- Подробности
- Опубликовано: 04 Ноябрь 2022
3 лістапада споўнілася 140 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі - Якуба Коласа. Шматграннасць яго таленту выявілася як у паэзіі, так і ў прозе, публіцыстыцы. Якуб Колас заклаў асновы беларускага рамана. Ён – настаўнік некалькіх пакаленняў сучасных беларускіх пісьменнікаў. З нагоды юбілею пісьменніка ў бібліятэках раёна быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў.
У бібліятэцы аг. Міхалёва прайшла літаратурная гадзіна, прысвечаная юбілейнай гадавіне з дня нараджэння беларускага песняра "Залаты Колас беларускай нівы". Мерапрыемства пачалося расповедам бібліятэкара аб важнай ролі, якую адыграў пісьменнік у захаванні і ўзбагачэнні беларускай мовы і літаратуры. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвай і творчай дзейнасцю паэта. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем чыталі і слухалі вершы, казкі і ўрыўкі з апавяданняў, паэм Якуба Коласа. Напрыканцы мерапрыемства яны пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на выставе "Не змоўкне голас песняроў".
У бібліятэцы аграгарадка Кавалі адбылася літаратурная гадзіна “Патрыёт роднага краю”. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа, які заклаў аснову беларускага рамана. Прысутныя чыталі вершы паэта, урыўкі з паэмы “Новая зямля”, з трылогіі “На ростанях”. Была падрыхтавана выстава «Песняры роднай зямлі» па творчасці Я. Коласа і Я. Купалы.
Бiблiятэкар Гарохаўскай сельскай бiблiятэкi падрыхтавала для дзяцей малодшых класаў захапляльнае падарожжа па жыццёвых шляхах Якуба Коласа. Вядучая пазнаеміла прысутных з цікавай інфармацыяй пра сям’ю, дзяцінства і юнацтва паэта, яго захапленні. Распавяла аб гарадах і вёсках, дзе паэт жыў, вучыўся і працаваў. Напрыканцы падарожжа дзеці чыталі вершы Якуба Коласа і прынялi ўдзел у вiктарыне "Я вас любiў чыстым юнацкiм сэрцам". Карыстальнікі бібліятэкі паказалі высокі ўзровень ведаў пра жыццё і творчасць знакамітага беларуса.
У бібліятэцы аграгарадка Хімы да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Колоса прайшла літаратурная вечарына “Як песня народа – неўміручы наш Колас”. Бібліятэкар паведаміла дзецям кароткія звесткі з біяграфіі Я. Коласа, пазнаёміла з яго творчасцю як казачніка. Дзеці з задавальненнем прачыталі гумарыстычную казку “Рак–вусач”, пазнаёміліся з апрацаванымі пісьменнікам беларускімі казкамі: “Воўк-дурань”, “Два зайцы”, “Мужык і пан”.
У бібліятэцы аграгарадка Варатынь увазе чытачоў была прадстаўлена бібліятэчная выстава "У думках, у сэрцах, у песнях", якая адлюстроўвала цікавыя звесткі з жыцця і творчасці паэта, а таксама яго знакамітыя творы.
Бібліятэкар аграгарадка Леніна правяла агляд-знаёмства “На ростаннях Якуба Коласа”, прысвечаны юбілею пісьменніка. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Родны кут песняра”, на якой увазе наведвальнікаў прапанаваліся кнігі пра жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры.
Прайсці па шляху Я. Коласа і завітаць у госці да Я. Купалы запрашала Рэдкарожская сельская бібіліятэка. Ля выстаўкі “Спяшайцеся з Коласам стрэцца” для чытачоў сярэдняга школьнага ўзросту бібліятэкар праводзіла віктарыну “Пясняр роднай зямлі” па старонках жыцця і творчасці песняра зямлі беларускай.
У Туголіцкай сельскай бібліятэкі быў праведзены літаратурны партрэт «У імя дабра і справядлівасьці», прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Бібліятэкарь пазнаёміла чытачоў з жыццём і творчасцю Якуба Коласа. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Беларуская кніга для вас!”
Да юбілею Якуба Коласа Вішнёўская бібліятэка-клуб прапанавала выставу літаратуры "Я нясу вам дар". На выставе прадстаўлена шматгранная спадчына славутага мастака слова: зборы твораў, выбраныя творы, асобныя выданні, а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці.
- Подробности
- Обновлено: 14 Ноябрь 2022
- Просмотров: 106