка аг Хімы
Акно ў свет: новыя і лепшыя кнігі на працягу года бібліятэка аг Хімы
Сучасная гістарычная кніга на працягу года бібліятэка аг Хімы
Мастацкая літаратура сёння на працягу года бібліятэка аг Хімы

 

Масавыя мерапрыемствы

Літаратурны партрэт М. Аўрамчыка “Пясняр зямлі Бабруйскай” студзень бібліятэка, школа
Літаратурнае падарожжа па творчасці Чарняўскага “Колькі ў сонейка сяброў” студзень бібліятэка
Паэтычны калейдаскоп “Гучы мая мова, як срэбны званочак” люты бібліятэка, СДК
Экскурс у гістрыю літаратуры “Дунін-Марцінкевіч. Шлях першапраходцы” люты бібліятэка
Гадзіна беларускай паэзіі “На паэтычнай палянцы” сакавік бібліятэка
Літаратурнае знаёмства “Фантастычны свет Л. Рублеўскай” сакавік бібліятэка
Экскурс у гістрыю літаратуры “Платон Галавач. Трагічны лёс пісьменніка” красавік бібліятэка, школа
Літаратурны дыялог па кнізе Я. Хвалей “Прынцэса з тусоўкі” красавік бібліятэка, школа
Дзень патрыятычнай кнігі “Вайна на старонках сучасных кніг” май бібліятэка
Сямейная гасцёўня “Лепшыя кнігі майго дзяцінства” май бібліятэка, СДК
Экскурс у гістрыю літаратуры “Пачынальнік прыгодніцкага жанру Я. Маўр” май бібліятэка
Літаратурнае падарожжа “Любіць і чытаць беларускае” чэрвень бібліятэка
Літаратурнае знаёмства “Кнігі, якія дапамогуць знайсці сяброў” чэрвень бібліятэка
Літаратурнае знаёмства “Кнігі, якія дапамогуць перажыць першае каханне” чэрвень бібліятэка
Квэст “Знаўцы беларускай літаратуры” ліпень бібліятэка, СДК
Гадзіна літаратурнага пазітыву з Сяргеем Клімковічам “Усмешка і смех – гэта для ўсіх” ліпень бібліятэка
Літаратурнае знаёмства “Кнігі, якія дапамогуць палюбіць вучобу” ліпень бібліятэка
Літаратурнае знаёмства “Кнігі якія дапамагаюць дамагчыся поспеху” жнівень бібліятэка
Літаратурнае знаемства “Кнігі якія дапамагаюць наладзіць адносіны з бацькамі” жнівень бібліятэка
Свята “Гучы ў стагоддзях беларускае слова” верасень бібліятэка, школа
Свята “Свята бібліятэкі – свята чытання і чытачоў” верасень бібліятэка, СДК
Літаратурная гасцёўня “Зорны вянок беларускіх паэтаў” кастрычнік бібліятэка, СДК
Кірмаш чытацкіх меркаванняў “Пагаворым аб модных кнігах?” кастрычнік бібліятэка. школа
Гадзіна паэзіі “Гарчынка песні недапетай” па творчасці Я. Янішчыц лістапад бібліятэка
Чытацкі хіт-парад “Самая цікавая кніга” лістапад- снежань бібліятэка
Пазнавальная гадзіна “Да дабра – праз кнігу” снежань бібліятэка
Экскурс ў гістрыю літаратуры “А. Міцкевіч. Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў” снежань бібліятэка, школа, СДК

 

 План рэалізацыі праграмы на 2024 год

Змест работы Тэрмін выканання Адказныя

Кніжныя выставы

«Жывыя старонкі роднага краю”(аб серыях беларускіх кніг) беларускі фальклор; -бібліятэка прыгод і фантастыкі; - зямля мая; - сем цудаў Беларусі;

На працягу года Біб-ка аг.Хімы

“Роднага слова сэрцам крануцца”
Ра
зделы:

-На спатканні з намі казкі раскрываюцца, як краскі;

-Адкрываюць тайну вершы: родны край у свеце лепшы; - Загадкі сеем, як зярняты, каб ураджай сабраць багаты.

