- Подробности
- Опубликовано: 22 Февраль 2023
21 лютага адзначаецца як Міжнародны дзень роднай мовы, які быў заснаваны з мэтай захавання і развіцця знікаючых моў, а таксама павышэння дасведчанасці аб моўных і культурных традыцыях. З гэтай нагоды ў цэнтральнай бібліятэцы прайшоў Дзень беларускага слова «Ад зерня колас, ад слова - мова». Спачатку бібліятэкар правяла гутарку каля кніжнай выставы «Родная мова – мова душы». Далей падчас бібліязанятку «Знаўца беларускай мовы» удзельнікі пазнаёміліся з шэрагам слоўнікаў і даведнікаў па беларускай мове і з іх дапамогай самастойна падбіралі да прапанаваных рускіх слоў беларускія адпаведнікі. Акрамя гэтага ў бібліятэцы прайшлі займальная гульня «Роднай мовы ветлівыя словы» на веданне беларускіх добразычлівых, ветлівых слоў і вясёлы конкурс «Хто лепш», дзе трэба было прачытаць дзіцячыя хуткамоўкі Міколы Маляўкі, Уладзіміра Мазго, Ніны Галіноўскай. На працягу дня ў бібліятэцы дзейнічала фота-акцыя «Мая любімая кніга на беларускай мове».
- Подробности
- Просмотров: 68