Russian Belarusian

Кнігі жанру фантастыкі поўныя загадкавасці, незнаёмасці і непрадказальнасці. Свет фантастыкі адных захоплівае сваёй казачнасцю, чараўніцтвам, перамогай дабра над злом, іншых – містычным сюжэтам, страхам, а каго-небудзь – навукай і тэхнікай найвышэйшага ўзроўню.

Бібліятэкары  дзіцячага аддзела цэнтральнай раённай бібліятэкі прапанавалі дзецям, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Бабраня- 2010” і летніку ДУА “Бортнікаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, лепшыя кнігі гэтага жанру ў Дзень фантастыкі “Краіна дальняя, краіна зорная”. Мерапрыемствы адбыліся адпаведна 21ліпеня і 26 ліпеня 2017 года ў аздараўленчых лагерах.

Не забыта была і класіка фантастыкі: кнігі братоў Стругацкіх, А.Талстога, А. Бяляева.

Самым маленькім былі адрасаваны гульні, сустрэчы і нават дэтэктыўныя гісторыі з героямі беларускіх пісьменнікаў К. Хадасевіч-Лісавой, Р. Баравіковай, Л. Рублеўскай.

Прэм’ера фантастычных аповесцей “Киндервилейскоe привидение” и “Рыжик в Зазеркалье” Алены Туравай, беларускай паэтэсы, рэжысёра ў жанры анімацыйнага кіно, стала для дзяцей сапраўдным адкрыццём.

Завяршыўся Дзень фантастыкі каменціраваным кінасеансам ад “Бабруйсккіно” і гульнёй –віктарынай “Лабірынт фантастыкі і прыгод”.

Спадзяёмся, што нават той, хто не чытаў фантастыку, зразумее, які гэта цікавы і захапляльны жанр.