- Подробности
- Опубликовано: 01 Апрель 2021
ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка
Бабруйскага раёна”
бібліятэка аграгарадка Міхалёва
ШАНУЙ СВОЙ КРАЙ І ЎСЛАЎЛЯЙ
Мэтавая бібліятэчная праграма
па краязнаўству
на 2021-2023 гады
Выканаўца - бібліятэка аграгарадка Міхалёва
Актуальнасць праграмы
У цяперашні час востра адчуваецца неабходнасць адраджэння духоўнасці, ведання сваіх каранёў, свайго мінулага, а гэта магчыма толькі пры глыбокім вывучэнні гісторыі, літаратуры, традыцый і культуры свайго народа, мінулага і сучаснасці сваёй малой радзімы. Без адданасці і ўвагі да сваёй малой радзімы, сваіх каранёў не можа ў поўнай меры чалавек існаваць як асоба. Зараз, як ніколі, грамадства, ў першую чаргу, падрастаючае пакаленне мае патрэбу ў маральных арыенцірах, узгадаваных на роднай глебе.
Краязнаўства з’яўляецца важным рэсурсам патрыятычнага і маральнага станаўлення асобы, а краязнаўчая дзейнасць спрыяе яе ўсебаковаму развіццю. Менавіта таму краязнаўства сёння па праву лічыцца адным з асноўных накірункаў у рабоце бібліятэк. Мінулае і сучаснасць краю, раёна, вёскі, вопыт папярэдніх пакаленняў, іх традыцыі, побыт, звычаі, творчасць і многае іншае – усё гэта з’яўляецца тэмай шматлікіх бібліятэчных мерапрыемстваў. Пазнаючы свой край, усе вучацца любіць і шанаваць малую радзіму, узбагачаюцца ведамі.
Асноўная задача, якая стаіць перад бібліятэкай - абудзіць у чытачоў цікавасць і павагу да сваёй зямлі, звычаяў і традыцый свайго народу. Дадзеная праграма заклікана дапамагчы фарміраванню ў карыстальнікаў цэласнага ўяўлення аб сваім краі.
Тэрмін рэалізацыі праграмы: 2021-2023 гады
Мэтавая аудыторыя: дзеці і падлетка ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў.
Мэта праграмы:
Стварэнне сістэмы культурнага, літаратурна-краязнаўчага выхавання, фарміраванне цікавасці да сваёй малой радзімы.
Задачы праграмы:
• выкарыстоўваючы розныя формы работы, садзейнічаць фарміраванню пачуцця любові да свайго краю, павышаць узровень інфармаванасці кожнага карыстальніка бібліятэкі па пытаннях краязнаўства;
• выхаванне ў падрастаючага пакалення імкнення да вывучэння культурнай спадчыны роднага краю;
• выхаванне пачуцця гонару за родны край;
• папаўненне краязнаўчых фондаў бібліятэк.
