- Подробности
- Опубликовано: 22 Февраль 2023
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. У бібліятэках раёна гэтаму дню была премеркавана акцыя “Мова – душа народа”.
У гэты дзень бібліятэка аграгарадка Кавалі правяла гутарку- віктарыну “Родная мова – душа народа”. Удзельнікі мерапрыемства пашырылі свае веды аб роднай мове, даведаліся, што беларуская мова з'яўляецца формай існавання i захавання народных традыцый і звычаяў. З вялікім задавальненнем яны паслухалі прыгожыя і мілагучныя вершы пра мову і родны край. На прыканцы гутаркі ўдзельнікам мерапрыемства прапанавалася паказаць свае веды беларускай мовы ў віктарыне “Лепшы знаўца беларускай мовы”.
Вішнеўская бібліятэка прапанавала сваім карыстальнікам прынять удзел у гадзіне паэзіі “Нам сонейкам свеціць матчына мова”. На працягу ўсяго мерапрыемства ўдзельнікі чыталі любімыя вершы беларускіх аўтараў аб роднай мове. Увазе наведвальнікаў бібліятэкі была прапанавана выстава, на якой былі прадстаўлены лепшыя творы беларускай літаратуры.
Бібліятэка аграгарадка Леніна падрыхтавала для карыстальнікаў інфармацыйныю гадзіну “З вытокаў родной мовы”. Бібліятэкар распавяла прысутным аб свяце, калі яно ўнікла. Каб замацаваць веды аб роднай мове, багацці і разнастайнасці моўных сродкаў удзельнікам было прапанавана прыняць удзел у конкурснай праграме “Мову родную люблю”.
Гадзіна роднай мовы “Звіні, мая светлая, добрая мова!” была праведзена ў Рэдкарожскай бібліятэцы для дзяцей малодшага і сярэдяга школьнага ўзросту. Напачатку бібліятэкар расказала прысутным аб станаўленні і развіцці роднай мовы. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “Ці ведаеш ты Беларусь”, пазнаёміліся з навінкамі беларускай дзіцячай літаратуры падчас правядзення бібліяграфічнага агляду “Давайце чытаць беларускую кнігу!”.
У Гарохаўскай бібліятэцы адбылася інфармацыйная гадзіна “На мове роднай размаўляю”. Наведвальнікі пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы “Мова – душа народа”, на якой была прадстаўлена літаратура па мовазнаўству, творы беларускіх аўтараў, якія раскрываюць прыгажосць і багацце беларускай мовы. Удзельнікі мерапрыемства старанна выконвалі заданні інтэлектуальнага тэсту, паказвалі свае здольнасці і кемлівасць у веданні роднай мовы.
У бібліятэцы аграгарадка Хімы прайшоў паэтычны час “Гучы, мая мова, як срэбны званочак ”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і станаўлення нацыянальнай мовы беларусаў. Бібліятэкар паведаміла, што ў Полацку стаіць помнік літары “Ў”, які з’яўляецца скульптурным увасабленнем беларускай мовы. Ля падножжа помніка выбітыя радкі з верша Рыгора Барадуліна: “Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет”. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы Ніла Гілевіча “Родная мова”, Навума Гальпяровіча “Захавай маю мову”, Алеся Разанава “Мова” і інш.
- Подробности
- Просмотров: 77