Russian Belarusian

У Краіну таемства найвялікшага – Паэзіі запрасілі супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі і КУП “Бабруйсккіно” дзяцей з аздараўленчага лагера ДУА “Ленінскі вучэбна-педагагічны копмплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа Бабруйскага раёна”. Літаратурная вандроўка ”У свет купалаўскай паэзіі” прайшла ў глядзельнай зале КУП “Бабруйсккіно” 13 ліпеня 2017 года.

Бібліятэкары запрасілі дзяцей да падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём і тврчасцю Янкі Купалы: на радзіму паэта Вязынку, недалёка ад  Мінска; у Акопы - творчую калыску песняра, непадалёку ад знакамітага Даўгінаўскага гасцінца; у Ляўкі, што пад Оршай; у Літаратурны музей Янкі Купалы ў сталічным парку, які носіць яго імя. А пачалося падарожжа па купалаўскіх мясцінах са сталіцы Беларусі – Мінска. Добра дапоўнілі мерапрыемства выстава – ўшанаванне “Спявай, звіні, купалаўская ліра!” і дакументальная стужка Белвідэацэнтра “Я адплаціў народу” – аб жыцці і творчай дзейнасці Янкі Купалы, якая прайшла ў рамках відэасалона “Кнігі жывуць на экранах”.