Russian Belarusian

Дзень беларускага пісьменства – адна з значных падзей нашай краіны і сапраўднае свята роднага слова. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры ў бібліятэках Бабруйскага раёна былі арганізаваны мерапрыемствы.      

 

 

У цэнтральнай бібліятэцы адбыўся гістарычны экскурс «Ад Скарыны да нашых дзён», прысвечаны святу беларускага пісьменства. З цікавай гутаркі дзеці даведаліся пра гісторыю і традыцыі святкавання Дня беларускага пісьменства, пра асветнікаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ: першадрукара Ф. Скарыну, хрысціянскую падзвіжніцу Еўфрасінню Полацкую, багаслова Кірылу Тураўскага, беларускага паэта і драматурга Сімяона Полацкага і іншых. Вучням была прапанавана кніжная выстава «Вандроўка ў гісторыю беларускага пісьменства».

 

У Глушанскай сельскай бібліятэцы прайшла віктарына-гульня "Таямніцы беларускіх слоў". Напачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення пісьменства на беларускіх землях, спынілася на асобах выбітных беларускіх асветнікаў – Францыск Скарына, Ефрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі, Кірыла Тураўскі. Актыўна ўдзельнікі адказвалі на пытанні пазнавальнай віктарыны на тэму беларускага пісьменства, перакладалі беларускія словы на рускую мову, удзельнічалі ў конкурсах.

 

У бібліятэцы аграгарадка Міхалева дзейнічала выстава “Промні асветніцтва”, а таксама праведзены інфармацыйныя агляды па гісторыі беларускага пісьменства для наведвальнікаў бібліятэкі.

 

“Родных кніг старонкі запаведныя” – пад такой назвай аформлена выстава і праведзена пазнавальная гадзіна ў бібліятэцы аграгарадка Варатынь, падчас якой наведвальнікі ўспомнілі славутага першадрукара Ф.Скарыну, даведаліся шмат цікавых фактаў з жыцця і яго асветніцкай дзейнасці. Бібліятэкар пазнаёміла з творамі класікаў беларускай літаратуры, цытатамі пісьменнікаў і знакамітых людзей пра мову.