Russian Belarusian

   Наша Радзіма – Беларусь. Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову, таму вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да сваёй беларускай мовы, а таксама на ёй размаўляць.

   18 лютага ў Вішнёўскай бібліятэцы адбылася вандроўка ў родную мову “Мова продкаў – мая мова”. У час мерапрыемства дзеці прымалі ўдзел у віктарыне “Вандроўка ў родную мову” і ў гульні “Перакладчык” (перакладалі словы з рускай мовы на беларускую), знаёміліся з беларускай літаратурай для дзяцей і правялі гучныя чытанні некаторых твораў, у час музычнай хвілінкі “Матулін спеў” прыпомнілі беларускую калыханку.