Russian Belarusian

Да 85–годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, публіцыста і грамадскага дзеяча Уладзіміра Ліпскага цэнтральная раённая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на літаратурную сустрэчу “Свой у краіне дзяцінства”. Пачалося мерапрыемства са знаёмства з біяграфіяй У. Ліпскага і гутаркі пра яго літаратурную спадчыну. Усе творы пісьменніка пранізаны любоўю і павагай аўтара да роднага краю. Бібліятэкар прапанавала дзецям адправіцца ў падарожжа па яго кнізе “Я тут жыву”, пазнаёміцца з гарадамі і славутасцямі нашай краіны. Звярнулі ўвагу малыя наведвальнікі бібліятэкі на разнастайныя кнігі пісьменніка, прадстаўленыя на выставе «Творчыя крылы Уладзіміра Ліпскага», з цікавасцю разглядалі і чыталі дзіцячыя беларускія часопісы “Вясёлка” і “Буся”, галоўным рэдактарам якіх доўгі час з’яўляецца Уладзімір Ліпскі. Усхвалявала дзяцей абмеркаванне аповесці, якая увайшла ў зборнік “Вайна праклятая” пра Героя Савецкага Саюза – Зінаіду Тусналобаву-Марчанка, медсястру, якая выратавала дзесяткі байцоў, а сама засталася інвалідам, на лёс якой выпалі цяжкія выпрабаванні, але якая змагла выстаяць і фізычна і маральна.