- Подробности
- Опубликовано: 20 Февраль 2026
У рамках акцыі "Кожная пятніца – роднае сваё" у бібліятэках сеткі дзяржаўнай установы культуры "Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна" прайшлі мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы.
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, бібліятэкі сеткі дзяржаўнай установы культуры "Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна" правялі цыкл тэматычных мерапрыемстваў у рамках акцыі "Кожную пятніцу роднае сваё".
У бібліятэках раёна прайшлі літаратурна-пазнавальныя гадзіны, гутаркі, накіраваныя на папулярызацыю і захаванне роднай мовы, культуры і традыцый. Былі падрыхтаваны кніжныя выставы, якія дэманстравалі багацце беларускай літаратуры і фальклору. Юныя чытачы прынялі ўдзел у віктарынах і конкурсах, прысвечаных роднай мове.
Асаблівая ўвага надавалася ўключэнню падрастаючага пакалення: для школьнікаў былі арганізаваны віктарыны, конкурсы чытальнікаў і майстар-класы на веданне беларускай мовы. У ходзе мерапрыемстваў удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй развіцця мовы, яе дыялектамі і асаблівасцямі вымаўлення. Завяршыліся сустрэчы абмеркаваннямі і абменам уражаннямі, што спрыяла ўмацаванню пачуцця гонару за родную мову і культурную спадчыну.
- Подробности
- Просмотров: 4