На працягу года Біб-ка аг.Хімы
Смак беларускай мовы. Люты Біб-ка аг.Хімы

 

Масавыя мерапрыемствы

На агеньчык да юбіляра. Цыкл літаратурных чытанняў. На працягу года Біб-ка аг.Хімы
Чароўны куфэрак Алеся Якімовіча. Літаратурна-казачная вандроўка. Студзень Біб-ка аг.Хімы
Пагуляем у роднае слова. Гульня Люты Біб-ка аг.Хімы
Загадкі беларускіх паэтаў. Літаратурны квіз. Люты Біб-ка аг.Хімы
Таямнічая сустрэча. Час сустрэчы да 65 годдзя Ул.Мазго. Сакавік Біб-ка аг.Хімы
Казак мудрыя ўрокі. Літаратурнае падарожжа Красавік Біб-ка аг.Хімы
Беларускія пацешкі. Міні-юмарына Май Біб-ка аг.Хімы
Яны ствараюць кнігі для вас і пра вас.Літаратурны экспрэс. Чэрвень Біб-ка аг.Хімы
Кожная кнігаі пра цябе, кожная кніга – для цябе. Літаратурная хвілінка Ліпень Біб-ка аг.Хімы
Брава, беларуская кніга! Літаратурны подыум. Жнівень Біб-ка аг.Хімы
Добрыя кніжкі для самых маленькіх. Агляд літаратуры. Кастрычнік Біб-ка аг.Хімы
Чароўны свет казак. Літаратурная вандроўка Лістапад Біб-ка аг.Хімы
Вершаў любімых радкі. Паэтычны калейдаскоп Снежань Біб-ка аг.Хімы

 

План рэалізацыі праграмы на 2025 год  

Змест работы  

Тэрмін выканання Адказныя

Кніжныя выставы

Знаёмства з беларускай кнігай. Кніжная выстава На працягу года Біб-ка аг.Хімы
Жывыя старонкі роднага краю. На працягу года Біб-ка аг.Хімы
Майстар беларускай гістарычнай прозы. Выстава-агляд. (Л.Дайнека) Студзень Біб-ка аг.Хімы
Вялікая Айчынная вайна ў кнігах І. Навуменкі. Выстава-дасье Люты Біб-ка аг.Хімы
Пяшчотаю прасветленае слова. А.Пысін
Тэматычная палица
Сакавік Біб-ка аг.Хімы
Верны сябар дзяцей. Выстава-агляд да 85 годдзя Ул. Ліпскага. Май Біб-ка аг.Хімы

Масавыя мерапрыемствы

Знаёмая постаць Бабруйшчыны. М.Аўрамчык.
Гадзіна паэзіі

Студзень Біб-ка аг.Хімы
І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы. Літаратурна-забаўляльная гульня. Люты Біб-ка аг.Хімы
Рыгор Барадулін – паэт, які стварае родную мову. Літаратурная гадзіна . Люты Біб-ка аг.Хімы
Мой любимый белорусский писатель. Беседа.(Всемирный день писателя) Сакавік Біб-ка аг.Хімы
Чараўнік з вялікім сэрцам да 85 годдзя Ул.Ліпскага. Літаратурны час. Май Біб-ка аг.Хімы
Стальной характер Ефросинии Полоцкой. Информина. Чэрвень Біб-ка аг.Хімы
Гісторыя беларускай кнігі. Біблія-падарожжа Ліпень Біб-ка аг.Хімы
Добрыя кніжкі для самых маленькіх. Агляд літаратуры. Ліпень Біб-ка аг.Хімы
Любімы верш на роднай мове.Літаратурнае караоке. Верасень Біб-ка аг.Хімы
Знаёмства з выдатнай асобай . (А.Макаёнак) Літаратурны час. Лістапад Біб-ка аг.Хімы
Знаёмы майстар гістарычнай прозы. (Ул.Караткевіч) Літаратурны партрэт. Лістапад Біб-ка аг.Хімы
Беларускія жарты і прымаўкі. Этнаграфічны літаратурнік Снежань Біб-ка аг.Хімы

 

Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне

Змест работы Тэрмін выканання Адказныя
Аказанне бібліятэцы аграгарадка Хімы метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы 2023-2025 Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
Вывучэнне чытання беларускай літаратуры дзецьмі і падлеткамі 1 чвэрць 2023 бібліятэка а/г Хімы
Апытанне “Сучасная беларуская літаратура: знаёмая і незнаёмая” 3 чвэрць 2023 бібліятэка а/г Хімы
Апытанне “Кніга дня” верасень-кастрычнік 2024 бібліятэка а/г Хімы
Апытанне “Кнігі для радасці” Жнівень 2025

бібліятэка а/г Хімы

 

Выяўленне і абагульненне вопыту дзейнасці бібліятэк па папулярызацыі беларускай літаратуры 2023-2025 Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, бібліятэка а/г Хімы
Асвятленне ходу рэалізацыі праграмы ў сродках масавай інфармацыі і на інфармацыйным сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” 2023-2025 бібліятэка а/г Хімы
Семінар бібліятэчных работнікаў “Работа бібліятэк па папулярызацыі беларускай літаратуры” Сакавік 2023 Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ

 

Кантактная інфармацыя:

 

Адрас: 213855

Магілёўская вобласць,

Бабруйскі раён, а/г Хімы,

вул. Школьная, 28 А

Тэлефон: 8(0225) 712908

E –mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.