Russian Belarusian

6 лютага споўнілася 110 год з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Менавіта юбілею паэта была прысвечана паэтычная старонка «Аркадзь Куляшоў: шчодры талент паэта», якая прайшла ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. На сустрэчы бібліятэкар нагадала звесткі аб жыццёвым і творчым шляху Аркадзя Куляшова, пазнаёміла з багатай творчай спадчынай выбітнага паэта. Да ўвагі ўдзельнікаў была прадстаўлена выстава-юбілей “І вечнасць радка, як вечнасць жыцця”.