Чакаемыя вынікі:
• павышэнне ўзроўню даступнасці краязнаўчых рэсурсаў за кошт укаранення новых інфармацыйных тэхналогій, пашырэння спектру і павышэння якасці бібліятэчных паслуг;
• павышэнне ўзроўню краязнаўчых ведаў аднавяскоўцаў;
• павышэнне якасці выдавецкай дзейнасці бібліятэкі;
• павеліченне аб’ёму краязнаўчага фонду бібліятэкі;
• павелічэнне колькасці наведванняў бібліятэкі за кошт правядзення цікавых і змястоўных краязнаўчых мерапрыемстваў;
• павелічэнне колькасці кнігавыдач краязнаўчых матэрыялаў;
• умацаванне сувязяў бібліятэкі з установамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў распаўсюджванні краязнаўчых ведаў
Партнёры праграмы: Міхалёўскі СДК, ДУА “Міхалёўская сярэдняя школа”
Фарміраванне фондаў, інфармацыйных рэсурсаў, інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў
Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
Мэтанакіравана камплектаваць фонд бібліятэкі матэрыяламі аб гісторыі Бабруйшчыны | 2021-2023 гг | Аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры ЦБ |
Арганізацыя індывідуальнага інфармавання па пытаннях краязнаўства | 2021 -2023 гг | бібліятэка аграгарадка Міхалёва |
Складанне інфармацыйных і бібліяграфічных спісаў літаратуры для карыстальнікаў, якія цікавяцца гісторыяй краю | 2021-2023гг | даведачная служба ЦБ, бібліятэка аграгарадка Міхалёва |
Сачыць за публікацыямі краязнаўчага характару ў перыядычным друку. Праводзіць інфармацыйныя гадзіны і агляды краязнаўчых выданняў | 2021 -2023гг | бібліятэка аграгарадка Міхалёва |
ПЛАН
рэалізацыі праграмы на 2021 год
Назва мерапрыемства | Форма правядзення | Тэрмін выканання |
Выставачная дзейнасць
|
||
Мая Радзіма – Адзіная Беларусь | выстава |
на працягу года
|
Я гэту зямлю Радзімай клічу | краязнаўчая выстава |
на працягу года
|
Да скарбаў роднага слова | выстава |
люты
|
Вялікія сімвалы вялікай краіны | выстава-апавед |
май
|
Памятая сэрца, не забудзе ніколі | выстава-памяць |
май
|
Квітней, красуй, дарагая мая Беларусь! | выстава |
ліпень
|
У свеце беларускай кнігі | выстава-рэклама |
жнівень
|
Масавыя мерарпыемсты
|
||
Таямніцы беларускіх слоў | гульня-віктарына |
люты
|
Чытаем па-беларуску | акцыя |
люты
|
Мой край і я: чым больш думаю, тым больш берагу | гадзіна радзімазнаўства |
сакавік
|
Прыгажосць сваімі рукамі | выстава-дэманстрацыя творчых работ |
красавік
|
Дакраніся да падзвігу сэрцам | паэтычны серпанцін |
май
|
Па родным краі з фатаапаратам | фотавыстава |
май
|
Жыццё, напоўненае творчасцю | вечар-партрэтА. Дзятлава |
чэрвень
|
Ім наша памяць лепшая ўзнагарода | вечар-памяць |
чэрвень
|
Шчодрасць родных крыніц | літаратурная вандроўка па Бабруйшчыне |
ліпень
|
Мілыя сэрцу куткі Бабруйшчыны | віртуальнае падарожжа |
жнівень
|
Зялёны куток маёй вёскі | конкурс фатаздымкаў |
жнівень
|
Веліч слова славянскага | Гістарычны экскурс |
верасень
|
Каб жылі ў памяці героі-землякі | краязнаўчы вечар славы і прызнання |
верасень
|
Мне па сэрцу маленькая радзіма, мне па сэрцу мой любы край | вечар добрых зносін |
кастрычнік
|
Я вырас тут, і край мне гэты дарагі | гадзіна краязнаўства |
лістапад
|
Шчодрая талентамі родная старонка | краязнаўчыя вячоркі | снежань |
Выдавецкая дзейнасць
|
||
Свой родны край не забывай | рэкамендацыйны спіс |
люты
|
Яны змагаліся за Перамогу | краязнаўчы дапаможнік аб воінах-земляках | май |
Помнікі і абеліскі роднага краю | краязнаўчы дапаможнік |
ліпень
|
Работа клуба “Краявед”
|
||
Назва мерапрыемства | Форма правядзення |
Тэрмін выканання
|
Наша вёска – нам яе берагчы | гадзіна разважанняў |
люты
|
Тут род мой, мае вытокі | краязнаўчая гадзіна |
красавік
|
Помнік, я цябе ведаю! | гульня-падарожжа |
май
|
Ветэраны Вялікай вайны | франтавы блакнот |
чэрвень
|
Мелодыя арнаменту | вечар-вернісаж |
кастрычнік
|
З любоўю аб родным доме… | краязнаўчыя пасядзелкі |
лістапад
|
Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне
|
||
Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
Аказанне бібліятэцы аграгарадка Міхалёва метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы
|
2021-2023 гг |
аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
|
Выяўленне і абагульненне вопыту краязнаўчай дзейнасці бібліятэк
|
2021-2023 гг | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
Арганізацыя асвятлення ходу рэалізацыі праграмы ў сродках масавай мнфармацыі і на інфармацыйнам сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”
|
2021-2023 гг | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, бібліятэка аграгарадка Міхалёва |
Анкетаванне “Я радзіму сваю люблю”
|
студзень 2021 г | бібліятэка аграгарадка Міхалёва |
ПЛАН
рэалізацыі праграмы на 2022 год
Назва мерапрыемства | Форма правядзення | Тэрмін выканання |
Выставачная дзейнасць |
||
Мая Радзіма Беларусь. Сляды гісторыі | выстава | на працягу года |
Масавыя мерарпыемствы |
||
Халакост: гісторыя, памяць, лёсы | гадзіна гісторыі | студзень |
Трагедия и доблесть Афганистана | гадзіна гісторыі | люты |
Веліч слова беларускага | гістарычны экскурс | люты |
Вяснавыя святы на вёсцы: Масленіца | гадзіна пазання | сакавік |
З мілым краем дыхаю разам | гадзіна краязнаўства | сакавік |
Мы грамадзяне Беларусі | гадзіна інфармацыі | сакавік |
Беларусь і Расія: мы адзін аднаму верныя | гадзіна гісторыіі | красавік |
Што мілей роднага краю | урок краязнаўства | красавік |
Горкай памяці сляза | урок гісторыі | красавік |
Сказание о цветах белорусского флага | гадзіна гісторыі | май |
Памятай іх імёны | гадзіна памяці | май |
Хто памятае пра вайну, той шануе мір | гадзіна гісторыі | май |
Еўфрасіння Полацкая: настаўнік, выхавальнік, бібліятэкар | духоўна-асветніцкая гадзіна | чэрвень |
Помните! Какою ценой завоевано счастье! | урок гісторыі | чэрвень |
Жыве на Бабруйшчыне майстар | гадзіна-знаёмста з Народным майстрам Беларусі Ю. Боўдай | жнівень |
Родная мова – крыніца празрыстая | літаратурная гадзіна | верасень |
Алесь Адамовіч: напісана сэрцам | літаратурнае знаёмства | верасень |
Яны праславілі нашу зямлю | гадзіна краязнаўства | верасень |
Ты ўсіх краёў даражэйшы для мяне | краязнаўчая вечарына | кастрычнік |
Адкуль пайшла зямля Міхалёўская | гадзіна краязнаўчага апавядання | снежань |
Работа клуба “Краявед”
Назва мерапрыемства | Форма правядзення | Тэрмін выканання |
Жывуць са мною побач землякі | гадзіна-успамін | люты |
Славен раён справамі | гадзіна гісторыі | красавік |
Альбом памяці | акцыя | май |
Край ў творчасці пісьменнікаў | літаратурная гадзіна | ліпень |
Я тут, пад гэтым небам нарадзіўся | краязнаўчы калейдаскоп | кастрычнік |
Прагулкі па вуліцах Бабруйска | урок-падарожжа | снежань |
Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне
Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
Аказанне бібліятэцы аграгарадка Міхалёва метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы | 2021-2023 гг | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
Выяўленне і абагульненне вопыту краязнаўчай дзейнасці бібліятэк | 2021-2023 гг | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
Арганізацыя асвятлення ходу рэалізацыі праграмы ў сродках масавай мнфармацыі і на інфармацыйнам сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” | 2021-2023 гг | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, бібліятэка аграгарадка Міхалёва |
Анкетаванне “Я радзіму сваю люблю” | студзень 2021 г | бібліятэка аграгарадка Міхалёва |
Анкетаванне “Ты і гісторыя” | люты 2022 | бібліятэка аграгарадка Міхалёва |
Кантактная інфармацыя:
Адрас: 213856
Магілёўская вобласць,
Бабруйскі раён,
аграгарадок Міхалёва-1,
вул. Дзяржынскага, 16
Тэлефон: 8(0225) 706918
E –mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
- Подробности
- Обновлено: 10 Март 2022
- Просмотров: 531