Russian Belarusian

22 жніўня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося экалагічнае падарожжа «Прырода, мы твае сябры!». Бібліятэкар пазнаёміла маленькіх наведвальнікаў з цікавымі кнігамі, размешчанымі на выставе «Да прыроды праз кнігу!», расказала шмат займальнага аб жыцці жывёл і птушак, пра незвычайныя атмасферныя з’явы і экзатычныя расліны. Дзеці ўспаміналі казкі і апавяданні пра жыхароў лесу, чыталі творы Ул.Ягоўдзіка, В.Гардзея, Я.Галубовіча, Р.Баравіковай. Далучыць дзяцей да свету прыроды, да разумення яе каштоўнасці ў жыцці кожнага чалавека, да захавання і абароны братоў нашых меншых – мэта ўсіх экалагічных мерапрыемстваў, якія праводзяцца цэнтральнай бібліятэкай.