Russian Belarusian

Значную ўвагу надаюць бібліятэкары дзіцячага аддзела цэнтральнай бібліятэкі арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў у перыяд летніх канікул. Комплексны характар праграмы летніх чытанняў “Лета пад кніжным светам”, якая   рэалізуецца  ў цэнтральнай бібліятэцы, дазваляе  далучыць юных карыстальнікаў бібліятэкі да вялікай скарбніцы беларускай  і краязнаўчай літаратуры ў імя выхавання добрых пачуццяў у сэрцах і душах дзяцей. Змест праграмы саставілі маршруты летняга чытання “Святло роднага слова”, “Бабруйск- культурная сталіца Беларусі – 2017” і летняя чытальная зала “Чытай, гартай, свет пазнавай”.

Так, змястоўнай арганізацыі вольнага часу дзяцей з аздараўленчага лагера “Бабраня-2010” садзейнічаў Дзень беларускай кнігі “500 год беларускай кнізе”, які 7 ліпеня 2017 года быў арганізаваны бібліятэкарамі дзіцячага аддзела і супрацоўнікамі КУП “Бабруйсккіно”.

У рамках Дня для дзяцей, якія адпачываюць у лагеры, былі падрыхтаваны прэзентацыя 3-томнага выдання “Францыск Скарына. Чалавек-энцыклапедыя”, “Францыск Скарына. Чалавек свету”, “Францыск Скарына. Чалавек-легенда” (серыя “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя), прэм’ера новага выдання кнігі А.Клышкі “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга”, выстава “Спадчына Францыска Скарыны”- да 500-годдзя з пачатку выдавецкай дзенасці Ф. Скарыны.

Праграма Дня беларускай кнігі ўключала таксама літаратурную гадзіну “Янка Купала і Якуб Колас – знакавыя постаці для Беларусі” – да 135-годдзя з дня нараджэння народных песняроў Беларусі і агляд кніг беларускіх пісьменнікаў юбіляраў 2017 года “Залатая калекцыя беларускай літаратуры”.

Цеснае супрацоўніцтва бібліятэкі з КУП “Бабруйсккіно” дазволіла арганізаваць у аздараўленчых лагерах і летніках школ відэасалон “Кнігі жывуць  на экранах”. Пасля прагляду фільмаў дзеці звяртаюцца да першакрыніц, гартаюць старонкі кніг, даведваюцца пра цікавыя факты з жыцця аўтараў, удзельнічаюць у віктарынах і конкурсах.