- Подробности
- Опубликовано: 06 Сентябрь 2017
Раённым літаратурным святам “Святло вялікіх мэт…” завяршыўся цыкл мерапрыемстваў літаратурнага марафону “Бабруйшчына чытае Адамовіча” дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна” да 90-годдзя з дня нараджэння нашага выдатнага земляка, вялікага пісьменніка і грамадзяніна Алеся Адамовіча. Трэба адзначыць, што раённы літаратурны марафон паспрыяў больш актыўнаму прасоўванню твораў Алеся Адамовіча ў чытацкае асяроддзе.
2 верасня, у пасёлку Глуша, дзе жыла сям’я пісьменніка і дзе ён пахаваны, ў мясцовым Доме культуры прайшло свята, прысвечанае юбілейнай даце. Свята было ініцыявана аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама і дзяржаўнай установай культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна”. У фае Дома культуры была разгорнута кніжная выстава - ушанаванне “Алесь Адамовіч: праўда жыцця”, якая прыцягвала прыхільнікаў творчасці Аляксандра Міхайлавіча сваім цікавым напаўненнем.
На свята была запрошана дачка пісьменніка Наталля Аляксандраўна Адамовіч, якая робіць усё магчымае для захавання спадчыны і ўшанавання памяці свайго бацькі. Добрыя словы ўспамінаў пра пісьменніка прагучалі ад жыхаркі пасёлка Глуша Зінаіды Гарнастай і дырэктара ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай культуры” Дзмітрыя Яцкевіча.
У праграме літаратурна-музычнай кампазіцыі былі выкарыстаны фотахроніка і ўрыўкі з фільмаў па сцэнарыях Алеся Адамовіча, паказ якіх ажыццявіў КУП “Бабруйсккіно”.
Паспяховыя вядучыя свята Жана Вараб’ёва і Сяргей Шчэрбін і супрацоўнікі дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма” зрабілі свята цікаым і незабыўным для ўсіх прысутных.
На свяце прысутнічалі члены наглядальнага савета дабрачыннага рахунку па збору сродкаў для падрыхтавання праектна - смектнай дакументацыі і рэканструкцыі будынка ў пасёлку Глуша пад музей Алеся Адамовіча.
Пасля пасяджэння Савета адбылося ўскладанне кветак да магілы Алеся Адамовіча на мясцовых могілках.
- Подробности
- Обновлено: 01 Ноябрь 2017
- Просмотров: 1054