- Подробности
- Опубликовано: 03 Ноябрь 2022
3 лістапада споўнілася 140 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Шматграннасць яго таленту выявілася як у паэзіі, так і ў прозе, публіцыстыцы, у дзіцячай літаратуры. У гэты дзень супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі правялі акцыю-прывітанне “Сустрэча з Якубам Коласам”, пад час якой прапаноўвалі прахожым, дзецям вёскі Каменка ўспомніць радкі з вершаў паэта і дарылі лістоўку-напамін да юбілею песняра. Размова аб творчасці паэта працягвалася на літаратурна-музычнай гадзіне “Якубу Коласу прысвячаецца”, якую падрыхтавалі бібліятэкары разам з супрацоўнікамі Каменскага сельскага клуба. У гонар паэта дзеці чыталі вершы, спявалі песні. З цікавымі звесткамі аб жыцці Я. Коласа, з яго творчай спадчынай можна было пазнаёміцца ў час бібліяграфічнага агляду каля выставы-ушанавання “Залаты Колас беларускай нівы“.
- Подробности
- Обновлено: 04 Ноябрь 2022
- Просмотров: 81